Папярэднія вынікі раскопак Мядзельскага замка ў 2013—2015 гг.
Артыкул прысвечаны аналізу вынікаў раскопок Мядзельскага замка канца XV — сярэдзіны XVII ст. (Мінская вобласць Р эспублікі Беларусь), якія праводзіліся ў 2013—2015 гг. Таксама разглядаюцца матэрыялы папярэдніх археалагічных даследаванняў помніка і дадзеныя наяўных пісьмовых крыніц....
Saved in:
Date: | 2017 |
---|---|
Main Author: | |
Format: | Article |
Language: | Belarusian |
Published: |
Інститут археології НАН України
2017
|
Series: | Археологія і давня історія України |
Subjects: | |
Online Access: | http://dspace.nbuv.gov.ua/handle/123456789/161717 |
Tags: |
Add Tag
No Tags, Be the first to tag this record!
|
Journal Title: | Digital Library of Periodicals of National Academy of Sciences of Ukraine |
Cite this: | Папярэднія вынікі раскопак Мядзельскага замка ў 2013 — 2015 гг. / М.А. Плавінскі // Археологія і давня історія України: Зб. наук. пр. — К.: ІА НАН України, 2017. — Вип. 1 (22). — С. 163-177. — Бібліогр.: 19 назв. — біл. |
Institution
Digital Library of Periodicals of National Academy of Sciences of Ukraineid |
irk-123456789-161717 |
---|---|
record_format |
dspace |
spelling |
irk-123456789-1617172019-12-20T01:25:44Z Папярэднія вынікі раскопак Мядзельскага замка ў 2013—2015 гг. Плавінскі, М.А. Публікації археологічних матеріалів Артыкул прысвечаны аналізу вынікаў раскопок Мядзельскага замка канца XV — сярэдзіны XVII ст. (Мінская вобласць Р эспублікі Беларусь), якія праводзіліся ў 2013—2015 гг. Таксама разглядаюцца матэрыялы папярэдніх археалагічных даследаванняў помніка і дадзеныя наяўных пісьмовых крыніц. Статья посвящена анализу материалов раскопок Мядельского замка (Минская область Республики Беларусь), которые проводились в 2013—2015 гг. This article analyzes the materials of Miadzel сastle excavations (Minsk region of Belarus), which were carried out in 2013—2015. 2017 Article Папярэднія вынікі раскопак Мядзельскага замка ў 2013 — 2015 гг. / М.А. Плавінскі // Археологія і давня історія України: Зб. наук. пр. — К.: ІА НАН України, 2017. — Вип. 1 (22). — С. 163-177. — Бібліогр.: 19 назв. — біл. 2227-4952 http://dspace.nbuv.gov.ua/handle/123456789/161717 904.4(476.1)”654” be Археологія і давня історія України Інститут археології НАН України |
institution |
Digital Library of Periodicals of National Academy of Sciences of Ukraine |
collection |
DSpace DC |
language |
Belarusian |
topic |
Публікації археологічних матеріалів Публікації археологічних матеріалів |
spellingShingle |
Публікації археологічних матеріалів Публікації археологічних матеріалів Плавінскі, М.А. Папярэднія вынікі раскопак Мядзельскага замка ў 2013—2015 гг. Археологія і давня історія України |
description |
Артыкул прысвечаны аналізу вынікаў раскопок
Мядзельскага замка канца XV — сярэдзіны XVII ст.
(Мінская вобласць Р эспублікі Беларусь), якія праводзіліся ў 2013—2015 гг. Таксама разглядаюцца
матэрыялы папярэдніх археалагічных даследаванняў помніка і дадзеныя наяўных пісьмовых крыніц. |
format |
Article |
author |
Плавінскі, М.А. |
author_facet |
Плавінскі, М.А. |
author_sort |
Плавінскі, М.А. |
title |
Папярэднія вынікі раскопак Мядзельскага замка ў 2013—2015 гг. |
title_short |
Папярэднія вынікі раскопак Мядзельскага замка ў 2013—2015 гг. |
title_full |
Папярэднія вынікі раскопак Мядзельскага замка ў 2013—2015 гг. |
title_fullStr |
Папярэднія вынікі раскопак Мядзельскага замка ў 2013—2015 гг. |
title_full_unstemmed |
Папярэднія вынікі раскопак Мядзельскага замка ў 2013—2015 гг. |
title_sort |
папярэднія вынікі раскопак мядзельскага замка ў 2013—2015 гг. |
publisher |
Інститут археології НАН України |
publishDate |
2017 |
topic_facet |
Публікації археологічних матеріалів |
url |
http://dspace.nbuv.gov.ua/handle/123456789/161717 |
citation_txt |
Папярэднія вынікі раскопак Мядзельскага замка ў 2013 — 2015 гг. / М.А. Плавінскі // Археологія і давня історія України: Зб. наук. пр. — К.: ІА НАН України, 2017. — Вип. 1 (22). — С. 163-177. — Бібліогр.: 19 назв. — біл. |
series |
Археологія і давня історія України |
work_keys_str_mv |
AT plavínskíma papârédníâvyníkíraskopakmâdzelʹskagazamkaŭ20132015gg |
first_indexed |
2025-07-14T14:17:34Z |
last_indexed |
2025-07-14T14:17:34Z |
_version_ |
1837632224026951680 |
fulltext |
163ISSN 2227-4952. Археологія і давня історія України, 2017, вип. 1 (22)
УДК: 904.4(476.1)”654”
М. А. П л а в і н с к і
ПАПЯРЭДНІЯ выНІКІ РАСКОПАК
МЯДЗЕЛьСКАГА ЗАМКА ў 2013—2015 гг.
Артыкул прысвечаны аналізу вынікаў раскопок
Мядзельскага замка канца XV — сярэдзіны XVII ст.
(Мінская вобласць рэспублікі Беларусь), якія пра-
водзіліся ў 2013—2015 гг. Таксама разглядаюцца
матэрыялы папярэдніх археалагічных даследаван-
няў помніка і дадзеныя наяўных пісьмовых крыніц.
К л ю ч а в ы я с л о в ы: Мядзельскі замак, фар-
тыфікацыя, прыватнаўласніцкая рэзідэнцыя, поз-
няе Сярэднявечча, ранні Новы час.
Сучасны Мядзел — гэта невялікі раенны
цэнтр на паўночным захадзе Мінскай воблас-
ці Рэспублікі Беларусь (мал. 1), аднак у канцы
сярэднявечнай эпохі і ў перыяд ранняга Нова-
га часу Мядзел з’яўляўся адным са значных
эканамічных цэнтраў верхняга Павілля, што
неаднаразова прыцягвала ўвагу даследчы-
каў да вывучэння пытанняў яго ўзнікнення і
развіцця.
