Войт-ваявода і мяшчане ў канфлікце 1558 года ў Полацку

Saved in:
Bibliographic Details
Published in:Соціум. Альманах соціальної історії
Date:2007
Main Author: Варонін, В.
Format: Article
Language:Belarusian
Published: Інституту історії України НАН України 2007
Online Access:https://nasplib.isofts.kiev.ua/handle/123456789/104146
Tags: Add Tag
No Tags, Be the first to tag this record!
Journal Title:Digital Library of Periodicals of National Academy of Sciences of Ukraine
Cite this:Войт-ваявода і мяшчане ў канфлікце 1558 года ў Полацку / В. Варонін // Соціум. Альманах соціальної історії. — 2007. — Вип. 7. — С. 59-65. — Бібліогр.: 17 назв. — біл.

Institution

Digital Library of Periodicals of National Academy of Sciences of Ukraine
id nasplib_isofts_kiev_ua-123456789-104146
record_format dspace
spelling Варонін, В.
2016-07-02T16:28:59Z
2016-07-02T16:28:59Z
2007
Войт-ваявода і мяшчане ў канфлікце 1558 года ў Полацку / В. Варонін // Соціум. Альманах соціальної історії. — 2007. — Вип. 7. — С. 59-65. — Бібліогр.: 17 назв. — біл.
1995-0322
https://nasplib.isofts.kiev.ua/handle/123456789/104146
be
Інституту історії України НАН України
Соціум. Альманах соціальної історії
Войт-ваявода і мяшчане ў канфлікце 1558 года ў Полацку
Article
published earlier
institution Digital Library of Periodicals of National Academy of Sciences of Ukraine
collection DSpace DC
title Войт-ваявода і мяшчане ў канфлікце 1558 года ў Полацку
spellingShingle Войт-ваявода і мяшчане ў канфлікце 1558 года ў Полацку
Варонін, В.
title_short Войт-ваявода і мяшчане ў канфлікце 1558 года ў Полацку
title_full Войт-ваявода і мяшчане ў канфлікце 1558 года ў Полацку
title_fullStr Войт-ваявода і мяшчане ў канфлікце 1558 года ў Полацку
title_full_unstemmed Войт-ваявода і мяшчане ў канфлікце 1558 года ў Полацку
title_sort войт-ваявода і мяшчане ў канфлікце 1558 года ў полацку
author Варонін, В.
author_facet Варонін, В.
publishDate 2007
language Belarusian
container_title Соціум. Альманах соціальної історії
publisher Інституту історії України НАН України
format Article
issn 1995-0322
url https://nasplib.isofts.kiev.ua/handle/123456789/104146
citation_txt Войт-ваявода і мяшчане ў канфлікце 1558 года ў Полацку / В. Варонін // Соціум. Альманах соціальної історії. — 2007. — Вип. 7. — С. 59-65. — Бібліогр.: 17 назв. — біл.
work_keys_str_mv AT varonínv voitvaâvodaímâščaneukanflíkce1558godaupolacku
first_indexed 2025-11-24T16:28:12Z
last_indexed 2025-11-24T16:28:12Z
_version_ 1850485905318477824
fulltext Войт-ваявода і мяшчане... 59 ÑÎÖ²ÓÌ. Àëüìàíàõ ñîö³àëüíî¿ ³ñòîð³¿. Âèïóñê 7. – Ñ. 59–65.  Âàñ³ëü Âàðîí³í, 2007 Âàñ³ëü Âàðîí³í ÂÎÉÒ-ÂÀßÂÎÄÀ ² Ìߨ×ÀÍÅ ¡ ÊÀÍÔ˲ÊÖÅ 1558 ÃÎÄÀ ¡ ÏÎËÀÖÊÓ Адным з наступстваў надання вялікім князем літоўскім Аляксандрам магдэ- бургскага права Полацку 4 кастрычніка 1498 г. быў канфлікт, які узнік паміж тутэйшымі мяшчанамі і намеснікам (з 1504 г. ваяводам). Іх інтарэсы сутык- нуліся ўжо вельмі хутка, а канфлікт праяўляўся ў будучым з зайздроснай рэгулярнасцю, пераросшы, такім чынам, у хранічны. У першыя ж гады пасля атрымання Полацкам магдэбургскага права абаз- начыліся галоўныя лініі канфрантацыі мяшчан і намесніка, якія потым вельмі выразна прасочваліся ў Полацку на працягу ўсёй першай паловы – сярэдзі- ны XVI стагоддзя. Ужо ў 1499–1500 гг. Аляксандр быў вымушаны прыняць шэраг рашэнняў па спрэчных пытаннях, якія узніклі паміж намеснікам і зноў створанымі гарадскімі ўладамі, якія былі рашуча падтрыманы мяшчанамі1 . 