Раскопкі курганнага могільніка Кастыкі ў вярхоўях Віліі ў 1973 годзе
Комплекс археалагічных помнікаў ля вёскі Кастыкі Вілейскага раёна Мінскай вобласці скла- децца з курганнага могільніка старжытнарускага часу і адкрытага паселішча, якое функцыянавала ад позняга неаліту да трэцяй чвэрці І тыс. н. э. Дадзены артыкул прысвечаны публікацыі матэры- ялаў раскопак ку...
Saved in:
| Published in: | Археологія і давня історія України |
|---|---|
| Date: | 2019 |
| Main Authors: | , |
| Format: | Article |
| Language: | Belarusian |
| Published: |
Інститут археології НАН України
2019
|
| Subjects: | |
| Online Access: | https://nasplib.isofts.kiev.ua/handle/123456789/162995 |
| Tags: |
Add Tag
No Tags, Be the first to tag this record!
|
| Journal Title: | Digital Library of Periodicals of National Academy of Sciences of Ukraine |
| Cite this: | Раскопкі курганнага могільніка Кастыкі ў вярхоўях Віліі ў 1973 годзе / М.А. Плавінскі, М.І. Сцяпанава // Археологія і давня історія України: Зб. наук. пр. — К.: ІА НАН України, 2019. — Вип. 1 (30). — С. 109-132. — Бібліогр.: 50 назв. — біл. |
Institution
Digital Library of Periodicals of National Academy of Sciences of Ukraine| _version_ | 1859483659797528576 |
|---|---|
| author | Плавінскі, М.А. Сцяпанава, М.І. |
| author_facet | Плавінскі, М.А. Сцяпанава, М.І. |
| citation_txt | Раскопкі курганнага могільніка Кастыкі ў вярхоўях Віліі ў 1973 годзе / М.А. Плавінскі, М.І. Сцяпанава // Археологія і давня історія України: Зб. наук. пр. — К.: ІА НАН України, 2019. — Вип. 1 (30). — С. 109-132. — Бібліогр.: 50 назв. — біл. |
| collection | DSpace DC |
| container_title | Археологія і давня історія України |
| description | Комплекс археалагічных помнікаў ля вёскі
Кастыкі Вілейскага раёна Мінскай вобласці скла-
децца з курганнага могільніка старжытнарускага
часу і адкрытага паселішча, якое функцыянавала
ад позняга неаліту да трэцяй чвэрці І тыс. н. э.
Дадзены артыкул прысвечаны публікацыі матэры-
ялаў раскопак курганнага могільніка Кастыкі, якія
адбыліся ў 1973 г. Асноўная ўвага надаецца пераасэ-
нсаванню матэрыялаў раскопак 1973 г. у святле
новых даследванняў, праведзеных у 2016 і 2018 гг.
The complex of archaeological monuments near the
village Kastyki of the Viliejka district of the Minsk region
consists of an Old Rus’ barrow cemetery and an
open settlement, which functioned from the late Neolithic
period to the third quarter of the 1st millennium
AD. The complex of archaeological sites under the question
is located in the eastern part of the village Kastyki in the upper reaches of the Vilija, on its right bank,
2.5 km from the confluence of the Servač River into Vilija River. For the first time, studies at Kastyki were
carried out by K. Tyszkiewicz in 1856, when he excavated here one partially destroyed mound, containing
neither traces of burial nor burial goods. In 1973, J. Zviaruha conducted a study of the barrow cemetery
in Kastyki and excavated here 7 burial mounds. This article is devoted to the publication of materials
from the Kastyki barrow cemetery, which took place in 1973 under the direction of J. Zviaruha. The focus is on
rethinking the results of the 1973 excavations in the light of new research conducted in 2016 and 2018.
The analysis of materials from the excavation of the burial mound, carried out in 1973, suggests that the
necropolis functioned during the middle of the 11th—12th centuries. It belonged to a group of residents of the
Polatsk land, who made burials according to the rites of inhumation on the basis of burial mounds, with their
heads directed to the west. This, in turn, suggests that the members of the Old Rus’ community, which left the
necropolis in Kastyki, had a certain understanding of the Christian burial rites.
|
| first_indexed | 2025-11-24T15:20:07Z |
| format | Article |
| fulltext |
109ISSN 2227-4952. археологія і давня історія України, 2019, вип. 1 (30)
удк: 904.5(476.1)”653”
М. а. Плавінскі, М. і. Сцяпанава
РАсКОпКІ КУРГАННАГА МОГІЛьНІКА КАсТыКІ
ў ВЯРхОўЯх ВІЛІІ ў 1973 годзе
Да 90-годдзя з дня нараджэння
Яраслава Генрыхавіча Звяругі
Комплекс археалагічных помнікаў ля вёскі
Кастыкі Вілейскага раёна Мінскай вобласці скла-
децца з курганнага могільніка старжытнарускага
часу і адкрытага паселішча, якое функцыянавала
ад позняга неаліту да трэцяй чвэрці і тыс. н. э.
Дадзены артыкул прысвечаны публікацыі матэры-
ялаў раскопак курганнага могільніка Кастыкі, якія
адбыліся ў 1973 г. асноўная ўвага надаецца пераасэ-
нсаванню матэрыялаў раскопак 1973 г. у святле
новых даследванняў, праведзеных у 2016 і 2018 гг.
ключавыя словы: курганны могільнік, Полац-
кая зямля, сраражытнарускі перыяд, пахавальныя
комплексы.
МЕсЦАЗНАхОДжАННЕ КУРГАННА-
ГА МОГІЛьНІКА КАсТыКІ
І пАчАТАК ЯГО АРхЕАЛАГІчНАГА
ВыВУчэННЯ
курганны могільнік кастыкі людвіноўска-
га сельскага савета вілейскага раёна мінскай
вобласці знаходзіцца ў вярхоўях ракі віліі, на
яе правым беразе, за 2,5 км ад упадзення ў яе
ракі сэрвач (мал. 1). могільнік размяшчаецца
ва ўсходняй частцы вёскі кастыкі на ўсход ад
праваслаўнай царквы ў імя святых сарака се-
васційскіх пакутнікаў (збудаваная ў 1756 г.) і
прылеглых да яе дзеючых могілак. Пры гэтым,
сёння могілкі ўшчыльную набліжаюцца да
курганоў.
на сённяшні дзень курганны могільнік
займае дастаткова роўную пляцоўку памерам
110—120 м з захаду на ўсход на 25—30 м з поў-
начы на поўдзень. з захаду тэрыторыя могіль-
ніка абмежаваная дзеючымі могілкамі пры
царкве, з усходу — неглыбокім зарослым дрэва-
мі ярам, з поўначы — грунтавой дарогай, якая
© м. а. Плавінскі, м. і. сцяПанава, 2019
адначасова з’яўляецца вуліцай вёскі кастыкі, з
поўдня і паўднёвага ўсходу — карэнным бера-
гам ракі вілія (мал. 2).
курганны могільнік кастыкі з’яўляецца
адным з першых некропаляў, аб раскопках
якога — а адбыліся яны яшчэ ў сярэдзіне
хіх ст. — мы маем дастаткова надзейную ін-
фармацыю, апублікаваную аўтарам гэтых
прац к. П. тышкевічам. у 1856 г. ён абследа-
ваў могільнік і адзначыў, што ў ім налічвалася
вялікая колькасць насыпаў, сярод якіх меліся
курганы значных памераў. карэнны бераг, на
якім размяшчаецца некропаль, ужо ў сярэдзі-
не хіх ст. падмываўся водамі віліі, што вяло
да пашкоджання курганоў. адзін з такіх, на-
палову разбураных у выніку падмывання бера-
га, насыпаў быў раскапаны к. П. тышкевічам.
аднак, ні слядоў пахавання, ні інвентару вы-
яўлена не было (Tyszkiewicz 1871, s. 44).
у 1973 г. раскопкі курганнага могільні-
ка кастыкі былі праведзены я. г звяругам.
даследаванні ажыццяўляліся ў межах выву-
чэння археалагічных помнікаў зоны затап-
лення вілейскага вадасховішча, хаця сам мо-
гільнік і не мусіў патрапіць пад ваду (зверуго
1974, с. 2). я. г. звяруга зняў план могільніка
і раскапаў 7 пахавальных нысыпаў (мал. 3) з
20 захаваных на той момант (на знятым пла-
не курганы атрымалі скразную нумарацыю ад
1 да 20: мал. 4; зверуго 1974, с. 2—7). Пасля
завяршэння раскопак, даследаваныя ў 1973 г.
насыпы былі адноўленыя.
я. г. звяруга неаднаразова звяртаўся да
публікацыі матэрыялаў раскопак у кастыках.
звесткі аб даследаваннях 1973 г. былі часткова
прыведзены ў яго манаграфіі 1989 г., прысве-
чанай старажытнасцям верхняга Панямоння
(зверуго 1989, рис. 57—59). у ёй даследчык
110 ISSN 2227-4952. археологія і давня історія України, 2019, вип. 1 (30)
Публікація археологічних матеріалів
апублікаваў план могільніка і выяўлены пад-
час раскопак інвентар. у 2001 г. я. г. звяруга
выдаў артыкул, прысвечаны курганным мо-
гільнікам вярхоўяў віліі. у гэтай працы ён
апісвае будову пахавальных насыпаў і выяўле-
ны ў курганах інвентар. таксама ў артыкуле
прыведзены план могільніка, планы і профілі
чатырох з сямі даследаваных насыпаў і пра-
малёўкі знойдзеных артэфактаў (звяруга 2001,
с. 173—175, мал. 1—4). нарэшце, апошні раз да
публікацыі матэрыялаў раскопак у кастыках
я. г. звяруга звярнуўся ў манаграфіі 2005 г.,
прысвечанай старажытнасцям беларуска-
га Павілля жалезнага веку і эпохі ранняга
сярэднявечча. у ёй аўтар коратка пералічвае
і апісвае пахавальны інвентар некропаля, пе-
рапублікоўвае планы і профілі чатырох курга-
ноў, а таксама прамалёўкі керамікі з артыкула
2001 г., і графічныя выявы іншага інвентара з
манаграфіі 1989 г. (звяруга 2005, с. 134—139,
мал. 91—93).