ПРАбЛЕМА
ПЕРшАПАчАТКОвАГА МЯДЗЕЛА
Першая згадка аб Мядзельскім замку
(castrum Medelo) у пісьмовых крыніцах на-
лежыць да 1325 г. і ўтрымліваецца ў лісце
вялікага князя Гедыміна 1. На сучасным эта-
пе даследаванняў можна меркаваць, што пер-
шапачаткова умацаванае паселішча з назвай
«Мядзел» знаходзілася за 8 км на паўночны
захад ад сучаснага аднайменнага горада. Яно
1. У.Ц. Пашута памылкова датаваў згаданую грама-
ту 1324 г. [Пашуто, 1959, c. 526]. У далейшым гэтая
дата пашырылася ў літаратуры і стала агульнапры-
нятай. Карыстаючыся з нагоды, прыношу шчырую
падзяку С.У. Палехаву за кансультацыю ў дадзе-
ным пытанні.
© М.А. ПЛАвІНСКІ, 2017
размяшчалася на востраве замак (мал. 2, 1),
які знаходзіцца на возеры Мядзел (Лотвінскі
сельсавет Мядзельскага раена), дзе выяўлены
комплекс археалагічных помнікаў (гарадзішча
і селішча) старажытнарускага часу (мал. 2, 2).
Мал. 1. Мядзельскі замак
на мапе Усходняй Еўропы
Публікації археологічних матеріалів
164 ISSN 2227-4952. Археологія і давня історія України, 2017, вип. 1 (22)
Гарадзішча размяшчаецца на паўднева-ўс-
ходнім ускрайку вострава. У 1956 г. помнік быў
абследаваны Л.в. Аляксеевым [Алексеев, 1966,
с. 82, рис. 14, 1; Штыхов, 1971, с. 195]. значных
па аб’еме археалагічных даследаванняў га-
радзішча не праводзілася, таму аб характары
і храналогіі яго культурных напластаванняў
можна меркаваць толькі папярэдне. У 1981 г.
шурфоўку гарадзішча ажыццявіў М.А. Ткачоў.
Ім было закладзена 4 шурфы памерам 2 × 2 м
(мал. 3, 2—13). Акрамя таго, М.А. Ткачоў вы-
явіў селішча, размешчанае навокал гарадзіш-
ча, плошча якога была вызначана ў 2 га. На
селішчы былі закладзены два шурфы памерам
2 × 2 м (мал. 3, 1, 14—16) [Ткачоў, 1981, с. 5—7,
мал. 42—43].
Л.в. Аляксееў на падставе выяўленай ім
падчас разведкі кругавой керамікі датаваў уз-
вядзенне гарадзшіча першай паловай ХІ ст. —
часам княжэння ў Полацку Брачыслава Ізяс-
Мал. 2. Месцазна-
ходжанне гарад-
зішча і селішча
на востраве замак
на возеры Мядзел
(1), прыкладныя
межы распаўсюд-
жання культурнага
слою і размяшчэне
шурфа І 2014 г. у
паўночна-ўсходняй
частцы селішча на
востраве замак (2)
(здымкі з Google)
Мал. 3. Гарадзішча і селішча на востраве замак на возеры
Мядзел, знаходкі з шурфоў 1981 г. (1—16) і шурфа 2014 г.
(17—24): 2—13 — гарадзішча; 1, 14—24 — селішча (1, 17—
24 — мал. М.А. Плавінскага, 2—16 — пав. М.А. Ткачова)
Плавінскі М.А. Папярэднія вынікі раскопак Мядзельскага замка ў 2013—2015 гг.
165ISSN 2227-4952. Археологія і давня історія України, 2017, вип. 1 (22)
лавіча (1003—1044 гг.) і разглядаў помнік як
парубежную полацкую крэпасць [Алексеев,
1966, с. 82]. М.А. Ткачоў лічыў, што гарадзішча
ўзнікла ў ІХ—Х стст. і спыніла свае існаванне ў
XV ст. Менавіта М.А. Ткачоў упершыню выка-
заў думку аб тым, што археалагічны комплекс
на востраве замак возера Мядзел з’яўляецца
першапачатковым Мядзелам, які ў далейшым
быў пакінуты насельніцтвам і перанесены ра-
зам з назвай на ўсходні бераг возера Мястра.
Функцыянаванне селішча на востраве замак
было датавана М.А. Ткачовым у межах ХІ/
ХІІ—XІІІ стст. [Ткачоў, 1981, с. 5—7].
У 2014 г. даследаванні на востраве замак
былі адноўлены экспедыцыяй пад кіраўніц-
твам аўтара. У паўночна-ўсходняй частцы
селішча быў закладзены шурф І плошчай 3 м2.
выяўленыя ў ім матэрыялы (мал. 3, 17—24)
дазваляюць меркаваць, што пэўная гаспадар-
чая актыўнасць у паўночна-ўсходняй частцы
селішча на востраве замак на возеры Мядзел
фіксуецца ўжо з эпохі бронзы. Аднак адкла-
данне культурнага пласта на даследаваным
участку належыць да ХІ—ХІІІ стст. У гэты час
паўночна-ўсходняя частка селішча на востраве
замак актыўна выкарыстоўвалася ў гаспадар-
чых і вытворчых мэтах.
МЕСЦАЗНАхОДжАННЕ І СучАСНы
СТАН МЯДЗЕЛьСКАГА ЗАМКА
Мядзельскі замак размяшчаецца на паў-
востраве возера Мястра ў паўдневай частцы
сучаснага Мядзела (мал. 4). Большая частка
паўвострава ўяўляе сабой забалочаную нізіну,
праз якую працякае рака Дробня, што ўпадае ў
Мястра прыблізна за 300 м на поўдзень ад ніж-
няй (бастыеннай) лініі замкавых умацаванняў.
Дробня прыкладна да паловы аддзяляе паў-
востраў ад берага, на якім месціцца сучасны
Мядзел. Пры гэтым, у месцы, дзе рэчка робіць
выгін на паўдневы ўсход, з яе выцякае прато-
ка. Гэтая пратока, якая цалкам аддзяляе паў-
востраў ад берага і ўпадае ў Мястра з іншага
(ад упадзення Дробні) боку. На плане мястэчка
Мядзел другой паловы ХІХ ст. (мал. 5, 1) добра
бачна, што гэтая пратока мела шырыню бліз-
кую ці нават роўную да шырыні Дробні (мал. 5,
2). Гэта дазваляе меркаваць, што пратока мае
штучны характар. Адпаведна, яе рэчышча
было адмыслова пракапана, каб цалкам аддзя-
ліць аканечнасць вострава, на якой месціўся
замак, ад берага.
Пляцоўка, якую займае замак, уяўляе са-
бой пагорак марэннага паходжання памерам
135—140 м па лініі паўдневы захад — паў-
ночны ўсход на 100 м па лініі паўночны за-
хад — паўдневы ўсход (мал. 6). Схілы пагорка
былі, відавочна, штучна эскарпаваныя падчас
будаўніцтва замка. У паўночна-ўсходняй част-
цы пагорка размяшчалася мураваная вежа. Як
сведчаць апісанні замкавага пагорка, ен быў
дадаткова ўмацаваны па перыметры паўкруг-
лымі бастэямі. На сенняшні час яны захавалі-
ся толькі часткова — прасочваюцца толькі тры
бастэі. Дзве з іх размяшчаюцца з паўдневага і
паўднева-ўсходняга бакоў замкавага пагорка,
а трэцяя фіксуецца на паўночным яго баку.