30 снежня 1502 г. справа дайшла да гаспадарскага суда, на якім вялікі князь і паны-рада разгледзелі ўжо ўвесь пералік найбольш вострых спрэч- ных пытанняў, якія узніклі паміж бакамі да гэтага часу. Скаргу на намесніка Станіслава Глябовіча падалі лентвойт, бурмістры, радцы і «вси мещане мес- та Полоцкого». Сутнасць іх прэтэнзій была выкладзена ў чатырох пунктах. У цэлым яны зводзіліся да таго, што намеснік, насуперак магдэбургскаму прывілею, спрабуе сілай «судити и радити» саміх мяшчан і мяшчанскіх люд- зей, а таксама «розъеждчати» іх землі; паадбіраў у мяшчан дакументы на землі і людзей, некаторых мяшчан і рамеснікаў сілай забраў пад свой пры- суд; спаганяе мыта з мяшчанскіх стругаў на прытоках Дзвіны; спрабуе пад- парадкаваць сабе гандаль прывазнымі спіртнымі напоямі – віном і півам. Глябовіч не адмаўляў абвінавачанняў і растлумачыў свае дзеянні так: «там мешкаючи на замъку … полоцком, и не маеть чым пожывитися – прысуды, што з мещан, вси отошли…». У выніку Аляксандр і радныя паны абмежаваліся тым, што далі Глябовічу «в городскии присуд селских путников». Што ж да пунктаў абвінавачванняў, дык па ўсіх чатырох Аляксандр падтрымаў мяш- 1 Гл.: Полоцкие грамоты XIII – начала XVI вв. / Сост. А.Л. Хорошкевич (далей – ПГ). Вып. 2. Москва, 1978. №№ 230, 231, 239. С. 161–164, 165, 174–176. 2 Там жа. № 255. С. 197–199. 60 Васіль Варонін чан2. Праўдападобна, на гэта рашэнне гаспадара, апрача яго агульнай палітыкі падтрымкі гарадоў і мяшчанства, паўплывала таксама ваенная сітуацыя. Ла- яльнасць мяшчан такога буйнога горада як Полацк была проста неабходная ва ўмовах вайны з Масквой, якую Вялікае Княства Літоўскае няўдала вяло яшчэ з 1500 г., – і асабліва калі ўлічыць, што гэта быў пагранічны горад. У наступныя два дзесяцігоддзі супярэчнасці самі сабой не зніклі і спара- дычна праяўляліся ў розных спрэчках. Яны, відаць, і падштурхнулі вялікага князя і караля Жыгімонта І да пераразмеркавання ўлады і даходаў паміж ва- яводам і службовымі асобамі гарадской (магдэбургскай) адміністрацыі. Прыб- лізна ў 1525 г. ён надаў пасаду полацкага войта мясцоваму ваяводу Пятру Кішку. Калі разлік быў на тое, што перадача ў адны рукі пасад ваяводы і войта дазволіць залагодзіць супярэчнасці паміж ваяводам і мяшчанамі, дык ён не апраўдаўся. Вельмі хутка канфлікт выбухнуў зноў. Адным з вынікаў пераразмеркавання ўлады стала тое, што функцыі галавы полацкай магдэ- бургіі перайшлі de facto да лентвойта, які і стаў на чале мяшчан пад час раз- гляду іх новай спрэчкі з ваяводам. Як сведчыць каралеўскі ліст да Пятра Кішкі ад 10 красавіка 1527 г., лент- войт Станіслаў Ладзя, бурмістры, радцы «и вси мещане места … Полоцко- го» апошнім часам неаднаразова скардзіліся гаспадару на ваяводу і абвіна- вачвалі яго ў розных крыўдах і нават у «зламанье права ихъ майтборского». Аднак у апошняй іх скарзе прэтэнзіі былі высунуты ўжо не толькі да ваяво- ды, але