на падставе аналізу пахавальнага інвента-
ра і абрада даследаваных у кастыках насыпаў,
я. г. звярага датаваў час функцыянавання
могільніка ў межах хі—хіі стст. (звяруга 2001,
с. 175).
у 2016 г. раскопкі ў кастыках былі ад-
ноўленыя археалагічнай экспедыцыяй пад
кіраўніцтвам м. а. Плавінскага. даследаван-
ні ажыццяўляліся шляхам распрацоўкі раско-
паў і шурфоў з мэтамі суцэльнага вывучэння
плошчы некропаля і выяўлення наяўнасці пад
курганамі культурнага слою. у выніку прац,
праведзеных ў 2016 г., была даследавана агуль-
ная плошча 166 м2 (раскопы і і іі, шурфы і і
іі) і вывучаны курган 4 (паводле нумарацыі
я. г. звяругі). з прычыны таго, што тэрыторыя
некропаля даследавалася суцэльнай плошчай,
Мал. 1. комплекс археа-
лагічных помнікаў касты-
кі на мапе беларусі
Мал. 2. комплекс археа-
лагічных помнікаў касты-
кі (здымак з Google)
111ISSN 2227-4952. археологія і давня історія України, 2019, вип. 1 (30)
Плавінскі, М. а., Сцяпанава, М. і. раскопкі курганнага могільніка кастыкі ў вярхоўях віліі ў 1973 годзе
было вызначана, што ён размяшчаецца на мес-
цы шматслойнага паселішча, з культуранага
слоя якога насыпаліся курганы (Pławinski 2017;
Плавінскі 2017а). у 2018 г. у кастыках быў да-
даткова закладзены шурф ііі плошчай 12 м2
(мал. 4). яго распрацоўка ажыццяўлялася з
мэтай удакладнення межаў распаўсюджання
культурнага слою паселішча і яго датавання.
Мал. 3. курганны могільнік кастыкі ў працэсе раскопак 1973 г., від з паўночнага ўсходу
(фота я. г. звяругі)
Мал. 4. План курганнага могільніка кастыкі, зняты я. г. звяругам падчас даследаванняў 1973 г.,
з пазначэннем раскопаў і шурфоў 2016 г. (раскопы і і іі, шурфы і і іі) і 2018 г. (шурф ііі)
112 ISSN 2227-4952. археологія і давня історія України, 2019, вип. 1 (30)
Публікація археологічних матеріалів
АпІсАННЕ І ДАТАВАННЕ
пАхАВАЛьНых КОМпЛЕКсАў,
ДАсЛЕДАВАНых У 1973 г.
Пры апісанні пахавальных комплексаў,
даследаваных я. г. звяругам у 1973 г., выка-
рыстаны тэкст справаздачы аб раскопках (зве-
руго 1974, с. 2—9, рис. 1—26) і тэкст артыкула
2001 г., які змяшчае найбольш падрабязнае
апісанне вывучаных насыпаў (звяруга 2001,
с. 173—175, мал. 1—4). выяўленая ў 1973 г. ка-
лекцыя артэфактаў захоўваецца ў нацыяналь-
ным гістарычным музеі рэспублікі беларусь
(нгм рб, кП 31713) і вілейскім краязнаўчым
Мал. 5. курганны могільнік кастыкі, курган 1, план і профілі. Умоўныя пазначэнні: 1 — дзірван; 2 — пя-
сок жоўтага колеру; 3 — гравеісты пясок; 4 — вуголле; 5 — попел; 6—7 — перамяшаны з гумусам пясок
шэрага колеру (мал. я. г. звяругі)
113ISSN 2227-4952. археологія і давня історія України, 2019, вип. 1 (30)
Плавінскі, М. а., Сцяпанава, М. і. раскопкі курганнага могільніка кастыкі ў вярхоўях віліі ў 1973 годзе
музеі (кругавы гаршчок з кургана 11 — вкм, кП
5982).
Курган 1 — ў цэнтральнай частцы могіль-
ніка і меў самыя вялікія памеры — дыяметр
14 м і вышыню 1,8 м (мал. 5: 1). каля паўноч-
на-ўсходняга і паўднёва-ўсходняга сектароў
меліся даволі глыбокія (больш за 0,5 м) яміны
(раўчукі).
насып кургана складаўся з жоўтага даволі
чыстага пяску і перамяшанага з гумусам пяску
шэрага колеру. у яго верхняй частцы, у розных
месцах, трапляліся косткі хатніх жывёл, шкля-
ныя вырабы і іншыя сучасныя рэчы, якія, не-
сумненна, патрапілі ў насып у выніку нядаўніх
перакопаў. у паўднёва-заходнім сектары насы-
пу было знойдзена каменнае цясла, перададзе-
нае м. м. чарняўскаму, які пэўны час браў уд-
зел у раскопках у кастыках.
на аснаванні кургана было выяўлена па-
хаванне па абрадзе інгумацыі, арыентаванае
галавой на паўночны захад (мал. 5: 1). нябож-
чык ляжаў на спіне, правая рука выцягнутая
ўздоўж цела, левая — напаўсагнутая, яе кіс-
ць знаходзілася вышэй левай тазавай косткі
(мал. 6; 7). Пры пахаванні быў выяўлены на-
ступны інвентар (зверуго 1974, с. 2—3; звяру-
га 2001, с. 173).
• справа ад галавы нябожчыка ляжала жа-
лезная сякера, звернутая лязом у бок чэрапа
і тапарышчам у бок ног (мал. 5: 1). даўжыня
сякеры — 15,4 см, шырыня ляза — 10,2 см, ды-
яметр правушыны — 3,5 × 3,3 см (мал. 8: 1).
яна належыць да тыпу IVа паводле а. м. кір-
пічнікава, які датаваў час выкарыстання
падобных сякер на тэрыторыі старажытнай
русі хіі—хііі стст. (кирпичников 1966, с. 37).
разам з тым, у розных рэгіёнах Паўднёва-ус-
ходняй Прыбалтыкі гэты тып сякер распаўсюд-
жваецца значна раней. у латвіі яны сустрака-
юцца з канца х — пачатку хі ст. (Atgāzis 1964,
lpp. 124, att. 5; радиньш 2001, с. 110). у літве
яны вядомыя ўжо ў х ст. (Michelbertas 2004,
p. 106, 109, pav. 65, 71). у прыватнасці, ва ўс-
ходнелітоўскіх курганных могільніках анала-
гічныя сякеры вядомыя з канца х — першай
паловы хі ст. (Iwanowska, Kazakevičius 2001,
s. 246, rys. In: 1; Iwanowska 2006, s. 108—109,
tabl. LXXIV: 9). мяркуючы па матэрыялах рас-
копак курганных могільнікаў паўночнага за-
хаду Полацкай зямлі, тут выкарыстанне сякер
тыпу IVа таксама пачынаецца з канца х ст.
(Плавінскі, дучыц, Плавінскі, Шадыра 2014,
с. 44—45; Плавінскі 2017b, с. 54—55). Перыяд
найбольш шырокага распаўсюджання сякер
тыпу IVа на тэрыторыі беларусі прыпадае на
хі—хіі стст. у хііі ст. іх папулярнасць змян-
шаецца, і да канца стагоддзя яны, верагодна,
выходзяць з ужытку (Плавінскі 2007, с. 74;
2013, с. 31);
• Паміж сякерай і галавой пахаванага (не-
калькі ніжэй сякеры), ляжаў нож (мал. 5: 1; 6—
7). на момант выяўлення нож меў доўгае, вуз-
кае і моцна спрацаванае лязо, вастрыё якога
было абламанае (мал. 8: 5). Паводле апісання
Мал. 6. курганны могіль-
нік кастыкі, курган 1, па-
хаванне па абрадзе інгу-
мацыі, від з усходу (фота
я. г. звяругі)
Мал. 7. курганны могільнік кастыкі, курган 1, па-
хаванне па абрадзе інгумацыі, від з паўночнага ўс-
ходу (фота я. г. звяругі)
114 ISSN 2227-4952. археологія і давня історія України, 2019, вип. 1 (30)
Публікація археологічних матеріалів
я. г. звяругі, даўжыня захаванай часткі ляза
складала 12,8 см, шырыня ляза — 1,6 см. нож
можа быць аднесены да часу не раней за пача-
так хіі ст. (колчин 1959, с. 32; минасян 1980,
с. 73). на сённяшні дзень, частка ляза і чэран
нажа страчаныя ў выніку карозіі (мал. 8: 2),
захаваны фрагмент ляза мае даўжыню 9,9 см
і шырыню 1,5 см;
• на пальцы левай рукі нябожчыка вяўле-
ны літы дротавы пярсцёнак са звужаючымі-
ся заходзячымі канцамі (мал. 8: 3). дыяметр
пярсцёнка — 4,3 × 3,3 см, дыяметр авальнага
ў сячэнні дрота ў цэнтральнай частцы — 0,4 ×
0,3 см, па краях — 0,3 × 0,25 см. на падставе
наўгародскіх аналогій, датаванне пярсцёнка
можа быць вызначана ў межах канца хі—
хііі ст. (седова 1981, с. 122) ці самага канца
хі — канца хііі ст. (лесман 1990, с. 50). Пяр-
сцёнак зроблены са сплаву на аснове медзі
(87,19 %) з дадаткамі свінца (8,18 %) і цынка
(4,63 %) (табл. 1);
• справа ад ног нябожчыка стаяў кругавы
гаршчок, які меў канічнае тулава і адагнутае
вонкі венца з закругленым краем (мал. 8: 4).