На вялікі жаль, за апошнія паўстагоддзі
пагорак, на якім размяшчаецца Мядзельскі
замак, і навакольная тэрыторыя паўвострава
зазналі значныя разбурэнні. Найбольш моцна
пацярпела паўночна-заходняя частка паўвос-
трава, дзе падчас стварэння парку імя «Трыц-
цацігоддзя перамогі» ў 1974 г. быў закладзены
футбольны стадыен. У выніку гэтых прац быў
«падрэзаны» паўночна-заходні схіл замкавага
пагорку, што прывяло да знішчэння размеш-
чанай тут бастэі (бастэяў?). Падчас закладкі
гэтага ж парку ўздоўж паўднева-ўсходняга схі-
лу замкавага пагорка была пракладзеная та-
полевая алея, якая часткова закранула адну з
бастэяў, размешчаных з гэтага боку.
з мэтай падвышэння фартыфікацыйных
якасцяў пагорак, на якім размяшчаўся Мяд-
зельскі замак, быў з цягам часу дадаткова
ўмацаваны валам з бастыенамі. На жаль, гэты
вал зазнаў найбольшыя разбурэнні. Яго паў-
ночна-заходні і паўночны ўчасткі былі цалкам
спляжаныя падчас закладкі згаданага парку
імя «Трыццацігоддзя перамогі» (падчас бу-
даўніцтва стадыена). з усходняга боку знешні
вал часткова спляжаны сцежкай, якая вядзе
на вяршыню замкавага пагорка. Фактычна, на
сенняшні дзень знешні вал захаваўся толькі з
паўднева-ўсходняга (на даўжыню каля 150 м) і
часткова з усходняга (на даўжыню каля 120 м)
бакоў замкавага пагорка. На гэтай адлегласці
фіксуюцца чатыры бастыены.
Мал. 4. Месцазнаходжанне Мядзельскага замку на
паўвостраве возера Мястра (здымак з Google)
Публікації археологічних матеріалів
166 ISSN 2227-4952. Археологія і давня історія України, 2017, вип. 1 (22)
МЯДЗЕЛьСКІ ЗАМАК у СвЯТЛЕ
ПІСьМОвых КРыНІЦ 1
Адной з асноўных праблем у вывучэнні Мяд-
зельскага замка з’яўляецца надзвычай малая
1. Неацэнную працу па вывучэнні гістарычных звес-
так аб Мядзельскім замку зрабіў М.А. волкаў, за
што я прыношу яму самую шчырую падзяку. У сап-
раўдным раздзеле я прыводжу сціслыя вытрымкі
без спасылак з нашага сумеснага з М.в. волкавым
артыкула, прысвечанага аналізу пісьмовых і архе-
алагічных крыніц па гісторыі Мядзельскаму замку
[волкаў, Плавінскі, 2015].
колькасць пісьмовых крыніц, якія тычацца яго
гісторыі (мал. 7). Першым уласнікам Мядзела
з воласцю стаў Жыгімонт Карыбутавіч з роду
Гедымінавічаў. Пасля яго смерці ў 1435 г. тут
зацвердзіўся ўплывовы на той час род Сакові-
чаў: па чарзе Мядзелам валодалі Андрэй Са-
ковіч (памер пасля 1465 г.), а затым яго сын
Багдан (памер у 1490 г.). Першапачаткова іх
права на валоданне гэтымі землямі не было
аформлена пісьмова і падмацоўвалася тым,
што яны абодва займалі пасады мядзельскіх
старостаў. Толькі ў 1484 г. вялікі князь Казімір
Ягелончык сваім прывілеем пацвердзіў Багда-
ну Саковічу права ўласнасці на Мядзел і землі,
якія да таго трымаў ягоны бацька Андрэй.
Упершыню Мядзельскі замак згадваецца ў
1544 г., калі пасля смерці Альжбеты Радзівіл
з Саковічаў яе спадчыннікі дамовіліся замак
«супольна трымаць». Аднак, ускосныя дадзе-
ныя дазваляюць лічыць, што замак быў засна-
ваны ў канцы XV ст. (пасля 1484 г.) Багданам
Саковічам. Аб гэтым сведчыць той факт, што
ў прывілеі 1484 г. згадваецца «двор Мядзел»
(curia alias dworzysko Miadelo), адпаведна,
можна меркаваць, што ў гэты час замка яшчэ
не існавала. У той жа час, у камісарскім дэкрэ-
це 1744 г. па судовай справе паміж мядзельскім
старостам Юзафам Бжастоўскім і ўладальні-
кам Старога Мядзела Антоніем Кошчыцам, пі-
шацца, што «наступнікі Саковічаў (Sukcessores
Sakowiczowscy) … замак узвялі …». зыходзячы
з гэтай згадкі, можна меркаваць, што ў сярэдзі-
Мал. 5. План мястэчка Мядзел другой паловы
ХІХ ст. (1), паўвостраў, на якім размяшчаўся Мяд-
зельскі замак, на плане мястэчка (2)
Плавінскі М.А. Папярэднія вынікі раскопак Мядзельскага замка ў 2013—2015 гг.
167ISSN 2227-4952. Археологія і давня історія України, 2017, вип. 1 (22)
не XVIII ст. будаўніцтва замка адносілі да пер-
шай паловы XVI ст. і звязвалі са спадчынніка-
мі Багдана Саковіча.
У выніку шлюбу яго дачкі, апошняй прад-
стаўніцы роду Саковічаў, Альжбэты з Мікалаем
Радзівілам Мядзельскі замак разам з іншымі
ўладаннямі пераходзіць да Радзівілаў. Недзе
ў другой палове 1540-х гг. Мядзельскі замак
перайшоў у распараджэнне караля і вялікага
князя. У прыватнасці, у апісанні мядзельскай
каралеўскай воласці 1545 г. года ен яшчэ не
згадваецца, а ў 1550 г. гаспадар вызваліў мяш-
Мал. 6. Інструментальны план Мядзельскага замка (інструментальная здымка Э.А. Астаповіча, 2013 г.) з
пазначэннем мураванай вежы, раскопаў і шурфоў 2013—2015 гг. і прыблізнага месца размяшчэння раскопа
1981 г.
Публікації археологічних матеріалів
168 ISSN 2227-4952. Археологія і давня історія України, 2017, вип. 1 (22)
чан ад неабходнасці даглядаць мост, што ішоў
да замку, які, адпаведна, на той час ужо мусіў
яму належаць.
Апошнія звесткі аб Мядзельскім замку
змяшчаюцца ва ўжо згаданым дэкрэце 1744 г.
Стварэнне гэтага дакумента было звязана з
вострым канфліктам паміж уласнікам Старо-
га Мядзела А. Кошчыцам і мядзельскім старо-
стай Ю. Бжастоўскім. Імкнучыся павялічыць
прыбытковасць сваіх маенткаў, А. Кошчыц
у 1736 г. дамогся ад караля прывілею на зас-
наванне ў Старым Мядзеле мястэчка, што на-
прамую супярэчыла ўставе, дадзенай Мядзелу
ў 1562 г., і пагражала эканамічным інтарэсам
каралеўскага мястэчка. Апроч таго, уласнік
Старога Мядзела распачаў адкрытую рэвізію
старых межаў яго маентка з землямі староства.