і да ўладыкі, да князёў, паноў, баяр полацкіх, да ігуменні Спаскага манастыра і манахаў-бернардынаў. Скаргі мяшчан 1527 г. былі падобныя на іх прэтэнзіі 1502 г. Яны зноў абвінавачвалі ваяводу ў тым, што той імкнецца падпарадкаваць свайму прысуду частку мяшчан і мяшчанскіх людзей; пры- мушае іх несці павіннасці на сваю карысць; уводзіць новыя мыты на прыто- ках Дзвіны і усталёўвае для мяшчан іншыя незаконныя падаткі. Разам было выказана восем пунктаў прэтэнзій. Па ўсіх іх Жыгімонт Стары падтрымаў мяшчан і загадаў ваяводу вярнуцца да ранейшых парадкаў і адмяніць новаў- вядзенні3 . Супярэчнасці насілі глыбокі характар, і нават каралеўскія рашэнні не змаглі іх прымірыць. Больш таго, далейшыя падзеі паказалі, што канфлікт не толькі не затухаў, але і ахопліваў усё новыя і новыя сферы, хоць на працягу трох дзесяцігоддзяў разгортваўся толькі прыхавана. Аднак ужо ў 1558 г. ён выбух- нуў з новай сілай, прычым менавіта тады набыў найбольш вострыя формы. На абвастрэнне канфлікта, безумоўна, паўплывала тая ваенна-палітычная сітуацыя, у якой аказаўся Полацк у другой палове 50-х гадоў XVI ст. Горад займаў важнае ваенна-стратэгічнае становішча адразу на дзвюх граніцах Вялікага Княства Літоўскага: з Масквой і з Інфлянтамі. Ніводную з гэтых граніц у Вільні не лічылі тады ані спакойнай, ані бяспечнай, што і пацвердзілі 3 Акты, относящиеся к истории Западной России / Сост. И. И. Григорович. Т. 2. Санкт- Петербург, 1848. № 147. С. 178–181. Войт-ваявода і мяшчане... 61 далейшыя падзеі. У 1556–1557 гг. Вялікае Княства Літоўскае ўступіла ў вос- тры канфлікт з інфлянцкімі крыжакамі. Хоць справа да ваенных дзеянняў не дайшла, але збор 20-тысячнага войска на паўночных межах дзяржавы і раз- мяшчэнне гарнізонаў у прылеглых да Інфлянтаў замках сведчаць пра тое, што Жыгімонт ІІ Аўгуст такі варыянт зусім не выключаў4 . Пагранічнаму Полацку адводзілася тут далёка не апошняя роля. Дастаткова сказаць, што каралеўскае даручэнне разведаць і апісаць усе пераправы і броды на Дзвіне ў 1557 г. атрымаў і паспяхова выканаў менавіта полацкі ваявода Станіслаў Давойна5. Напад Івана Грознага на Інфлянты ў студзені 1558 г. (11 мая мас- коўскія войскі ўзялі Нарву) у чарговы раз нагадаў пра небяспеку ад гэтага боку і зноў падкрэсліў значэнне Полацка. У матэрыялах Метрыкі Вялікага Княства Літоўскага знаходзім незвычай- на вялікую судовую справу, прысвечаную разгляду гэтага чарговага полац- кага канфлікта6. З яе вынікае, што 16 красавіка 1558 г. полацкія мяшчане падалі Жыгімонту ІІ Аўгусту два рэестры, у якіх былі пералічаны 47 скаргаў (27 у першым рэестры і 20 у другім) на дзейнасць полацкага войта і ваяводы Станіслава Давойны. Спачатку гаспадар перадаў іх на разгляд віленскаму ваяводу, канцлеру Вялікага Княства Літоўскага Мікалаю Радзівілу (Чорна- му), які, выслухаўшы абодва бакі, вярнуў справу на канчатковы вырак ма- нарху. 