вышыня пасудзіны — 11,2 см, дыяметр вен-
ца — 11,9 см, дыяметр плечукоў — 13 см, ды-
яметр донца — 7,2 см. цеста карычнева-шэ-
рага колеру з дамешкам дробнай і сярэдняй
жарствы, на зломе чарапок светла-карычневы.
донца з добра выяўленым борцікам. Прафілёў-
Мал. 8. курганны могільнік кастыкі, курган 1, пахавальны інвентар: 1 — сякера; 2 — нож; 3 — пярсцёнак;
4 — кругавы гаршчок; 5 — нож на момант знаходкі (1—4 — мал. м. і. сцяпанавай, 5 — мал. я. г. звяругі)
Табліца 1. курганны могільнік кастыкі. Элементны склад вырабаў з каляровых металаў з раскопак 1973 г. *
№ Прадмет курган, №
канцэнтрацыя элементаў, %
мал. №
Cu Zn Sn Pb Ag Fe
1 колца скроневае 5 99,14 0 0 0,86 0 0 12: 3
2 тое самае 5 63,14 0 36,13 0,54 0 0,19 12: 4
3 Пярсцёнак 1 87,19 4,63 0 8,18 0 0 8: 3
4 тое самае 3 53,1 4,42 38,42 3,49 0 0,57 9: 4
5 тое самае (перавіццё) 3 94,78 3,67 0 1,21 0,34 0 9: 4
6 тое самае 3 84,4 14,37 0 1,23 0 0 9: 5
7 колца скроневае 11 95,05 4,11 0 0,84 0 0 14: 3
8 Пярсцёнак 11 93,6 5,34 0 1,06 0 0 14: 7
* вымярэнні праведзеныя к. ф.-м. н., дацэнтам к. Ф. ермаліцкай у навукова-даследчай лабараторыі нелі-
нейнай оптыкі і спектраскапіі фізічнага факультэта беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта на лазерным
спектромеры LSS-1 (вытворчасці сумеснага беларуска-японскага прадпрыемства LOTIS Tii, г. мінск, бе-
ларусь).
115ISSN 2227-4952. археологія і давня історія України, 2019, вип. 1 (30)
Плавінскі, М. а., Сцяпанава, М. і. раскопкі курганнага могільніка кастыкі ў вярхоўях віліі ў 1973 годзе
ка гаршка не дае магчымасці вызначыць яго
вузкае датаванне, аднак якасць апрацоўкі на
ганчарным крузе дазваляе меркаваць, што яе
можна аднесці да ліку дастаткова развітых
форм кругавой керамікі, якая выкарыстоўва-
лася на тэрыторыі Полацкай зямлі (Штыхов
1975, с. 80—85).
на падставе выяўленага інвентара пахаван-
не ў кургане 1 можа быць датаванае хіі ст.,
хаця метадычна не выключана і магчымасць
яго некалькі больш позняга датавання.
Курган 3 размяшчаўся на поўдзень з не-
вялікім адхіленнем на захад ад кургана 1
(мал. 4) 1. дыяметр насыпу — 10,6 м, яго вы-
шыня — 1,3 м. з трох бакоў (паўночна-ўсходня-
га, паўночна-заходняга і паўднёва-заходняга)
яго абкружалі неглыбокія падоўжаныя яміны
(раўчукі).
асноўная частка насыпу складалася з жоў-
тага адносна чыстага пяску (мал. 9: 1). над ста-
ражытнай дзённай паверхняй і непасрэдна на
ёй мелася праслойка шэрага (месцамі цёмна-
шэрага) гумусаванага пяску. Шэры з дамеш-
камі гумусу пясок меўся і па краях насыпу. у
паўночна-заходнім сектары пад насыпам была
выяўлена амаль круглая ў плане пляма зям-
лі дыяметрам больш за 3 м, у якой у значнай
колькасці сустракаліся дробныя камяні (у тым
ліку расколатыя), вуголле і попел. у паўднё-
вай перамычцы, паблізу ад цэнтра кургана, на
глыбіні 0,6 м ад вяршыні быў выяўлены фраг-
мент глінянага біканічнага праселка вышынёй
1,3 см (мал. 20: 1).
у цэнтры кургана на аснаванні знаходзіла-
ся пахаванне па абрадзе інгумацыі (мал. 9: 1).
ад касцяка захаваліся чэрап, фалангі пальцаў
кісці і частка косткі галёнкі. мяркуючы па раз-
мяшчэнні чэрапа і косткі галёнкі, можна з вя-
лікай ступенню ўпэўненасці сцвярджаць, што
пахаванне было арыентаванае галавой на за-
хад. Пры пахаванні быў выяўлены наступны
інвентар (зверуго 1974, с. 3—4; звяруга 2001,
с. 173—174).
• Па абодвух баках ад чэрапа і пад ім зна-
ходзілася 138 шкляных пацерак (мал. 10), ся-
род якіх:
• фрагмент пацеркі з зялёнага (?) празрыста-
га (?) у мінулым шкла, у канале якога знаход-
зяцца 3 бісерыны з непразрыстага жоўтага (?)
шкла, выкананыя ў тэхніцы навіўкі (мал. 10:
1). вызначыць тып дадзенай пацеркі з-за стану
яе захаванасці не ўяўляецца магчымым;
• золаташкляныя бочкападобныя пацеркі —
2 экз. (мал. 10: 2—3) тыпу ііі пав. к. к. ста-
ляровай (срэбная (?) фальга, пакрытая слоем
празрыстага шкла з жаўтаватым адценнем).
на ўнутраным шкле аднаго з экзэмпляраў
пад страчаным металічным слоем можна заў-
важыць жоўтую паласу. Паводле назіранняў
1. у публікацыі 2001 г. курган пазначаны пад № 2
(звяруга 2001, с. 173—174).
к. к. сталяровай, такія сляды застаюцца пас-
ля кантакту ўнутранага шкла пацеркі са срэб-
най фальгой (столярова 2015, с. 10);
• фрагмент бочкападобнай пячонкава-бар-
вовай пацеркі, упрыгожанай ніткай непраз-
рыстага жоўтага шкла ў адзін абарот (мал. 10:
4). дэкор амаль цалкам страчаны;
• жоўты непразрысты бісер зоннай формы,
выкананы ў тэхніцы навіўкі — 73 экз., у тым
ліку — двухчасткавы (мал. 10: 10—16) і адзі-
нарны (мал. 10: 17—40);
• зялёны непразрысты бісер зоннай формы,
выкананы ў тэхніцы навіўкі — 1 экз. (мал. 10:
5);
• дробны сечаны бісер з паўпразрыстага
шкла блакітнага колеру, выкананы шляхам
нарэзкі трубачкі з наступнай аплаўкай тарца-
вых пляцовак — 4 экз. (мал. 10: 6—9).
Псеўдазолаташкляныя пацеркі са срэбнай
металічнай пракладкай, пакрытай слоем жоў-
тага празрыстага шкла, сустракаюцца з сярэд-
зіны хі ст. да пачатку хііі ст. (столярова 2015,
с. 10—11). бісер розных колераў, выкананы ў
тэхніцы навіўкі, на поўначы старажытнарус-
кіх земляў з’яўляецца ў пачатку хі ст. і існуе
працяглы час — да канца хііі ст. ніжняя
мяжа яго выпадзення ў пахавальных помні-
ках Полацкай зямлі, па назіраннях аўтараў,
не адрозніваецца ад паўночнарускіх аналогій
(захаров, кузина 2008, с. 191, 197; Плавінскі,
дучыц, Плавінскі, Шадыра 2014, с. 102—104).
бісер, выраблены шляхам раздзялення цяг-
нутай шкляной трубачкі, больш характэрны
для комплексаў другой паловы х — сярэдзіны
хі ст., зрэдку сустракаецца ў другой палове
хі ст., што, верагодна, з’яўляецца перажыткам
ці сведчаннем паўторнага ўключэння ў набор
(Щапова 1956, с. 173; захаров, кузина 2008,
с. 196).
наконт датавання пацерак з пячонкава-чыр-
вонага і барвовага шкла розных канфігурацый,
інкруставаных кроплямі і ніткамі жоўтага не-
празрыстага шкла, меркаванні даследчыкаў
разыходзяцца (Фехнер 1959, с. 171; захаров,
кузина 2008, с. 196). адпаведна, выкарыстоў-
ваць іх у якасці храналагічнага маркера па-
куль не падаецца магчымым, хаця заўважаюц-
ца пэўныя тэндэнцыі ў выпадзенні пацерак з
пячонкава-чырвонага і барвовага шкла. так,
напрыклад, пацеркі з дэкорам ніткамі жоўтага
непразрыстага шкла не сустракаюца ў наборах,
якія б датаваліся пачаткам хі ст. меркаваць аб
верагодным часе выпадзення пячонкава-барво-
вых пацерак у беларускім Павіллі мы можам
толькі на падставе знаходак аналагічных вы-
рабаў у кургане 14 могільніка навасёлкі (каля
горада мядзела мінскай вобласці, раскопкі
в. н. рабцэвіча і а. м. Плавінскага, 1988 г.) і
кургане 37 могільніка наўры (сваткаўскі сель-
савет мядзельскага раёна мінскай вобласці,
раскопкі в. н. рабцэвіча і а. м. Плавінскага,
1987 г.). набор пацерак у першым са згаданых
116 ISSN 2227-4952. археологія і давня історія України, 2019, вип. 1 (30)
Публікація археологічних матеріалів
курганоў можа датавацца ў межах хі — пер-
шай паловы хіі ст., у той час як другі набор мог
існаваць ў другой палове хі ст.
такім чынам, час складання набору пацерак,
выяўленага ў кургане 3, можа быць датаваны
сярэдзінай хі ст., але не варта выключаць маг-
чымасць яго існавання і ў другой палове хі ст.
(Плавінскі, сцяпанава 2017, с. 20).