Сярод іншага, ен звярнуў увагу на замак, які
кантраляваў доступ да возера Мястра з усходу
і пяць тоняў на ім. вядома, што на загад цівуна
Старога Мядзела 31 сакавіка 1735 г. замак быў
спалены. Што канкрэтна было знішчана, невя-
дома. Аднак згадка ў тым жа дэкрэце 1744 г.
аб тым, што зямлю на замку арэндавалі пад-
даныя Старога Мядзела, сведчыць, што там
знаходзіліся нейкія малазначныя гаспадар-
чыя пабудовы. Пасля гэтага тэрыторыя замка,
верагодна, была закінутая цалкам. У прыват-
насці ў дакуменце 1744 г. згадваецца «востраў
пусты, на якім перад тым быў замак» [волкаў,
Плавінскі, 2015, с. 85—88].
ГІСТОРыЯ АРхЕАЛАГІчНАГА
вывучЭННЯ МЯДЗЕЛьСКАГА
ЗАМКА
Мядзельскі замак вядомы ў археалагічнай
літаратуры з ХІХ ст. [Покровский, 1893, с. 33—
34; Cehak-Hołubowiczowa, 1937, ryc. 6]. У 1970 г.
М.А. Ткачоў ажыццявіў абследаванне помніка
і заклаў на яго тэрыторыі шурф памерам 2 ×
2 м [Ткачоў, 1970, с. 20, 25; 1978, с. 95—97].
Дастаткова значныя па маштабах раскопкі на
тэрыторыі замка былі праведзеныя М.А. Тка-
човым у 1981 г. Даследаваная плошча склала
116 м2 (мал. 8, 1). Раскоп быў закладзены на
пляцоўцы замка ўшчыльную да мураванай
вежы. У выніку раскопак было выяўлена, што
вежа мела вонкавы дыяметр 17,5 м, а яе муры
дасягалі таўшчыні 3,75 м (мал. 8, 2—3; 9; 10).
Яна была збудаваная ў тэхніцы паласатай му-
роўкі з валуноў і цэглы-пальчаткі на вапнавай
рошчыне. М.А. Ткачоў датаваў час пабудовы
вежы XV ст. Грунтуючыся на матэрыялах сваіх
раскопак, ен выказаў меркаванне, што ў па-
чатку XVI ст. з паўночнага боку ўшчыльную да
вежы быў прыбудаваны мураваны палац, які
меў шырыню 10 м і таўшчыню сцен 2 м [Тка-
чоў, 1981, с. 2—4].
На вялікі жаль, у справаздачы аб раскопках
М.А. Ткачова за 1981 г. адсутнічаюць даклад-
ны план і профілі раскопа [Ткачоў, 1981]. Ап-
роч таго, схематычны план замка і план мура-
ванай вежы былі арыентаваныя недакладна
(мал. 8, 1, 2). Усе гэта надзвычай ускладняе
аналіз матэрыялаў раскопак 1981 г., магчы-
масць іх верыфікацыі і суаднясення з дадзены-
мі даследаванняў 2013—2015 гг.
вынікі даследаванняў 1970 і 1981 гг. былі
пакладзены ў аснову артыкула М.А. Ткачова,
прысвечанага Мядзельскаму замку [Ткачоў,
1993а]. На жаль, гэты артыкул, гэтаксама як
і іншыя тэксты М.А. Ткачова, прысвечаныя
Мядзельскаму замку, адрозніваюцца блыта-
насцю і ўтрымліваюць пэўныя недакладнас-
ці, якія ў далейшым былі неаднарозва паўто-
раныя ў працах іншых даследчыкаў [Бохан,
2008, с. 425; заяц, 2001, с. 70, 81; Кушнярэвіч,
2011, с. 122; чарняўскі, 1993, с. 66—67], у выні-
ку чаго атрымалі шырокае распаўсюджанне ў
літаратуры і фактычна сталі агульнапрыняты-
мі, стварыўшы трывалы вобраз Мядзельскага
замка як магутнай мураванай фартэцыі.
вялікую ўвагу вывучэнню Мядзельскага
замку надаваў Міх.М. чарняўскі. У 1982 г.
ен заклаў на замкавым пагорку 3 (?) шурфы
(шурф 1 меў памер 4 × 1 м, апісанне шурфа 2
адсутнічае, шурф 3 памерам 3 × 1 м і размяш-
чаўся на «паўдневым схіле замка») 1. У 1997 г.
Міх.М. чарняўскі правеў чарговае абследаванне
паўвострава і размешчанага на ім замка і склаў
яго дастаткова дакладны план [чарняўскі, 1998,
мал. 6; Плавінскі, 2015, с. 333, мал. 4].
Акрамя самога замку, культурны пласт эпохі
Сярэднявечча і Ранняга Новага часу выяўлены
1. На жаль, звесткі аб раскопках Мядзельскага за-
мка не былі ўключаны Міх.М. чарняўскім у справаз-
дачу аб даследаваннях у 1982 г., аднак дзённікавыя
запісы аб гэтых працах захаваліся ў яго асабістым
архіве. Шчыра дзякую Макс.М. чарняўскаму за
дапамогу ў азнаямленні з палявымі дзённікамі
Міх.М. чарняўскага з яго асабістага архіва.
Мал. 7. Мядзельскі замак на мапе Томаша Макоўс-
кага 1613 г.
Плавінскі М.А. Папярэднія вынікі раскопак Мядзельскага замка ў 2013—2015 гг.
169ISSN 2227-4952. Археологія і давня історія України, 2017, вип. 1 (22)
і на так званым «перадзамчы». Ен быў выяў-
лены Міх.М. чарняўскім у 1979 г. Раскопкі на
«перадзамчы» праводзіліся ў 1981 г. М.А. Тка-
човым і ў 1985 г. Я.Г. звяругам. Даследаваная
плошча склала 88 м2. Культурны пласт дася-
гаў таўшчыні 0,4—0,6 м. На тэрыторыі помніка
былі таксама выяўленыя сляды неалітычнага
паселішча [Ткачоў, 1993б].
РАСКОПКІ МЯДЗЕЛьСКАГА
ЗАМКА ў 2013—2015 гг.
Раскопкі Мядзельскага замка былі адноў-
леныя экспедыцыяй пад кіраўніцтвам аўта-
ра ў 2013 г. Галоўнай мэтай даследаванняў
2013—2015 гг. стала вызначэнне стратыграфіі
і планіграфіі замкавага пагорка і яго абарон-
чых умацаванняў і далейшая распрацоўка
рэкамендацый па праектнай дакументацыі і
планавання прац па стварэнні на замкавым
пагорку музея пад адкрытым небам.
У працэсе даследаванняў 2013 г. Э.А. Аста-
повічам быў зняты інструментальны план за-
мка (мал. 6), на падставе якога ў далейшым
архітэктар А.С. вантух стварыў яго 3D-мадэль
(мал. 11).