29 красавіка Жыгімонт ІІ Аўгуст разам з панамі-радамі разглядаў спра- ву на судовым пасяджэнні. Мяшчанскія прэтэнзіі можна падзяліць на некалькі груп. Самую шматлі- кую складаюць скаргі на незаконныя штрафы і паборы, якія Давойна рэгуляр- на ці аднаразова спаганяў з мяшчан (скаргі 1, 4, 7, 8, 10, 17, 19, 23-25, 29-34, 36-39, 41). Вельмі многа прэтэнзій датычылася злоўжыванняў лентвойта, які дзейнічаў ужо як давераная асоба войта-ваяводы, а таксама слуг Давойны (скаргі 9, 12-14, 16, 18, 21, 44, 47). Мяшчане абвінавачвалі ваяводу ў незакон- ным рабаванні і канфіскацыі іх маёмасці, незаконных фізічных пакараннях (скаргі 22, 26, 27, 43). Іх абурэнне выклікалі рашучыя і нават жорсткія дзеян- ні ваяводы па падтрыманню ў баяздольнасці і належным стане замка, а таксама забеспячэнню пажарнай бяспекі і замка, і «места» (скаргі 35, 42, 45, 46)7. Некалькі прэтэнзій было выказана ў сувязі з тым, што войт прымушаў праца- ваць на сябе за вельмі нізкую плату ці ўвогуле задарма рамеснікаў і кормні- каў (скаргі 3, 11, 20). Войт-ваявода судзіў мяшчан па справах, якія не належалі да яго кампетэнцыі (скаргі 5, 6). Адна скарга датычыла карыстання лесам у 4 Пра прычыны і ход канфлікта гл., напр.: Łowmiański H. Polityka Jagiellonów. Poznań, 1999. S. 566–568. 5 Гл.: Акты, относящиеся к истории Южной и Западной России / Под ред. Н.И. Костомаро- ва. Т. 1. Санкт-Петербург, 1863. № 132. С. 140–141. 6 Российский государственный архив древних актов (далей – РГАДА). Ф. 389, ед. хр. 249, л. 125 об. – 137 об. 7 Справа дайшла да таго, што Давойна з меркаванняў пажарнай бяспекі загадаў павывозіць «звечные» мяшчанскія дамы з замка, а некаторыя з іх разабраць і аддаць на дровы да кухні (Там жа. Л. 136). 62 Васіль Варонін трохмільнай ваколіцы горада (15). І, нарэшце, зноў усплыла старая праблема мыта на Дзвіне і яе прытоках, бо мытнікі ваяводы зноў бралі з мяшчан «мыта непомерные над звычай стародавнъный и прывилей его королевской мило- сти» (скарга 2). Увесь гэты даўгі і разнастайны перелік прэтэнзій мяшчан да Давойны вянчала іх супольная просьба, «абы его королевская милость ра- чыл дать войта, который бы ихъ подлугъ права майдеборского судилъ и спра- вовалъ и отъ воеводы боронилъ»8. Пратакол разгляду справы ў судзе выглядае наступным чынам. Спачатку выкладзена прэтэнзія мяшчан, потым ідзе адказ ваяводы з яго аргументамі і нарэшце таксама падмацаваны аргументамі вырак гаспадара. Некалькі ра- зоў бакі, відаць, уступалі ў спрэчку, чаму дакумент зафіксаваў некалькі вы- падкаў дадатковых рэплік, пытанняў і удакладненняў. Увогуле, пратакол ма- люе даволі напружаную атмасферу пасяджэння. Адзін раз, калі ішла гаворка пра тое, каб павыкідваць мяшчанскія дамы з замка, мяшчане Жыгімонту Аўгусту нават «били чоломъ с плачемъ» – і, падобна, гэта не проста штамп. Каралеўскім рашэннем 14 скаргаў было задаволена, 19 пытанняў было вырашана на карысць Давойны, па дзвюх скаргах было прынята кампраміс- нае рашэнне, а разгляд яшчэ дванаццаці адкладзены. Такі вынік рэзка кант- растуе з вынікам канфліктаў 1502 і 1527 гг., калі рашэнні прымаліся амаль што выключна на карысць мяшчан. Канешне, у гэтым адыграла сваю ролю і тое, што каралю і радным панам давялося цяпер разглядаць не толькі агуль- ныя, прынцыповыя пытанні. Шмат мяшчанскіх скаргаў датычыла канкрэт- ных выпадкаў, і тут мяшчане паказалі сябе не самымі лепшымі знаўцамі пра- ва. Шэраг пытанняў быў вырашаны не на іх карысць толькі таму, што яны вельмі доўга (па пяць, восем гадоў) не звярталіся ў суд і, такім