• каля мяркуемага правага плечука ляжаў
моцна каразіраваны нож у скураным футара-
ле. малюнак нажа ў справаздчы аб раскопках
адсутнічае, што, напэўна, тлумачыцца станам
яго захаванасці. у фонды музея нож не пера-
даваўся, што не дазвяляе выказваць якіх-не-
будзь меркаванняў аб яго тыпалагічнай пры-
належнасці. у сваю чаргу, фрагмент скуранога
Мал. 9. курганны могільнік кастыкі, курган 3: 1 — план і профілі; 2 — кругавы гаршчок; 3 — фрагмент
скуранога футарала нажа; 4—5 — пярсцёнкі (1 — мал. я. г. звяругі, 2—5 — мал. м. і. сцяпанавай)
117ISSN 2227-4952. археологія і давня історія України, 2019, вип. 1 (30)
Плавінскі, М. а., Сцяпанава, М. і. раскопкі курганнага могільніка кастыкі ў вярхоўях віліі ў 1973 годзе
футарала мае даўжыню 7,8 cм і шырыню 1,9 cм
(мал. 9: 3), мяркуючы па ім, футарал быў зроб-
лены з двух сшытых паміж сабой кавалкаў ску-
ры.
• Прыблізна на ўзроўні пояса была знойдзе-
на моцна каразіраваная пласцінка з нейкага
«шэра-белага металу» (свінцова-алавяністага
сплаву?). дадзены артэфакт, верагодна, разбу-
рыўся ў хуткім часе пасля выяўлення і, адпа-
ведна, застаўся не зафіксаваным графічна, і не
быў перададзены ў музей, што не дазваляе вы-
казваць пэўныя меркаванні аб яго характары.
• на фалангах пальцаў кісці меліся два пяр-
сцёнкі:
• першы з іх — дротавы літы ложнавіты пяр-
сцёнак са звужаючыміся заходзячымі канцамі
і перавіццём (з дзвюх перакручаных паміж са-
бой драцінак) у цэнтральнай частцы (мал. 9:
4). дыяметр пярсцёнка — 2,4 см, дыяметр ак-
руглага ў сячэнні дрота ў цэнтральнай част-
цы — 0,4 см. датаванне пярсцёнка можа быць
вызначана толькі ў вельмі шырокіх межах хі—
XV стст. (седова 1981, 125—126) ці хі — па-
чатку XіV ст. (лесман 1990, с. 50). Пярсцёнак
зроблены са сплаву на аснове медзі (53, %) з да-
даткам цынка (4,42 %), волава (38,42 %), свін-
ца (3,49 %) і жалеза (0,57 %) (табл. 1). сплаў
металу, з якога былі зробленыя драцінкі пе-
равіцця, утрымлівае 94,78 % медзі з дадаткамі
цынка (3,67 %), свінца (1,21 %) і срэбра (0,34 %
(табл. 1);
• другі — плецены пярсцёнак з замкнёны-
мі канцамі (мал. 9: 5), які мае дыяметр 2,6 ×
2,5 см. час яго бытавання можна аднесці да
сярэдзіны хі — канца хIV ст. (лесман 1990,
с. 50). Пярсцёнак выраблены са сплаву на ас-
нове медзі (84,4 %) з дадаткамі цынка (14,37 %)
і свінца (1,23 %) (табл. 1);
• у нагах нябожчыцы стаяў кругавы гар-
шчок, які меў канічнае тулава і адагнутае
вонкі венца з вертыкальна пастаўленым ак-
руглым верхнім краем (мал. 9: 2). вышыня па-
судзіны — 13,5 см, дыяметр венца — 13,4 см,
дыяметр плечукоў — 15,2 см, дыяметр дон-
ца — 7,8 см. Па плечуку гаршчок упрыгожаны
нерэгулярным хвалістым арнаментам. цеста
карычнева-шэрага колеру з дамешкам дробнай
жарствы, на зломе чарапок шэра-карычневы.
донца з добра выяўленым борцікам, адбіткамі
падстаўкі і слаба выяўленымі слядамі падсып-
кі з пяску.
для датавання кургана 3 найбольшую каш-
тоўнасць мае набор шкляных пацерак, час
фарміравання якога належыць да сярэдзіны
хі ст., але яго выкарыстанне магло працягвац-
ца яшчэ і ў другой палове хі ст. храналогія ас-
татняга пахавальнага інвентару не супярэчы-
ць прапанаванаму датаванню. Пры гэтым,
наяўнасць у комплексе плеценага пярсцёнка
схіляе да верагоднасці шырокага датавання
пахавання сярэдзінай — другой паловай хі ст.
(Плавінскі, сцяпанава 2017, с. 20).
асобна варта спыніцца на пытанні аб месцы
выяўлення пацерак пры пахаванні па абрадзе
інгумацыі ў кургане 3. зыходзячы з дадзеных
я. г. звяругі, пацеркі (у абсалютнай сваёй боль-
шасці бісер) былі выяўленыя па абодвух баках
ад чэрапа і пад ім. нягледзячы на дрэнны стан
захаванасці парэшткаў пахаванай, можна мер-
каваць, што чэрап нябожчыцы быў выяўлены
in situ. гэты факт схіляе да думкі, што ў момант
пахавання бісер знаходзіўся не ў вобласці шыі,
Мал. 10. курганны могільнік кастыкі, курган 3, шкляныя пацеркі (фота м. і. сцяпанавай)
118 ISSN 2227-4952. археологія і давня історія України, 2019, вип. 1 (30)
Публікація археологічних матеріалів
а на галаве нябожчыцы. адпаведна, бісер мусіў
выкарыстоўвацца ў якасці вышыўкі для ўпры-
гажэння галаўнога ўбора пахаванай (мал. 11).
у той жа час, дзяўчына магла мець невялікія
каралі, цэнтральным элементам якіх былі не-
калькі буйных пацерак, з двух бакоў аточных
невялікай колькасцю бісеру, які пад уласным
цяжарам трапіў у шырокі канал самай буйной
з іх (мал. 10: 1).
варта адзначыць, што курган 3 могільніка
кастыкі з’яўляецца не адзіным пахавальным
комплексам у верхнім Павіллі, дзе былі выяў-
лены галаўныя ўборы, вышытыя бісерам. мож-
на меркаваць, што рэшткі падобных галаўных
убораў былі таксама выяўлены ў курганных
могільніках наўры і ізбішча (Плавинский,
степанова 2017).
Курган 5 размяшчаўся на паўднёвы захад
ад кургана 3 (мал. 4) 1. насып меў дыяметр
10,2 м і вышыню 1,4 м. вакол яго аснавання з
усіх чатырох бакоў (з поўначы, захаду, поўдня
і ўсходу) меліся падоўжаныя яміны (раўчукі).
глыбіня паўднёвага і ўсходняга раўчукоў да-
сягала 0,25—0,3 м, заходняга — 0,4 м, паўноч-
нага — 0,5 м.
насып кургана па сваім складзе і колеры не
адрозніваўся ад двух папярэдніх. Ён складаў-
ся з такога ж даволі чыстага жоўтага пяску ў
цэнтральнай частцы і шэрага, перамяшанага
з гумусам пяску па краях (мал. 12: 1). у насы-
пе, непадалёк ад яго цэнтра, на глыбіні 0,7 м
ад вяршыні было знойдзена глінянае праселка
дыскападобнай формы. яго вышыня — 1,1 см,
дыяметр — 2,5 см, дыяметр адтуліны — 1,2 см
(мал. 20: 2).
непасрэдна ля мацерыка структура і афар-
боўка грунта насыпу некалькі адрозніваліся —
гэта быў ужо хутчэй не пясок, а дробназярніс-
ты жвір карычневага колеру. у ніжняй частцы
насыпу ўсю яго цэнтральную частку займала
праслойка шэрай зямлі, перамяшанай з ву-
голлем і попелам. Пры гэтым, у заходняй час-
тцы аснавання гэтая праслойка даходзіла да
самага раўчука. яна мела памер 8 м з захаду
на ўсход і 6 м з поўначы на поўдзень. вугол-
ле і попел трапляліся і вакол чэрапа пахаван-
ня 1. Пры гэтым, на поўнач і паўночны ўсход
ад чэрапа была выяўлена значная колькасць
дробных камянёў, вуголля і попелу. у кургане
даследавана два пахаванні.
Пахаванне 1 адрознівалася надзвычай дрэн-
най захаванасцю (мал. 12: 1). знойдзены толь-
кі фрагмент чэрапу і напаўразбураная костка
нагі. мяркуючы па накірунку залягання гэтых
костак і месцазнаходжанні змешчанага пры
пахаванні кругавога гаршка, нябожчыца была
арыентаваная галавой на поўнач, магчыма, з
невялікім адхіленнем да захаду (зверуго 1974,
с. 4—5; звяруга 2001, с. 174).2 Пры пахаванні
выяўлены.
1. у публікацыі 2001 г. курган пазначаны пад № 3
(звяруга 2001, с. 174).
2. у справаздачы і публікацыі 2001 г. я. г. звяруга
піша, што пахаванне было арыентаванае «гала-
вой на захад (магчыма з невялікім адхіленнем на
поўнач» (зверуго 1974, с. 5; звяруга 2001, с. 174).
аднак, мяркуючы па плане кургана (мал. 12: 1),
гэта відавочная памылка.
Мал. 11. курганны могільнік кастыкі, курган 3, рэ-
канструкцыя магчымага выгляду строю пахаванай
(мал. м. і. сцяпанавай)
119ISSN 2227-4952. археологія і давня історія України, 2019, вип. 1 (30)
Плавінскі, М. а., Сцяпанава, М. і. раскопкі курганнага могільніка кастыкі ў вярхоўях віліі ў 1973 годзе
• на паўднёвы ўсход ад чэрапа ляжаў моцна
каразіраваны жалезны нож, накіраваны васт-
рыём у бок ног. малюнак нажа ў справаздчы
аб раскопках адсутнічае, што, напэўна, тлума-
чыцца станам яго захаванасці. у фонды музея
нож не перадаваўся, што не дазвяляе выказва-
ць якія-небудзь меркаванні аб яго тыпалагіч-
най прыналежнасці.