У 2013 г. на замкавым пагорку быў заклад-
зены раскоп І плошчай 32 м2 і шурф І плошчай
5 м2 (даследаваны часткова (мал. 6)). Культур-
ны слой у раскопе І меў невялікую магутнас-
ць — дасягаў 0,3 м і быў цалкам перамяшаны
шматразовым разворваннем. Акрамя таго, у
раскопе І была выяўлена і часткова даследава-
на заглыбленая ў зямлю жылая пабудова пер-
шых дзесяцігоддзяў XVІ ст. (мал. 12; 13, 1—5)
[Плавінскі, 2015].
У 2014 г. на пляцоўцы замкавага пагорка
былі закладзены раскоп ІІ, шурфы ІІ і ІІІ агуль-
най плошчай 55 м2, а таксама канчаткова дасле-
даваны шурф І, закладзены ў 2013 г. (мал. 6).
Раскоп ІІ плошчай 34 м2 быў закладзены ва
ўсходняй частцы пляцоўкі замкавага пагор-
Мал. 8. Мядзельскі замак, 1981 г.: 1 — схематычны план замка з пазначэннем месца раскопак вежы XV ст.;
2 — план мураванай вежы і раскопак 1981 г. (1 — ніша ваконнага праема; 2 — ніша дзвярнога праема;
3 — сцяна «палаца»; 4 — участкі сцен вежы, раскрытыя падчас раскопак 1981 г.; 5 — месца размяшчэння
разрэза сцяны вежы і фундаментнага рва); 3 — разрэз фундаментнага рва (пав. М.А. Ткачова)
Публікації археологічних матеріалів
170 ISSN 2227-4952. Археологія і давня історія України, 2017, вип. 1 (22)
ка і выцягнуты з захаду на ўсход. Магутнас-
ць культурнага слоя ў раскопе ІІ дасягала ад
чатырох (у заходняй частцы) да сямі пластоў
(у яго ўсходняй частцы) таўшчыней 0,1 м. ва
ўсходняй частцы раскопа ІІ выяўлены пад-
мурак мураванай вежы і будаўнічая траншэя
перад ей (мал. 14). Падмурак вежы захаваўся
на вышыню 0,7—0,95 м. Ен складаецца з валу-
ноў і цэглы-пальчаткі на вапнавай рошчыне.
знешні бок мура складаецца з вялізных, абця-
саных звонкі, валуноў памерам да 0,7 м, прас-
тора паміж якімі закладзена цэглай і камяня-
мі меньшага памеру. Унутры мур складаецца
з шэрагаў цэглы-пальчаткі памерам да 35 ×
16 см, укладзеных паралельна яго трасе.
Шурф ІІ быў закладзены ў паўночна-ўсход-
няй частцы замкавага пагорка і меў форму
выцягнутай з поўначы на поўдзень траншэі
плошчай 17 м2 (17 × 1 м; мал. 6). У цэнтраль-
най частцы шурфа былі выяўлены рэшткі
жылой пабудовы, якая арыентавалася пара-
лельна схілу замкавага пагорка — па лініі
Мал. 9. Мядзельскі замак, мураваная вежа ў працэсе раскопак 1981 г. (фота з архіва Міх.М. чарняўскага)
Мал. 10. Мядзельскі замак, мураваная вежа ў працэсе раскопак 1981 г. (фота з архіва Мядзельскага музея
народнай славы)
Плавінскі М.А. Папярэднія вынікі раскопак Мядзельскага замка ў 2013—2015 гг.
171ISSN 2227-4952. Археологія і давня історія України, 2017, вип. 1 (22)
паўночны захад — паўдневы ўсход і, мяркую-
чы па наяўнасці насычаных плямаў вуголля
і попелу, загінула ў пажары. Улічваючы тое,
што шурф ІІ меў шырыню ўсяго 1 м, было вы-
рашана спыніць раскопкі ў яго цэнтральнай
частцы ў 2014 г., не давеўшы іх да мацерыку,
закансерваваць мяркуемыя рэшткі будынка,
каб у далейшым звярнуцца да іх даследавання
на большай плошчы.
У паўночнай частцы шурфа ІІ, якая патрапі-
ла на схіл замкавага пагорку, былі выяўлены
два шэрагі камянеў, арыентаваныя з паўноч-
нага захаду на паўдневы ўсход (паралельна
схілу замкавага пагорка). Кожны з шэрагаў
складаўся з вялікіх камянеў памерам да 0,3 м,
выкладзеных у два ярусы (мал. 15). Прастора
паміж вялікімі камянямі была забутаваная
меньшымі камянямі памерам да 0,15 м і ка-
валкамі цэглы-пальчаткі. Адлегласць паміж
двума шэрагамі камянеў складае 0,25—0,3 м.
Можна ўпэўнена меркаваць, што каменная вы-
кладка з двух шэрагаў з’яўляецца аснаваннем
канструкцыі замкавых абарончых умацаван-
няў — вертыкальна ўсталяваных бярвенняў
«тыну».
У паўночным квадраце шурфа ІІ (кв. 1) на-
зіралася рэзкае паніжэнне мацерыку — на
глыбіню 1 м ад дзеннай паверхні. Гэта, віда-
вочна, штучна эскарпаваны схіл замкавага
пагорка. ва ўсходнім профілі квадратаў 1 і 2
была выяўлена складаная стратыграфія, якая
дазваляе ўдакладніць перыядызацыю і асаб-
лівасці будаўнічай гісторыі замкавых умаца-
ванняў. Над мацерыком (карычневы суглінак)
залягае слой будаўнічага смецця (бітая цэгла,
кавалкі вапны і кафлі) магутнасцю да 0,3 м,
перакрыты слоем абпаленай гліны чырвонага
колеру магутнасцю да 0,2 м. Слой абпаленай
гліны сінхронны каменнай выкладцы — асна-
ванню абарончага тына. Слой абпаленай гліны
і каменная выкладка перакрытыя магутным
слоем будаўнічага смецця магутнасцю да 0,5 м
(вялікія кавалкі бітай цэглы-пальчаткі, вапна-
вай рошчыны і фрагменты кафлі). варта адзна-
Мал. 11. 3D-мадэль сучаснай дзеннай паверхні Мядзельскага замку, створаная А.С. вантухам на падставе
дадзеных інструментальнай здымкі Э.А. Астаповіча: 1 — від з паўдневага ўсходу; 2 — від з поўдня — паўд-
невага ўсходу
Публікації археологічних матеріалів
172 ISSN 2227-4952. Археологія і давня історія України, 2017, вип. 1 (22)
чыць, што ў абедзьвюх праслойках будаўнічага
смецця выяўлены фрагменты кафлі адных і
тых жа тыпаў (мал. 16), якія, на падставе існу-
ючых аналогій, найбольш верагодна, могуць
быць датаваныя 20—30 гг. XVI ст. [Veževičienė,
2014, p. 392, 21 pav.; Ţalnieris, Balčiūnas, 2007,
6, 1 pav.] 1.