чынам, «за- маўчалі справу». Гэта ж было дастатковай падставай для таго, каб аўтама- тычна зняць абвінавачанне з адказчыка. Аднак факт вырашэння большасці срэчных спраў на карысць ваяводы-войта сведчыць і пра паступовы адыход улады ад рашучай і безумоўнай падтрымкі мяшчанства. Адметная рэч: Давой- на падмацоўваў свае сведчанні і сваю пазіцыю неаднаразовымі спасылкамі на полацкіх баяр-шляхту, якія нязменна былі на баку ваяводы. Таму можна упэўнена гаварыць пра існаванне антымяшчанскага альянса ваяводы са шлях- тай, а так сама пра тое, што такімі сваімі рашэннямі кароль падтрымліваў не толькі асабіста ваяводу і яго пазіцыю, але і шляхту – праўда, не так яўна. На апошнюю мяшчанскую просьбу Жыгімонт Аўгуст адказаў у тым сэн- се, што не ён, а яшчэ яго папярэднікі «отъ немалого часу и не безъ причыны войтов полоцъкихъ выставили и на тых пановъ воеводъ полоцъкихъ тотъ врадъ и владность воитовъскую вложыли». Аднак адначасова ён даў абяцан- не абдумаць гэта пытанне да прыезду з Кароны ў Вялікае Княства Літоўскае, «а особливе тамъ до того замъку и места … Полоцъкого»9 – цікавае указанне на намер Жыгімонта Аўгуста, які зусім не быў схільны пускацца ў далёкія 8 Там жа. Л. 137 об. 9 Там жа. Войт-ваявода і мяшчане... 63 падарожжы па сваіх разлеглых уладаннях, наведаць Полацк. У гэтым горад- зе ён ніколі не быў і гэты свой намер так ніколі і не здзейсніў. Судовая справа дае важны матэрыял для высвятлення перадгісторыі і глы- бінных прычын канфлікта. Апраўдваючы сваю пазіцыю, Давойна выклаў уласную версію разгортвання падзей, якія прывялі да такой маштабнай скаргі каралю. У адпаведнасці з гэтай версіяй, неспакой сярод мяшчан быў выклі- каны інтрыгамі ўсяго трох чалавек. Вось гэтыя «люди злостливые, превротъ- ные» і вінаватыя ў мяшчанскіх хваляваннях. Іх імёны Давойна назваць не захацеў, але паабяцаў зрабіць гэта «инъшымъ часомъ». Паводле яго слоў, менавіта гэтыя мяшчане «тепер збунътовали ихъ всих безъ жадных прычынъ слушъныхъ»10 . Аднак у ходзе далейшага разбіральніцтва высветлілася, што карані справы былі намнога глыбейшыя і яе нельга прыпісаць ініцыятыве трох зласлівых людзей. Адной з галоўных прэтэнзій полацкіх мяшчан да Давойны было спагнан- не ім штрафа ў памеры 300 коп грошаў, як сцвярджалі мяшчанскія прад- стаўнікі, «на всемъ месте». З адказа ваяводы гісторыю са спагнаннем гэтага штрафа можна рэканструяваць наступным чынам. Нейкі час таму даволі вя- лікая група полацкіх мяшчан з бурмістрамі і лаўнікамі на чале склала даку- мент, скіраваны супраць ваяводы і нават, паводле сцвярджэння Давойны, суп- раць самаго гаспадара. Пад гэтым лістом паставілі свае пячаткі 70 чалавек. Відаць, аўтары дакумента заклікалі далучыцца да іх ініцыятывы сярэднія пласты мяшчанства – паспольства. Больш таго, яны «бунътовали все место». У дакуменце ў нейкім кантэксце фігуравала сума 300 коп грошаў. З матэры- ялаў справы гэта не зусім зразумела, але можна здагадвацца, што бурмістры і лаўнікі ці то назвалі яе ў якасці гарантыі таго, што яны не пакінуць «людзей паспалітых» у выпадку іх далучэння да выступлення. Ці то такім чынам яны спрабавалі даказаць усім сур’ёзнасць сваіх намераў і слушнасць сваіх прэ- тэнзій да ваяводы. Ці