• у раёне грудной клеткі былі выяўлены два
пярсцёнкападобныя скроневыя колцы. Першае
з іх зроблена з круглага ў сячэнні дроту дыямет-
рам 0,2 см і мае дыяметр 2,5 × 2,4 см (мал. 12:
3). другое таксама выраблена з круглага ў ся-
чэнні дроту дыяметрам 0,2 см і мае памер 2,3 ×
2,2 см (мал. 12: 4). спектральны аналіз другога
колца выявіў, што яно было зроблена са спла-
Мал. 12. курганны могільнік кастыкі, курган 5: 1 — план і профілі; 2 — кругавы гаршчок; 3—4 — скроне-
выя колцы (1 — мал. я. г. звяругі, 2—4 — мал. м. і. сцяпанавай)
120 ISSN 2227-4952. археологія і давня історія України, 2019, вип. 1 (30)
Публікація археологічних матеріалів
ву на аснове медзі (63,14 %) з дадаткамі срэб-
ра (36,13 %), свінца (0,54 %) і жалеза (0,19 %)
(табл. 1). датаванне абодвух скроневых колцаў
можа быць вызначана ў межах другой паловы
хі—хііі ст. (лесман 1990, с. 69; седова 1981,
с. 13).
• у нагах нябожчыцы знаходзіўся перакуле-
ны на бок кругавы гаршчок з акруглым тула-
вам і S-падобным венцам (мал. 12: 2). вышыня
пасудзіны — 11,5 см, дыяметр венца — 13 см,
дыяметр плечукоў — 14,9 см, дыяметр дон-
ца — 7,8 см. цеста з дамешкам пяску і жарс-
твы. донца з борцікам і слядамі падсыпкі з
пяску. у Полацку посуд з аналагічным афар-
мленнем венца датуецца ў межах хі—хіі стст.
(Штыхов 1975, с. 42, рис. 5: 16).
Пахаванне 2 было выяўлена на аснаванні
паблізу ад паўднёвай перамычкі ў паўднё-
ва-ўсходнім сектары кургана (мал. 12: 1). ад
шкілета захаваліся толькі чэрап і фрагмент
косткі канечнасці. мяркуючы па плане кур-
гана я. г. звяругі, інгумацыя была арыен-
таваная галавой на паўночны захад. ніякіх
прадметаў пры пахаванні выяўлена не было
(зверуго 1974, с. 5; звяруга 2001, с. 174).
на падставе знойдзенага пахавальнага ін-
вентару, датаванне кургана 5 можа быць вы-
значана ў шырокіх межах другой паловы хі—
хіі ст.
Курган 11 дамыкаў да кургана 1 з усходу
(мал. 4) 1. на момант правядзення раскопак
1973 г. ён быў самым невялікім па памерах
1. у публікацыі 2001 г. курган пазначаны пад № 4
(звяруга 2001, с. 174).
у могільніку. курган меў дыяметр 5,6 м і вы-
шыню 0,4 м і ледзве ўзвышаўся над узроўнем
дзённай паверхні (мал. 13: 1). насып цалкам
складаўся з гумусаванага пяску шэрага коле-
ру. і толькі ля аснавання мелася праслойка
светла-шэрага пяску.
на аснаванні было выяўлена надзвычай
дрэнна захаванае пахаванне па абрадзе інгу-
мацыі, якое, мяркуючы па размяшчэнні захава-
ных парэшткаў касцяка і элементаў пахаваль-
нага інвентару, было арыентаванае галавой на
захад (зверуго 1974, с. 6; звяруга 2001, с. 174).
Пры пахаванні былі выяўлены.
• ніжэй галавы нябожчыцы, па абодвух ба-
ках ад яе, ляжалі два бранзалетападобня скро-
невыя колцы, зробленыя з круглага ў сячэнні
дроту. Першае колца мела дыяметр 10,4 см
(мал. 14: 1), другое — 10,5 см (мал. 14: 2). абод-
ва яны належаць да тыпу бранзалетападобных
скроневых колцаў, завязаных на адзін канец,
прычым, першае з іх было завязана зусім не-
ахайна. выкарыстанне падобных колцаў пра-
цягвалася да пачатку хіі ст. (лесман 1990,
с. 69—70), хаця не выключана і магчымасць
их больш доўгага існавання на працягу хіі ст.
(левашева 1967, с. 16; степанова 2010, с. 278;
Шмидт 2012, с. 92).
• каля левага скроневага колца было выяў-
лена асіметрычнае колца з незамкнёнымі кан-
цамі памерам 2,7 × 2,4 см, зробленае з кругла-
га ў сячэнні дроту дыяметрам 0,2 см (мал. 14:
3). верагодна, дадзены артэфакт таксама
з’яўляецца скроневым колцам індывідуальнай
формы, што, у сваю чаргу, не дазваляе выказ-
ваць якія-небудзь меркаванні аб яго хранало-
Мал. 13. курганны могільнік кастыкі, курган 11: 1 — план і профілі; 2 — кругавы гаршчок (1 — мал.
я. г. звяругі, 2—4 — мал. м. і. сцяпанавай)
121ISSN 2227-4952. археологія і давня історія України, 2019, вип. 1 (30)
Плавінскі, М. а., Сцяпанава, М. і. раскопкі курганнага могільніка кастыкі ў вярхоўях віліі ў 1973 годзе
гіі. колца зроблена са сплаву на аснове медзі
(95,05 %), з дадаткамі цынку (4,11 %) і свінцу
(0,84 %) (табл. 1);
• у раёне шыі і верхняй часткі грудной клет-
кі знойдзены шкляныя пацеркі. я. г. звяруга
не пазначае, колькі менавіта пацерак было
выяўлена, але піша, што сярод іх былі зонныя,
у тым ліку, двайныя і трайныя. мяркуючы па
ілюстрацыі ў справаздачы аб раскопках, пер-
шапачаткова пацерак было не менш за 6 экз.
(а, верагодна, значна больш; мал. 14: 8—17).
аднак, у фонды нацыянальнага гістарычнага
музея рэспублікі беларусь было перададзена
4 экзэмпляры:
• дзве фрагментаваныя цыліндрычныя раб-
рыстыя пацеркі з чорнага непразрыстага шкла,
упрыгожаныя «у гарачую» папярэчнымі хваліс-
тымі ніткамі жоўтага непразрыстага шкла, дэ-
кор захаваўся чаткова (мал. 14: 14—15);
• цыліндрычная з глухога, верагодна, жоў-
тага ці белага з жоўтым дэкорам шкла. Экзэм-
пляр пакрыты шчыльным слоем паціны, што
не дазваляе вызначыць яго перашапачатковы
колер (мал. 14: 17);
• фрагмент бочкападобнай пячонкава-барво-
вай, упрыгожанай ніткай жоўтага непразрыста-
га шкла, пацеркі, аналагічнай экзэмпляру з
кургана 3. захаваўся негатыў дэкора, наклад-
зенага на гарачую аснову, і слядовыя рэшткі
жоўтага непразрыстага шкла (мал. 14: 16).
вызначыць больш-менш вузкія храналагіч-
ныя межы існавання дадзенага набора пацерак
не ўяўляецца магчымым. як ужо адзначалася,
меркаванні даследчыкаў наконт датавання па-
церак з пячонкава-чырвонага і барвовага шкла
розных канфігурацый, інкруставаных кроплямі
і ніткамі жоўтага непразрыстага шкла разыход-
зяцца. Пацеркі, упрыгожаныя некалькімі па-
яскамі зігзагападобнай інкрустацыі з жоўтага /
белага непразрыстага шкла, паводле меркаван-
няў даследчыкаў паўночных і паўночна-заход-
ніх рэгіёнаў старажытнай русі сустракаюцца ў
комплексах і напластаваннях канца хі—хіі ст.
ці хіі—хііі стст. з найбольшым распаўсюд-
жаннем у хіі ст. (Щапова 1956, с. 177; Фехнер
1959, с. 171; колчин 1982, с. 169; захаров, ку-
зина 2008, с. 196). у пахавальных комплексах
на тэрыторыі беларускага Павілля пацеркі па-
добнага тыпу былі знойдзены яшчэ ў двух паха-
вальных комплексах — у курганах 8 і 20 могіль-
ніка навасёлкі. час узвядзення кургана 8 можа
быць датаваны другой паловай — канцом хі ст.
(Плавінскі, Плавінскі 2002а, с. 181), у той час як
другі насып мае дастаткова шырокае датаван-
не ў межах хі—хіі стст. (раскопкі в. н. рабцэ-
віча і а. м. Плавінскага, 1988 г.). акрамя таго,
ёсць звесткі пра знаходку фрагмента падобнай
пацеркі ў кургане 25 могільніка наўры (Cehak-
Hołubowiczowa 1937, tab. III: 5, s. 33). адшукаць
аналогіі да экземпляра цылліндрычнай пацер-
Мал. 14. курганны могільнік кастыкі, курган 11: 1—3 — скроневыя колцы (3 — ?); 4 — нож; 5 — фрагмент
жалезнай шыйнай грыўні; 6, 7 — пярсцёнкі; 8—17 — шкляныя пацеркі (1, 2, 4, 5, 8—13 — мал. я. г. звяругі,
3, 6, 7, 14—17 — мал. і фота м. і. сцяпанавай)
122 ISSN 2227-4952. археологія і давня історія України, 2019, вип. 1 (30)
Публікація археологічних матеріалів
кі, пакрытай шчыльным слоем паціны, не ўяў-
ляецца магчымым з-за стану яе захаванасці.
• таксама ў раёне шыі быў выяўлены фраг-
мент моцна каразіраванага жалезнага абруча
дыяметрам каля 15,5 см (мал. 14: 5). верагод-
на, гэта рэшткі шыйнай грыўні. Прадмет не
быў перададзены ў фонды нацыянальнага
гістарычнага музея рэспублікі беларусь, таму
выказваць якія-небудзь меркаванні аб яго
марфалагічных асаблівасцях і, адпаведна, да-
таванні, не падаецца магчымым.