На дадзены момант аналіз стартыграфіі шур-
фа ІІ з’яўляецца найбольш інфарматыўным
для вызначэння харанлогіі ўзвядзення і пе-
рабудовы замкавых умацаванняў. Адпаведна,
можна меркаваць, што першапачаткова замка-
вы пагорак быў эскарпаваны. верагодна, гэтыя
працы праводзіліся адначасова з узвядзеннем
мураванай вежы — у канцы XV ст. Прыкладна
ў сярэдзіне XVI ст. у замку адбываюцца нейкія
катастрафічныя падзеі, якія прывялі да раз-
1. Прыношу шчырую падзяку І.У. Ганецкай за дапа-
могу ў вызначэнні датавання кафлі з раскопак Мяд-
зельскага замка.
бурэння мураванага будынка (вежы?) і будын-
ка ці будынкаў з кафлянымі печамі (ніжні слой
будаўнічага смецця). Пасля гэтага праводзяц-
ца працы па перапланіроўцы, у выніку чаго,
будаўнічае смецце скідваецца на край пагорка.
Пасля гэтага схіл абмазваецца глінай, якая з
мэтай падвышэння яе трываласці абпальваец-
ца, а па краі замкавай пляцоўкі ўсталеўваец-
ца драўляны тын, умацаваны камянямі. Праз
нейкі час адбываюцца новыя катастрафічныя
падзеі (яшчэ адно разбурэнне замка?) ці чар-
говая перапланіроўка, пасля чаго ўтвараецца
верхняя праслойка будаўнічага смецця, якая
перакрывае і каменную выкладку ў аснаванні
тына, і гліняную абмазку схіла пагорка. зы-
ходзячы з таго, што ў абедзвюх праслойках бу-
даўнічага смецця выяўлены фрагменты кафлі
адных і тых жа тыпаў, можна меркаваць, што
абедзве катастрофы на замкавым пагорку ад-
быліся на працягу адносна кароткага перыяду
часу — у межах некалькіх дзесяцігоддзяў.
Мал. 12. Мядзельскі замак, 2013 г., раскоп І, аб’ект 1: 1, 16 — бронзавыя шпількі «пус-епі»; 2 — каменны
асялок; 3 — свінцовая куля; 4 — бронзавая заклепка ад тронкаў нажа; 5, 6, 9 — жалезныя іглу; 7 — жалез-
ная акоўка похваў клінковай прылады (?); 8 — бронзавая зашпілька; 10 — жалезны прадмет невядомага
прызначэння; 11 — бронзавая тыльная накладка на тронкі нажа; 12 — шкляная пацерка; 13 — дэнарый,
вКЛ, Аляксандр Ягелончык, (1492—1506 гг.), без даты; 14 — паўгрош, вКЛ, Аляксандр Ягелончык, (1492—
1506 гг.), без даты; 15 — жалезны нож; 17 — скрутак тонкага меднага дроту; 18 — апрацаваны крэмень
(1—17 — мал. М.А. Плавінскага, 18 — мал. А.М. вашанава)
Плавінскі М.А. Папярэднія вынікі раскопак Мядзельскага замка ў 2013—2015 гг.
173ISSN 2227-4952. Археологія і давня історія України, 2017, вип. 1 (22)
варта адзначыць, што праслойкі будаўніча-
га смецця ў шурфе ІІ, верагодна, адпавядаюць
дзвюм попельна-вугальным праслойкам, якія
былі выяўлены М.А. Ткачовым у прылеглым
да вежы профілі раскопа 1981 г. М.А. Ткачоў
датаваў ніжнюю праслойку часам да 1535 г.,
бо менавіта ў гэтым годзе была адчаканеная
манета, знойдзеная ў слаі, які яе перакрываў
[Ткачоў, 1981, с. 2, рыс. 5а—5б]. Аднак, пытан-
не аб вузкім датаванні абедзвюх спаленняў
(разбурэнняў), якія спасціглі Мядзельскі за-
мак у сярэдзіне XVI ст., можа быць вырашана
толькі шляхам назапашвання большага аб’ему
матэрыялаў падчас новых раскопак.
Шурф ІІІ у форме траншэі памерам 4 × 1 м
быў прырэзаны з поўначы да кв. 23 раскопу ІІ
(мал. 6) з мэтай пошуку падмуркаў «муравана-
га палаца», апісаных М.А. Ткачовым у спра-
Мал. 13. Мядзельскі замак, місападобная (1) і гаршковая (2—8) кафля: 1—5 — раскоп І, аб’ект 1; 6—8 — рас-
коп ІІ (мал. М.А. Плавінскага)
Мал. 14. Мядзельскі замак, 2014 г., раскоп ІІ; пад-
мурак вежы і будаўнічая траншэя перад ей, від з за-
хаду (фота М.А. Плавінскага)
Мал. 15. Мядзельскі замак, 2014 г., шурф ІІ; камен-
ная выкладка на краі замкавага пагорка, від з поў-
начы (фота М.А. Плавінскага)
Публікації археологічних матеріалів
174 ISSN 2227-4952. Археологія і давня історія України, 2017, вип. 1 (22)
Мал. 16. Мядзельскі замак, 2014 г., шурф ІІ; паліваная (1—6, 9—12) і тэракотавая (7, 8) кафля (фота
М.А. Плавінскага)
Плавінскі М.А. Папярэднія вынікі раскопак Мядзельскага замка ў 2013—2015 гг.
175ISSN 2227-4952. Археологія і давня історія України, 2017, вип. 1 (22)
ваздачы па выніках раскопак 1981 г. [Ткачоў,
1981, с. 14]. Аднак, з-за недахопу часу на ўз-
роўні каля 0,5 м распрацоўка шурфа была спы-
неная з мэтай аднаўлення раскопак на боль-
шай плошчы ў 2015 г.
закладзены ў 2013 г. на паўднева-ўсходнім
схіле замкавага пагорка шурф І (мал. 6) быў за-
вершаны ў 2014 г. У шурфе была даследавана
каменная выкладка, арыентаваная паралель-
на схілу замкавага пагорка. выкладка склада-
лася з двух шэрагаў камянеў, якія змяшчаліся
на слаі глінянай абмазкі (мал. 17). Каменная
выкладка ў шурфе І аналагічная той, што была
даследавана ў шурфе ІІ, што дазваляе казаць
аб усталяванні тут у сярэдзіне XVI ст. такога ж
драўлянага «тыну»,
У 2015 г. на пляцоўцы замкавага пагор-
ка былі закладзены раскоп ІІІ плошчай 28 м2
(уключыў у сябе не даследаваны да мацерыка
ў 2014 г. шурф ІІІ), шурф IV плошчай 16 м2,
шурф V — 14 м2, шурф VІ — 20 м2, шурф VII —
20 м2, шурф VIII — 5 м2 (мал. 6).
Улічваючы, што матэрыялы раскопак 2015 г.
пакуль знаходзяцца ў стане апрацоўкі і асэн-
савання, у дадзеным артыкуле прыводзяцца
толькі сціслыя і самыя папярэднія вынікі гэ-
тых даследаванняў.