то гэтыя грошы былі проста паабяцаны паспольству ў выпадку яго далучэння да гэтага «бунта сямідзесяці». Як бы там ні было, але замест таго каб бунтаваць, «люд паспаліты» проста перадаў гэты ліст ваяво- ду. Яго бачылі таксама полацкі праваслаўны архіепіскап і, як сцвярджаў Да- война, «вся шляхъта полоцъкая». Азнаёміўшыся са зместам дакумента, вая- вода прысудзіў спагнаць з бурмістраў і лаўнікаў (а не з усяго места, як сцвяр- джалі скаржнікі) гэтыя названыя імі самімі 300 коп у якасці штрафа, «абы черезъ то люду в месте украинномъ не бунътовали». Звяртае на сябе увагу, што ініцыятарамі і, трэба разумець, найбольш актыў- нымі падбухторшчыкамі да бунта былі прадстаўнікі мяшчанскай вярхушкі, у тым ліку асобы, якія займалі вышэйшыя службовыя пасады ў магдэбургіі. Паспольства ж, як відаць, не гарэла жаданнем іх падтрымліваць і ісці су- праць ваяводы. Мяшчанская супольнасць не была адзінай – у тым ліку і ў сваім стаўленні да розных узроўняў улады. 10 Там жа. Л. 126–126 об. 64 Васіль Варонін Здзіўляе даволі лагодны гаспадарскі вырак і тое, што справе па такому сур’ёзнаму абвінавачанню, як бунт супраць манарха, не быў дадзены далей- шы ход. Праўдападобна, ваявода перабольшваў, калі прыпісваў мяшчанам такія намеры. Справа абмежавалася тым, што спагнаны з мяшчан штраф за- стаўся ў Давойны. Праўда, гаспадарскі вырак прадпісваў ваяводу ў выпадку паўтарэння падобных небяспечных інцыдэнтаў паведамляць пра іх каралю і дзейнічаць у адпаведнасці з атрыманымі ад яго інструкцыямі11. Магчыма, мэтай гэтага няўдалага выступлення уплывовай часткі полацкіх мяшчан было адхіленне Давойны ад пасады ваяводы (і аўтаматычна – вой- та). У адпаведнасці з абласным прывілеем Полацкай зямлі палачане валодалі такім правам12. Прэцэдэнт меў месца ў суседнім Віцебску, які таксама меў гэта права. У 1528 ці ў 1529 годзе мясцовыя жыхары, і ў першую чаргу мяш- чане дамагліся ад Жыгімонта І Старога замены свайго ваяводы Івана Багда- навіча Сапегі13. Праўда, апрача рашучай пазіцыі віцяблян, вялікую (ці нават галоўную) ролю ў гэтым адхіленні адыгралі інтрыгі каралевы Боны. Пасля няўдалай спробы адхіліць Ст. Давойну ад пасады з дапамогай ма- савых хваляванняў полацкія мяшчане ў 1558 г. вырашылі дзейнічаць іншым чынам. Цяпер яны звярнуліся ў гаспадарскі суд і паставілі за мэту пазбавіць Давойну хаця б пасады войта, не замахваючыся ўжо на ваяводства. Магчы- ма, справа была ў тым, што для адхілення Давойны ад пасады ваяводы за- конным шляхам патрабавалася безумоўная падтрымка полацкага баярства. Аднак на яе мяшчане ніяк не маглі разлічваць: баяры-шляхта цвёрда стаялі на баку ваяводы. Спрэчка мяшчан з Давойнам аказалася паказальнай не толькі ў сэнсе вы- яўлення іх пазіцый і інтарэсаў. Як аказалася, сутыкнуліся не толькі яны, су- тыкнуліся таксама дзве розныя аргументацыі. У падмацаванне сваёй пазіцыі мяшчане настойліва апелявалі да гаспадарскіх прывілеяў, сілай якіх яны атры- малі свае правы і перавагі. Напрыклад, гэтымі прывілеямі яны былі вызвале- ны ад суда ўсіх ваявод і іх намеснікаў14. Зусім па-іншаму выглядалі аргумен- ты Давойны. Ён рабіў націск на прэцэдэнт, на агульнапрынятую ў дзяржаве практыку: «ся такъ заховываеть у инъшыхъ воеводствах», такі парадак існуе «у инъшых городех украиных и Киеве»15. Аднак пазіцыя ваяводы пры гэтым выглядала даволі супярэчліва і непаслядоўна. Ён некалькі разоў спасылаўся на існаванне нейкіх парадкаў у іншых рэгіёнах дзяржавы, але калі яму гэта было выгадна, з лёгкасцю прыводзіў у якасці аргумента спасылку на мясцо- вы полацкі «старадаўні звычай». Зрэшты, спасылка на даўніну захоўвала сваё значэнне і для мяшчан, і для гаспадара. 