• каля правага плечука ляжаў нож з абла-
маным вастрыём (мал. 14: 4). верагодна, нож
быў надзвычай моцна пашкоджаны карозіяй,
з-за чаго распаўся пасля раскопак у працэсе за-
хавання ў зборы нацыянальнага гістарычнага
музея рэспублікі беларусь.
• у раёне поясу быў выяўлены літы ложнаві-
ты пярсцёнак дяметрам 2,9 × 2,7 см (мал. 14: 6).
датаванне пярсцёнка вызначаецца толькі ў
шырокіх храналагічных межах хі—XV стст.
(седова 1981, 125—126) ці хі — пачатку XіV ст.
(лесман 1990, с. 50). Пярсцёнак зроблены са
сплаву на аснове медзі (80,45 %) з дадаткам
цынка (17,89 %) і волава (1,66 %) (табл. 1).
• у вобласці таза знаходзіўся другі пярсцё-
нак — літы дротавы са звужаючыміся канцамі
(мал. 14: 7). дыяметр пярсцёнка — 2,6 × 2,5 см,
дыяметр круглага ў сячэнні дроту ў цэнтральнай
частцы — 0,4 см, па краях — 0,25 см. датаванне
артэфакта вызначаецца ў межах канца (ці са-
мага канца) хі — канца хііі ст. (седова 1981,
с. 122; лесман 1990, с. 50). Пярсцёнак зроблены
са сплаву на аснове медзі (96,3 %) з дадаткамі
цынка (5,34 %) і свінца (1,06 %) (табл. 1).
• у нагах нябожцы стаяў кругавы гаршчок
з канічным тулавам, добра выяўленым плечу-
ком і моцна прафіляваным адагнутым вонкі
венцам з акруглым краем (мал. 13: 2). вышыня
пасудзіны — 9,3 см, дыяметр венца — 11,5 см,
дыяметр плечукоў — 13,4 см, дыяметр дон-
ца — 6,8 см. цеста светла-карычневага колеру
з дамешкам дробнай жарствы. абпал гаршка
амаль раўнамерны. на донцы маецца борцік
і кляймо ў выглядзе кола з васьмю спіцамі.
аналагічны посуд сустракаецца на тэрыторыі
Полацкай зямлі як у пахаваннях па абрадзе
крэмацыі (Штыхов 1992, с. 61, рис. 1: 6), так і
ў інгумацыях хі — пачатку хіі ст. (у прыват-
насці, у курганным могільніку навасёлкі мя-
дзельскага раёна (Плавінскі, Плавінскі 2002b,
с. 196)). у смаленску кераміка з аналагічнай
прафілёўкай венца ў невялікай колькасці
(9 %) сустракаецца і ў слаях хіі—хііі стст., але
ў гэты час ужо выглядае архаічнай (каменец-
кая 1976, с. 43, рис. 2).
на падставе наяўнага інвентару, пахаванне
ў кургане 11 можа быць дастаткова вузка да-
Мал. 15. курганны могільнік кастыкі, курган 13: 1 — план і профілі; 2 — кругавы гаршчок (1 — мал.
я. г. звяругі, 2 — мал. м. і. сцяпанавай)
123ISSN 2227-4952. археологія і давня історія України, 2019, вип. 1 (30)
Плавінскі, М. а., Сцяпанава, М. і. раскопкі курганнага могільніка кастыкі ў вярхоўях віліі ў 1973 годзе
таванае самым канцом хі — пачаткам хіі ст.
хаця і нельга выключаць магчымасць некаль-
кі больш позняга датавання дадзенага паха-
вальнага комплекса.
Курган 13 размяшчаўся на паўднёвы ўсход
ад курганоў 1 і 11 (мал. 4) 1. насып меў дыяметр
9 м і вышыню 0,9 м (мал. 15: 1). з паўночнага,
заходняга і паўднёвага бакоў ад кургана прасоч-
валіся невялікія і неглыбокія заплыўшыя яміны
(раўчукі). яміна (раўчук) з усходняга боку пра-
сочвалася слаба, бо амаль цалкам заплыла.
насып кургана складаўся з даволі чыстага жоў-
тага пяску ў цэнтральнай частцы і гумусаванага
пяску па краях. ля аснавання кургана прасочва-
лася тонкая праслойка пяску больш светлага ко-
леру. на глыбіні 0,2—0,25 м ад вяршыні насыпу
ў заходняй перамычцы і каля яе ў перакопе была
выяўлена рэдкая выбрукоўка з невялікіх камянёў,
якая мела дыяметр крыху больш за 1 м 2.
дрэнна захаванае пахаванне па абрадзе ін-
гумацыі, арыентаванае галавой на захад з адхі-
леннем да поўначы, змяшчалася на аснаванні
кургана (мал. 16—17). больш-менш здаваль-
няюча захаваліся толькі косткі канечнасцяў,
прычым ад костак рук былі выяўленыя толь-
кі дробныя фрагменты. Пад касцяком мелася
праслойка зямлі, перамяшанай з вуголлем і
попелам, дыяметрам каля 3 м (мал. 15: 1) (зве-
руго 1974, с. 6—7; звяруга 2001, с. 174—175).
Пры пахаванні быў выяўлены кругавы гар-
шчок з канічным тулавам і адагнутым вонкі
асіметрычным S-падобным венцам са зрэза-
ным краем (мал. 15: 2), які змяшчаўся ў нагах,
злева ад левага ступака касцяка (мал. 16; 17).
вышыня пасудзіны — 9,9 см, дыяметр венца —
10,3 см, дыяметр плечукоў — 11,3 см, дыяметр
1. у публікацыі 2001 г. курган пазначаны пад № 5
(звяруга 2001, с. 174).
2. можна меркаваць, што гэта рэшткі нейкай аднос-
на сучаснай гаспадарчай яміны, вырытай у насы-
пе кургана.
донца — 8 см. цеста карычнева-шэрага колеру
з дамешкам пяску і дробнай жарствы. на дон-
цы маюцца сляды падсыпкі з пяску і кляймо ў
выглядзе свастыкі. на падставе існуючых ана-
логій, датаванне гаршка і, адпаведна, усяго па-
хавальнага комплекса можа быць вызначана
Мал. 16. курганны мо-
гільнік кастыкі, кур-
ган 13, пахаванне па
абрадзе інгумацыі, від з
паўночнага ўсходу (фота
я. г. звяругі)
Мал. 17. курганны могільнік кастыкі, курган 13,
пахаванне па абрадзе інгумацыі, від з усходу (фота
я. г. звяругі)
124 ISSN 2227-4952. археологія і давня історія України, 2019, вип. 1 (30)
Публікація археологічних матеріалів
ў шырокіх межах хі—хіі стст. (Штыхов 1975,
с. 81), хаця, у хіі ст., посуд з падобным афар-
мленнем венца паступова выходзіць з ужытку
(малевская-малевич 2005, с. 31—33).
Курган 15 размяшчаўся на ўсход з невя-
лікім адхіленнем да поўначы ад кургана 1 і на
паўночны ўсход ад кургана 13 (мал. 4) 1. раўчу-
коў вакол аснавання не прасочвалася.
цэнтральная частка кургана складалася з гу-
мусаванага пяску светла-шэрага колеру (мал. 18:
1). у паўночнай частцы насыпу меліся невялікія
ўключэнні даволі чыстага жоўтага пяску. Праслой-
ка жоўтага пяску мелася і ў цэнтры насыпу. на
аснаванні была выяўлена праслойка гумусавана-
га пяску цёмна-шэрага колеру. курган змяшчаў
адразу тры пахаванні па абрадзе інгумацыі (зве-
руго 1974, с. 7—8; звяруга 2001, с. 175).
Пахаванне 1 размяшчалася на аснаван-
ні ў паўднёва-заходнім сектары. нажаль,
я. г. звяруга дакладна не апісвае ўмовы яго
выяўлення. мяркуючы па тэксце справаздачы,
ад касцяка захаваўся толькі чэрап. аднак на
плане пазначаныя і іншыя косткі, верагодна,
выяўленыя ў пераадкладзеным выглядзе. у
кожным разе, выказваць пэўныя меркаванні аб
арыентацыі касцяка не падаецца магчымым.
непадалёк ад пахавання былі выяўлены.
• два моцна каразіраваныя каваныя цвікі.
Першы з іх мае даўжыню 2,9 см і асіметрыч-
ную шляпку блізкай да авальнай формы паме-
рам 1,5 × 1,1 см (мал. 18: 2), другі мае даўжыню
2,9 см і шляпку блізкай да трохвугольнай фор-
1. у публікацыі 2001 г. курган пазначаны пад № 6
(звяруга 2001, с. 175).
мы памерам 0,8 × 0,9 см (мал. 18: 3). зыходзячы
з марфалагічных асаблівасцяў цвікоў, іх мож-
на аднесці да новага часу і больш позніх перы-
ядаў. разам з тым, інфармацыя аб абставінах
іх выяўлення не дазваляе ўпэўнена адносіць
цвікі менавіта да пахавальнага інвентара.
• два экзэмпляры бісеру. Першы з іх — цы-
ліндрычны двухслойны, яго сярэдзіна зроблена
з празрыстага бясколернага матэрыялу, а пок-
рыўны слой — з непразрыстага тэракотавага
(мал. 18: 4). другі экзэмпляр меў цыліндрычную
форму і быў зроблены з белага непразрыстага
матэрыялу (мал. 18: 5). можна з упэўненасцю
сцвярджаць, што па сваіх тэхналагічных асаблі-
васцях абодва экзэмпляры нагадваюць адносна
сучасны бісер. найбольш верагодным падаецца
тое, што яны трапілі ў пахаванне ў выніку ад-
носна нядаўняга перакопу, не раней за першую
палову — сярэдзіну хх ст.