Найбольш значным вынікам раскопак у
2015 г. стала выяўленне ў раскопе ІІІ і шурфе V
рэшткаў падмурка з валуноў і цэглы-пальчаткі
на вапнавай рошчыне. Падмурак быў арыен-
таваны па лініі паўночны захад — паўдневы
ўсход — паралельна схілу замкавага пагорка.
Можна меркаваць, што менавіта гэты падму-
рак М.А. Ткачоў прыняў у 1981 г. за мураваны
будынак, які ен назваў палацам. Аднак, зараз
есць усе падставы сцвярджаць, што будынак,
які знаходзіўся з паўночна-заходняга боку ад
мураванай вежы, быў драўляным. Можна мер-
каваць, што менавіта ўнутры гэтага будынку
знаходзіліся печы, складзеныя з кафлі 20—30-
х гг. XVI ст.
Шурф VIII быў закладзены на паўднева-ўс-
ходняй бастэі замка (мал. 6) з мэтай вызначэн-
ня асаблівасцяў яе будовы. Было выяўлена,
што абарончыя ўмацаванні бастэі ўяўлялі са-
бой вал, які быў зроблены з гліны, абпалены, а
на яго вяршыні быў усталяваны драўляны тын,
умацаваны ўнізе каменнай выкладкай, анала-
гічнай тым, што былі знойдзены ў шурфах І і
ІІ (мал. 18). Гэты факт дазваляе датаваць па-
будову бастэй тым жа часам, што і ўзвядзенне
тыну па перыметры замкавага пагорка, а ме-
навіта — сярэдзінай XVI ст. вялікую цікаваць
выклікае той факт, што пад культурным слоем
і насыпам вала бастэі на мацэрыку былі выяў-
лены сляды разворвання, што дазваляе сцвяр-
джаць, што паўднева-ўсходняя бастэя замка
была насыпана на колішнім ворыўным полі.
У сваю чаргу, гэты факт дае падставы мер-
каваць, што створаная ў сярэдзіне XVI ст. лінія
ўмацаванняў (драўляны тын), якая ўключала
паўкруглыя бастэі, займала большую плошчу
(была пашырана ў паўднева-заходнім накірун-
ку), чым першапачатковая ўмацаваная тэрыто-
рыя замка. Дадзенае меркаванне пакуль варта
разглядаць як гіпатэтычнае. Аднак, калі яно
спраўдзіцца ў выніку наступных даследаван-
няў, можа з’явіцца перспектыва вызначэння
этапнасці фармавання абарончых умацаван-
няў па перыметры замкавага пагорка.
Мал. 17. Мядзельскі
замак, 2014 г., заход-
ні профіль шурфа І
(мал. М.А. Плавін-
скага)
Мал. 18. Мядзельскі замак, 2015 г., шурф VIII; вал
бастэі і сляды ворыва на мацерыку, від з паўночнага
захаду (мал. М.А. Плавінскага)
Публікації археологічних матеріалів
176 ISSN 2227-4952. Археологія і давня історія України, 2017, вип. 1 (22)
ПАПЯРЭДНІЯ выНІКІ РАСКОПАК
МЯДЗЕЛьСКАГА ЗАМКА
ў 2013—2015 гг.
Такім чынам, на працягу 2013—2105 гг. на
пляцоўцы замкавага пагорка была даследа-
вана плошча 191 м2, што дазволіла атрымаць
прынцыпова новыя дадзеныя аб планіграфіі і
абарончых збудаваннях Мядзельскага замка.
Суаднясенне вынікаў раскопак з максімальна
шырокім колам гістарычных звестак дазва-
ляе рэканструяваць асноўныя этапы гісторыі
замка.
Мядзельскі замак засноўваецца ў канцы
XV ст. як прыватнаўласніцкая рэзідэнцыя маг-
нацкага роду Саковічаў. У гэты час будуецца
магутная мураваная вежа. Можна меркаваць,
што першапачаткова вежа была ўзведзена не
ў самай высокай кропцы замкавага пагорка, а
на яго схіле.
Перыяд непрацяглага росквіту Мядзельска-
га замка прыпаў на першую палову XVI ст.,
найбольш верагодна, на 20—30-я гг. гэтага
стагоддзя, што выявілася ў актыўнай будаўні-
чай дзейнасці: пабудове на паўночны захад
ад вежы драўлянага «палаца» на мураваным
падмурку, абсталяванні жылых будынкаў каф-
лянымі печамі, складзенымі з кафлі, якая зна-
ходзіць самыя блізкія аналогіі ў матэрыялах
раскопак вільні.
зыходзячы з дадзеных пісьмовых крыніц,
дзесці паміж 1545 і 1550 гг. замак пераход-
зіць ва ўласнаць вялікага князя. Разам з тым,
аналіз стратыграфіі дазваляе меркаваць, што
на працягу адносна кароткага часу ў сярэдзі-
не XVI ст. Мядзельскі замак двойчы перажыў
нейкія падзеі катастрафічнага характару.
Пасля першага спалення (разбурэння?)
Мядзельскі замак быў, верагодна, дадаткова
ўмацаваны паўкруглымі бастэямі, а ўвесь пе-
рыметр замкавага пагорка (уключаючы бастэі)
быў абнесены драўляным тынам. Каменная
выкладка яго аснавання выяўлена на ўсходнім
(у раскопе М.А. Ткачова 1981 г.), паўдневым
(у шурфе 3 Міх.М. чарняўскага 1982 г., шур-
фе І) і паўночна-ўсходнім (у шурфе ІІ) схілах
замкавага пагорка, а таксама на вале паўдне-
ва-ўсходняй бастэі. Аднак, і гэтыя ўмацаванні,
напэўна, у хуткім часе пацярпелі ад чарговай
катастрофы (спалення).
з пераходам ва ўласнасць каралеўскага
скарба замак, як жыллевы і рэпрэзентатыўны
комплекс, паступова прыйшоў у заняпад, чаму,
верагодна, паспрыяла і яго двухразовае спа-
ленне ў сярэдзіне XVI ст. Асноўнай функцыяй
замка ў другой палове XVI — першай палове
XVII стст. стала забеспячэнне абароны для жы-
хароў мястэчка Мядзела, якое развівалася по-
бач з замкам. Пры гэтым, працы па мадэрніза-
цыі фартыфікацыйных збудаванняў, напэўна,
працягваліся і ў другой палове XVI ст. — пер-
шай палове XVII ст., калі замак захоўваў пэў-
ны абарончы патэнцыял. верагодна, менавіта
ў гэты час перад замкам быў насыпаны дадат-
ковы земляны вал з бастыенамі, які ўзмацніў
яго абарону.
Як умацаванне, Мядзельскі замак спыніў
свае існаванне, найверагодней, у час войнаў
сярэдзіны XVII ст., а яго тэрыторыя ў далей-
шым стала выкарыстоўвацца для гаспадарчых
патрэб.