11 Там жа. Л. 132–133. 12 ПГ. Вып. 3. Москва, 1980. № 323. С. 90. 13 Гл.: Акты Литовско-Русского государства. Вып. 1 / Изд. М. В. Довнар-Запольский. Моск- ва, 1899. № 186. С. 209–210. 14 РГАДА. Ф. 389, оп. 1, д. 249, л. 127 об. 15 Там жа. Л. 127 об., 130 об. Войт-ваявода і мяшчане... 65 Канфлікты мяшчан з войтам не былі чымсці унікальным у Вялікім Кня- стве Літоўскім у гэты час. Канфлікт 1558 г. у Полацку знаходзіць нямала супольных рысаў, напрыклад, з падобным канфліктам, што выбухнуў у 1566 г. ва Ўладзіміры на Валыні16. Адак былі, зразумела, і адрозненні. Полацк быў ці не адзіным адзіным горадам, дзе пасада войта была пера- дадзена ваяводам. Становішча Полацка як буйнога гандлёвага цэнтра і шмат- люднага горада, яго значэнне як вельмі важнага пагранічнага замка, трывож- ная ваенная абстаноўка ў рэгіёне – вось тыя фактары, якія, бадай, наймацней паўплывалі на канфлікт 1558 г. Гэта разумелі ўсе: мяшчане, ваявода-войт, кароль. Мала было проста вычарпаць канфлікт, кожны з бакоў імкнуўся да- сягнуць сваіх мэтаў пад час яго разбору і залагоджвання найбольш пякучых праблем. Мяшчане жадалі абараніць свае законныя правы і прывілеі, і ў пер- шую чаргу «право майдеборское». Давойна, які не забываўся пра павелічэн- не сваіх прыбыткаў ад пасады войта і ваяводы, быў усё ж абавязаны ў пер- шую чаргу клапаціцца пра абароназдольнасць і бяспеку полацкага замка. Трэба сказаць, ён нямала зрабіў дзеля гэтага – напрыклад, арганізаваў сістэ- му пажарнай бяспекі замка і «места». У гэтых сваіх захадах ён карыстаўся безумоўнай падтрымкай караля. Больш таго, згодна з адным з каралеўскіх рашэнняў, прынятых пад час разбору канфлікта, усе ўладальнікі пушчаў у радыусе адной мілі ад замка былі абавязаны на працягу аднаго года высекчы іх, бо густыя лясы «праве под замокъ прылегъли». Пры гэтым кіраваліся патрэбамі эфектыўнай ваеннай абароны. Кароль імкнуўся забяспечыць мір, спакой і вернасць сваіх падданых, дамагчыся «безъпечъности и обороны того клейноту не менъшого замъку украинного … полоцкого»17. Як бы напружана не выглядала сітуацыя ў Полацку напярэдадні Інфлянц- кай вайны, яна, наколькі гэта вядома, не аказала прыкметнага ўплыву на пад- зеі зімы 1563 г. Мяшчане, мяркуючы па ўсім, захавалі вернасць Жыгімонту Аўгусту і не паддаліся пад час той драматычнай аблогі. Здрады не было. Аднак і тых высілкаў па забеспячэнню абароназдольнасці Полацка, якія прад- прымалі цэнтральныя і мясцовыя ўлады, аказалася недастаткова. Прынамні, яны не змаглі выратаваць горад ад катастрофы 1563 года. 16 Падрабязна аб падзеях ва Ўладзіміры гл.: Старченко Н. Конфлікт у Володимирі 1566 р.: варіант микроісторичного прочитання // СОЦІУМ. Альманах соціальної історії. Вип. 3. Київ, 2003. С. 65–98. 17 Там жа. Л. 129 об.