Пахаванне 2 знаходзілася амаль у цэнтры
кургана (мал. 18: 1). стратыграфічныя на-
зіранні дазволілі я. г. звярузе меркаваць,
што яно было ўпускным. нябожчык ляжаў у
выцягнутым стане на спіне галавой на захад
з невялікім адхіленнем да поўдня. касцяк за-
хаваўся адносна добра. каля касцяка, асабліва
ў верхняй яго частцы, прасочваліся сляды спа-
рахнелага дрэва, відаць, рэшткі труны. ніякіх
прадметаў пры пахаванні выяўлена не было.
Пахаванне 3 належала дзіцёнку і, верагодна,
таксама мела ўпускны характар. яно было вы-
яўлена ў паўднёва-ўсходнім сектары (мал. 18:
1). касцяк ляжаў на спіне ў выцягнутым стане
і быў арыентаваны галавой на паўднёвы захад.
ніякіх прадметаў пры ім не знойдзена.
Мал. 18. курганны могільнік
кастыкі, курган 15: 1 — план
і профілі; 2, 3 — жалезныя
цвікі; 4, 5 — пацеркі (1 — мал.
я. г. звяругі, 2—4 — мал. і фота
м. і. сцяпанавай)
125ISSN 2227-4952. археологія і давня історія України, 2019, вип. 1 (30)
Плавінскі, М. а., Сцяпанава, М. і. раскопкі курганнага могільніка кастыкі ў вярхоўях віліі ў 1973 годзе
такім чынам, два з трох пахаванняў у кур-
гане 15, відавочна, упускныя (№ 2 і 3). Пры гэ-
тым, канкрэтных дадзеных для іх датавання
няма, хаця, відавочна, што змешчанае ў труне
пахаванне 2 было здзейснена не раней за позна-
сярэднявечны час. месца выяўлення пахаван-
ня 1 таксама прымушае меркаваць, што яно не
звязана з першапачатковым насыпам кургана і,
адпаведна, можа разглядацца як больш позняе.
Курган 17 размяшчаўся ва ўсходняй част-
цы могільніка (мал. 4) 1. Ён меў дыяметр 6,2 м
і вышыню 0,8 м. Паводле словаў мясцовых жы-
хароў, зафіксаваных я. г. звяругам у 1973 г.,
падчас Першай сусветнай вайны ў яго патра-
піў снарад. у выніку чаго, у кургане ўтварыла-
ся варонка, якая паступова заплыла.
насып амаль цалкам складаўся з шэрага
супеску розных адценняў (мал. 19: 1). у вер-
хняй частцы ён быў светла-шэрым, месцамі,
жаўтаватым, унізе — цёмна-шэрым. Паводле
звестак я. г. звяругі, «у насыпе, пачынаючы
з самай яго вяршыні, траплялася дастатко-
ва шмат фрагментаў керамікі. Пераважалі
фрагменты ляпных пасудзін, але сустракалі-
ся і кругавыя, у тым ліку познія. Відаць, час-
тка керамікі аказалася ў насыпе пры ўзвяд-
зенні кургана (верагодна, паблізу знаходзілася
селішча). Другая частка была закінута ў сна-
радную варонку ўжо ў нядаўні час» (зверуго
1974, с. 8—9; звяруга 2001, с. 175) 2.
1. у публікацыі 2001 г. курган пазначаны пад № 7
(звяруга 2001, с. 175).
2. на вялікі жаль, падрабязнае апісанне выяўленай
керамікі я. г. звяругам ажыццёўлена не было,
гэтаксама як і яе замалёўка. выявіць месца за-
хавання керамічнай калекцыі з раскопак курга-
на 17 аўтары не змаглі.
акрамя керамікі, у насыпе на розных узроў-
нях быў выяўлены шэраг індывідуальных зна-
ходак.
• Падчас разборкі паўднёвай перамычкі не-
пасрэдна пад дзірванам знаходзілася глінянае
біканічнае праселка, пакрытае расколінамі
і дэфармаванае ў выніку другаснага абпалу
(мал. 20: 3). яго вышыня — 1,5 см, дыяметр —
3,4 × 3,2 см, дыяметр адтуліны — 1,2—1,3 см.
• ніжэй за яго было выяўлена жалезнае ка-
разіраванае шыла даўжынёй 11,7 см (мал. 20:
4).
• на ўзроўні старажытнай дзённай паверхні
паблізу ад кругавога гаршка знойдзены фраг-
мент яшчэ аднаго праселка 3.
• непадалёк ад папярэдняга артэфакта была
выяўлена жалезная ігла (мал. 20: 5), верагод-
на, пакрытая акалінай. яе даўжыня — 6,6 см,
дыяметр — 0,2 см.
• Побач з чэрапам знаходзілася моцна ка-
разіраванае лязо жалезнага нажа (мал. 20: 6).
даўжыня фрагмента — 6 см, шырыня ляза —
1 см, таўшчыня спінкі — 0,3 см.
• непадалёк ад краю насыпу былі выяўле-
ны фрагменты двух тачыльных брускоў. Пер-
шы з іх належаў да адносна невялікага па
памеры асялка (мал. 20: 7). другі з’яўляецца
фрагментам дастакова масіўнага тачыльнага
бруска (мал. 20: 8). даўжыня захаванай част-
кі — 6,9 см. брусок быў прамавугольным у ся-
чэнні — 3,9 × 2,8 см.
я. г. звяруга меркаваў, што «не выключана,
што нейкая частка знойдзеных у кургане рэ-
чаў трапіла ў насып разам з культурным сло-
3. выява дадзенага артэфакта ў справаздачы адсут-
нічае. месца яго захавання засталося не вызна-
чаным.
Мал. 19. курганны могільнік кастыкі,
курган 17: 1 — план і профілі; 2 — кру-
гавы гаршчок (1 — мал. я. г. звяругі,
2 — мал. м. і. сцяпанавай)
126 ISSN 2227-4952. археологія і давня історія України, 2019, вип. 1 (30)
Публікація археологічних матеріалів
ем селішча. і гэтыя рэчы непасрэдных адносін
для пахавання не мелі. але не выключана і
другое меркаванне: пахавальны інвентар быў
перамяшаны снарадам».
Пахаванне па абрадзе інгумацыі выяўлена
ў пашкоджаным выглядзе (мал. 19: 1). акра-
мя чэрапа, які знаходзіўся ў цэнтры кургана,
у паўднёва-ўсходнім сектары быў знойдзены
фрагмент косткі галёнкі. дадатковым сведчан-
нем пашкоджанасці пахавання я. г. звяруга
палічыў факт празмерна блізкага размяшчэн-
ня чэрапа і кругавога гаршка (мал. 19: 1). гар-
шчок мае канічнае тулава з моцна прафілява-
ным плечуком і адагнутым вонкі венцам. на
ўнутраным баку венца прасочваецца адносна
слаба выяўлены жалабок. вышыня пасудзі-
ны — 9 см, дыяметр венца — 10 см, дыяметр
плечукоў — каля 12 см, дыяметр донца — 8 см.
Па плечуку нанесены арнамент у выглядзе
дробнай хвалі. цеста светла-карычневага ко-
леру з дамешкам жарствы і буйназярністага
пяску. на донцы маюцца сляды падсыпкі з
пяску. на падставе існуючых аналогій, дата-
ванне пасудзіны і, адпаведна, пахавальнага
комплекса можа быць вызначана ў шырокіх
межах хі—хіі стст. (малевская-малевич 2005,
рис. 31: 9, 32: 8, 34: 5; Штыхов 1975, рис. 42:
17—18, 27—28).
ДАТАВАННЕ І пАхАВАЛьНы
АбРАД КУРГАННАГА МОГІЛьНІКА
КАсТыКІ НА пАДсТАВЕ
МАТэРыЯЛАў РАсКОпАК 1973 г.
я. г. звяруга датаваў даследаваныя ім
у кастыках курганы хі—хіі стст. (звяруга
2001, с. 175). з гэтым меркаваннем пагадзіў-
ся г. в. Штыхаў (Штыхаў 1992, с. 83). разам з
тым, удакладненне храналогіі асобных артэ-
фактаў і пахавальных комплексаў дазваляе
звузіць іх датаванне (табл. 2) і больш даклад-
на вызначыць месца некропаля ў кастыках на
храналагічнай шкале пахавальных помнікаў
вярхоўяў віліі.
варта адзначыць, што ў адным з сямі дасле-
даваных у 1973 г. курганоў пахаванне, вера-
годна, выяўлена не было, а тры даследаваныя
ў ім касцякі з’яўляюцца ўпускнымі і належаць
да больш позняга часу — яны былі здзейсне-
ныя не раней за новы час.
адносна вузкае датаванне курганоў 3 (сярэд-
зіна — другая палова хі ст.), 5 (другая палова
хі—хіі ст.), 11 (канец хі — пачатак хіі ст.), 1
(хіі ст.) дазваляе меркаваць, што некропаль у
кастыках функцыянаваў напрацягу сярэдзіны
хі—хіі стст.
Пахавальны абрад могільніка ў кастыках
адрозніваецца аднастайнасцю і пэўнай стабіль-
насцю. ва ўсіх курганах пахаванні па абрадзе
інгумацыі змяшчаліся на аснаванні насыпаў.
у тых выпадках, калі арыенціроўку целаў ня-
божчыкаў атрымалася зафіксаваць, яны былі
скіраваныя галовамі на захад з большымі ці
меншымі адхіленнямі да поўначы ці поўдня.
выключэннем з’яўляецца толькі пахаванне 1 у
кургане 5, якое было арыентаванае галавой на
поўнач, магчыма, з невялікім адхіленнем да
захаду. Пэўных слядоў пахавальных канструк-
цый ў працэсе раскопак выяўлена не было.
вакол чатырох з сямі даследаваных курганоў
(№ 1, 3, 5, 13) на ўзроўні дзённай паверхні пра-
сочваліся раўчукі. нажаль, падчас раскопак
1973 г. мэтанакіраванае вывучэнне раўчукоў
не ажыццяўлася, што не дазваляе выказваць
пэўныя меркаванні аб іх глыбіні і размяшчэнні
адносна насыпаў.