Прыведзеныя меркаванні дазваляюць сцвяр-
джаць, што Мядзельскі замак з’яўляецца ці-
кавым прыкладам прыватнаўласніцкай рэзі-
дэнцыі, якая, нягледзячы на высілкі некалькіх
пакаленняў уладальнікаў, так і не ператва-
рылася ў паўнавартасны цэнтр магнацкай
латыфундыі. Галоўнай прычынай для гэтага
стала выміранне найперш роду Саковічаў, а
затым галіны роду Радзівілаў, што валодала
Мядзелам. Азначаныя перэпетыі ў лесе ўла-
дальнікаў замка, верагодна, паўплывалі і на
асаблівасці фармавання замкавых умацаван-
няў. Узведзеная Багданам Саковічам вежа
засталася адзіным мураваным элементам за-
мкавай фартыфікацыі. зараз цяжка меркава-
ць, ці планавалася тады ўзвядзенне муроў па
ўсім перыметры замкавага пагорка. У кожным
выпадку, нават, калі такая задума і мелася ў
заснавальнікаў замка, яна ў далейшым так ні-
колі і не была ажыццеўлена.
Алексеев Л.в. Полоцкая земля (очерки истории Се-
верной Белоруссии в IX—XIII вв.). — М., 1966. —
296 с.
Бохан Ю.М. вайсковая справа ў вялікім княстве Лі-
тоўскім у другой палове XIV — канцы XVI ст. — Мн.,
2008. — 449 с.
волкаў М.А., Плавінскі М.А. Мядзельскі замак у
святле пісьмовых і археалагічных крыніц // Архіва-
рыўс. — 2015. — вып. 13. — С. 65—92.
Заяц Ю.А. замкі // Археалогія Беларусі. — Мн.,
2001. — Т. 4: Помнікі XIV—XVIII стст. — С. 66—84.
Кушнярэвіч А.М. Мураваная дабастыенная фар-
тыфікацыя вялікага Княства Літоўскага. — Мн.,
2011. — 234 с.
Пашуто в.Т. Образование литовского государс-
тва. — М., 1959. — 531 c.
Плавінскі М.А. Раскопкі Мядзельскага замка ў
2013 годзе // МАБ. — 2015. — вып. 26. — С. 331—
340.
Покровский Ф.в. Археологическая карта виленской
губернии. — вильна, 1893. — 164 с.
Ткачоў М.А. Справаздача аб палявых даследаван-
нях 1970 г. — Гродна, 1970 / ААНД ІГ НАН Бела-
русі. — Спр. № 377.
Ткачоў М.А. Абарончыя збудаванні заходніх зямель
Беларусі ХІІІ—XVIII стст. — Мн., 1978. — 144 с.
Ткачоў М.А. Справаздача аб палявых даследаван-
нях за 1981 г. — Гродна, 1981 / ААНД ІГ НАН Бела-
русі. — Спр. № 778.
Ткачоў М.А. Мядзельскі замак // Археалогія і нуміз-
матыка Беларусі: Энцыклапедыя. — Мн., 1993а. —
С. 450.
Ткачоў М.А. Мядзельскае селішча // Археалогія
і нумізматыка Беларусі: Энцыклапедыя. — Мн.,
1993б. — С. 450.
Плавінскі М.А. Папярэднія вынікі раскопак Мядзельскага замка ў 2013—2015 гг.
177ISSN 2227-4952. Археологія і давня історія України, 2017, вип. 1 (22)
Чарняўскі І.М. Развіцце палацава-замкавых комп-
лексаў Беларусі ў канцы XV—XVII стст. // Сярэдне-
вяковыя старажытнасці Беларусі. Новыя матэры-
ялы і даследаванні. — Мн., 1993. — С. 66—73.
Чарняўскі Міх.М. Справаздача аб археалагічных
даследаваннях у 1997 годзе. — Мн., 1998 / ААНД ІГ
НАН Беларусі. — Спр. № 1697.
Штыхов Г.в. Археологическая карта Белоруссии.
вып. 2. Памятники железного века и эпохи феода-
лизма. — Мн., 1971. — 276 с.
Cehak-Hołubowiczowa H. Materiał i agadnienia
cmentarzyska kurhanowego koło wsi Nawry w powie-
cie Postawskim // Rocznik archeologiczny. — Wilno,
1937. — T. 1. — S. 5—49.
Veževičienė V. Bernardinų gatvė 6B // Archeologiniai
tyrinėjimai Lietuvoje 2013 metas. — Vilnius, 2014. —
P. 385—392.
Žalnieris A., Balčiūnas D. Tyrinėjimai Santakos
g. 14 // Archeologiniai tyrinėjimai Lietuvoje 2006 me-
tas. — Vilnius, 2007. — P. 296—317.
Н. А. П л а в и н с к и й
ПРЕДвАРиТЕЛьНыЕ РЕЗуЛьТАТы
РАСКОПОК МЯДЕЛьСКОГО ЗАМКА
в 2013—2015 гг.
Статья посвящена анализу материалов раскопок
Мядельского замка (Минская область Республики
Беларусь), которые проводились в 2013—2015 гг.
замок находится на полуострове озера Мястро в
южной части современного Мяделя. Его основание
относится к концу XV в. и может быть связано с де-
ятельностью Богдана Саковича. Упадок замка, веро-
ятно, происходит в середине XVII в.
Имеющиеся данные позволяют полагать, что
Мядельский замок является интересным примером
частновладельческой резиденции, которая, несмот-
ря на усилия нескольких поколений владельцев,
так и не превратилась в полноценный центр маг-
натской латифундии. Главной причиной этого стало
вымирание рода Саковичей, а затем и ветви рода
Радзивиллов, которая владела Мяделем. вероятно,
именно судьбы владельцев замка повлияли на осо-
бенности формирования замковых укреплений. в
результате этого, возведенная Богданом Саковичем
кирпичная башня стала единственным элементом
каменной замковой фортификации.
К л ю ч е в ы е с л о в а: Мядзельский замок, фор-
тификация, частновладельческая резиденция, позд-
нее Средневековье, раннее Новое время
M. A. P l a v i n s k i
preLiminAry resuLts
of miAdzeL CAstLe exCAvAtions
in 2013—2015
This article analyzes the materials of Miadzel сastle
excavations (Minsk region of Belarus), which were car-
ried out in 2013—2015.
The castle is located on a peninsula of Lake Myastra
in the southern part of modern Miadzel. Its foundation
dates back to the end of the 15th century and it may be
associated with the activities of Bagdan Sakovich. The
decline of the castle is likely to occur in the middle of
the 17th century.
Available data suggest that Miadzel castle is an
interesting example of a private residence, which, de-
spite the efforts of several generations of owners, did
not become a full-fledged center of magnate latifundia.
The main reason for this was the extinction of Sako-
vich family, and then the branch of the Radziwill fam-
ily, which owned Miadzel. Perhaps it is the fate of the
castle owners influenced the features of the formation
of its fortification. As a result of this, built by Bagdan
Sakovich brick tower has remained the only element of
a stone castle fortification.
K e y w o r d s: Miadzel сastle, fortification, private
residence, Late Medieval Period, Early Modern Period.
Одержано 1.02.2016
|