колькасць даследаваных курганоў не дае
магчымасцяў падрабязна ахарактарыза-
ваць пахавальны інвентар могільніка, але
Мал. 20. курганны могільнік кастыкі, матэрыялы з культурнага слоя паселішча, выяўленыя ў насыпах
курганоў: 1 — фрагмент глінянага праселка (курган 3); 2 — глінянае праселка (курган 5); 3 — глінянае
праселка; 4 — жалезнае шыла; 5 — жалезная ігла; 6 — лязо жалезнага нажа; 7, 8 — каменныя тачыльныя
брускі (3—8 — курган 17 (1—6, 8 — мал. м. і. сцяпанавай, 7 — мал. я. г. звяругі))
127ISSN 2227-4952. археологія і давня історія України, 2019, вип. 1 (30)
Плавінскі, М. а., Сцяпанава, М. і. раскопкі курганнага могільніка кастыкі ў вярхоўях віліі ў 1973 годзе
пэўныя высновы на гэты конт усё ж зрабіць
можна (табл. 3). большасць раскапаных па-
хаванняў суправаджалася кругавым посудам.
яшчэ адным часта сустракаемым прадметам
з’яўляюцца нажы, якія былі выяўлены чаты-
ры разы. адзінае пахаванне, якое можа быць
вызначана як мужчынскае (курган 1), суправа-
джалася сякерай.
інвентар жаночых пахаванняў складаец-
ца з пярсцёнкаў, шыйнай грыўні (курган 11),
шкляных пацерак, якія выкарыстоўваліся і ў
якасці ўпрыгажэнняў шыі ў складзе караляў,
і для аздаблення галаўных убораў (курган 3),
скроневых колцаў.
выяўленыя ў кастыках скроневыя колцы
належаць да двух тыпаў — бранзалетапа-
добных з завязанымі канцамі (курган 11) і
пярсцёнкападобных (пахаванне 1 у кургане 5).
бранзалетападобныя скроневыя колцы тра-
дыцыйна лічацца тыповым галаўным упрыга-
жэннем крывічоў (левашева 1967, с. 16; седов
1970, рис. 19; степанова 2010, с. 283; Шмидт
2012, с. 91—92; Штыхаў 1992, с. 68). разам з
тым, тэрыторыя, на якой ужо з першай паловы
хі ст. вядомыя серыйныя знаходкі падобных
скроневых колцаў, уключае не толькі рэгіёны,
што традыцыйна разглядаюцца як арэал рас-
селяння крывічоў, — вярхоўі волгі, заходняй
дзвіны і дняпра, але і волга-окскае міжрэч-
ча (у прыватнасці, уладзімірскія курганы і
белазер’е), мяшчэрскую нізменнасць (могіль-
нікі ў міжрэччы рэк ака і клязьма на ўсход
ад каломны і на поўнач і паўночны захад ад
касімава, пераважна, у былым касімаўскім
павеце разанскай губерніі, якія звязваюць з
мяшчэрай). Па меркаванні ю. м. лесмана,
геаграфія і храналогія распаўсюджання бран-
залетападобных скроневых колцаў адпавядае,
у першую чаргу, не пэўнаму летапіснаму «пле-
мені», а той частцы тэрыторыі старажытнай
русі, дзе сфарміраваліся Полацкая, смаленс-
кая і растова-суздальская землі (лесман 2014,
с. 53—54).
такім чынам, аналіз матэрыялаў даследа-
ванняў курганнага могільніка кастыкі, ажыц-
цёўленых я. г. звяругам у 1973 г., дазваляе
меркаваць, што некропаль функцыянаваў на-
працягу сярэдзіны хі—хіі стст. Ён належаў
Табліца 2. курганны могільнік кастыкі. датаванне і абрад пахавальных комплексаў, даследаваных у 1973 г.
кур-
ган, № абрад арыенцірока датаванне, ст. мал. № заўвагі
1 інгумацыя на аснаванні галавой на паўночны захад хіі 5: 1 —
3 тое самае галавой на захад сяр. — др. п. хі 9: 1 —
5 Пахаванне 1 — тое
самае
галавой на поўнач, магчыма, з
невялікім адхіленнем да захаду
др. п. хі—хіі 12: 1 —
5 Пахаванне 2 — тое
самае
галавой на паўночны захад таксама 12: 1 —
11 тое самае галавой на захад кан. хі — пач. хіі 13: 1 —
13 тое самае галавой на захад з адхіленнем
да поўначы
хі—хіі 15: 1 —
15 Пахаванне 1 — тое
самае
арыенціроўка не вызначана Позняе сярэднявеч-
ча ці новы час
18: 1 Пашкоджанае
15 Пахаванне 2 — інгума-
цыя ў труне ў насыпе
галавой на захад з невялікім
адхіленнем да поўдня
таксама 18: 1 Пашкоджанае
15 Пахаванне 3 — інгума-
цыя ў насыпе (?)
галавой на захад з невялікім
адхіленнем да поўдня
таксама 18: 1 Пашкоджанае
17 інгумацыя на аснаванні арыенціроўка не вызначана хі—хіі 19: 1 Пашкоджанае
Табліца 3. курганны могільнік кастыкі. інвентар пахавальных комплексаў, даследаваных у 1973 г.
курган, № верагодны пол
інвентар
мал.кругавы
посуд
Прадметы
побыту, нажы зброя
упрыгажэнні
рук шыі галавы пацеркі
1 мужчына × × × × — — — 8
3 жанчына × × — × — — × 9: 2—5, 10
5, пах. 1 жанчына × × — — — × — 12: 2—4
11 жанчына × × — × × × × 13: 2, 14
13 не вызначаны × — — — — — — 15: 2
17 не вызначаны × — — — — — — 19: 2
128 ISSN 2227-4952. археологія і давня історія України, 2019, вип. 1 (30)
Публікація археологічних матеріалів
групе жыхароў Полацкай зямлі, якая ажыц-
цяўляла пахаванні па абрадзе інгумацыі на
аснаванні насыпаў, скіраваныя галовамі на
захад. гэта, у сваю чаргу, дазваляе меркава-
ць, што члены старажытнага калектыву, якія
пакінулі некропаль у кастыках, мелі пэўнае
ўяўленне аб хрысціянскай пахавальнай абрад-
насці.
МАТэРыЯЛы РАсКОпАК 1973 г.,
НЕ ЗВЯЗАНыЯ З пАхАВАЛьНыМІ
КОМпЛЕКсАМІ
у працэссе даследавання курганных насы-
паў у 1973 г. я. г. звяругам быў выяўлены шэ-
раг артэфактаў, не звязаных з пахавальнымі
комплексамі (табл. 4). нажаль, не ўсе гэтыя
знаходкі былі замаляваныя альбо сфатаграфа-
ваныя падчас падрыхтоўкі справаздачнай да-
кументацыі, а пасля перададзеныя на пастаян-
нае захаванне ў музейныя зборы. нягледзячы
на гэта, можна меркаваць, што выяўленыя ар-
тэфакты належаць да розных храналагічных
перыядаў.
найбольш старажытным з выяўленых артэ-
фактаў, верагодна, з’яўляецца каменнае цяс-
ла, знойдзенае ў насыпе кургана 1. няглед-
зячы на адсутнасць выявы самога артэфакта,
можна выказаць самыя агульныя меркаванні
аб яго магчымым датаванні. каменныя цяслы
былі шырока распаўсюджаны ў неаліце і эпо-
ху бронзы, але іх выкарыстанне працягвалася
і ў раннім жалезным веку (егорейченко, 2006,
с. 28—29).
астатнія індывідуальныя знаходкі з на-
сыпаў курганоў належаць да больш позня-
га часу (табл. 4). найбольшую каштоўнасць
для вызначэння храналогіі паселішча, якое
папярэднічала функцыянаванню некропа-
ля, маюць знаходкі гліняных праселак. два з
іх — фрагмент з насыпа кургана 3 (мал. 20: 1)
і цэлае праселка са слядамі другаснага абпа-
лу з кургана 17 (мал. 20: 3) належаць да тыпу
біканічных. распаўсюджанне такіх праселак ў
побыце насельніцтва культур лясной зоны па-
чынаецца з позназарубінецкага перыяда (ло-
патин, Фурасьев 2007, с. 55), хаця час іх най-
больш шырокага распаўсюджання прыпадае
на трэцюю чвэрць і тыс. н. э. (михайлова 2014,
с. 159; митрофанов 1978, с. 114; Шадыра 2006,
с. 80). варта адзначыць, што ў паўночнай бела-
русі, у прыватнасці, у арэале культуры смален-
ска-полацкіх доўгіх курганоў, выкарыстанне
біканічных гліняных праселак працягвалася
да самага канца і тыс. н. э. (енуков 1990, с. 72)
і нават да пачатку хі ст. (Плавінскі 2017б, 36:
5). у рэгіёне верхняга Павілля іх знаходкі бі-
канічных праселак могуць атаясамлівацца са
старажытнасцямі банцараўскай археалагіч-
най культуры, чыё датаванне вызначаецца ў
межах V—VIII стст. (митрофанов 1978, с. 114,
152—153; Шадыра 1999, с. 374—375). трэцяе
праселка, знойдзенае ў насыпе кургана 5 мае
дыскападобную форму (мал. 20: 2) і можа быць
датаванае ў шырокіх межах другой паловы
і тыс. н. э. (Шадыра 1999, с. 374—375).
вузкае датаванне астатніх знаходак, якія
былі выяўленыя падчас даследавання курга-
на 17 (шыла, ігла, лязо нажа і два фрагменты
тачыльных брускоў (мал. 20: 4—8)) не ўяўля-
ецца магчымым. разам з тым, цалкам віда-
вочна, што яны належаць да часу не раней за
мяжу і тыс. да н. э. — і тыс. н. э. — эпохі, калі
ў побыце насельніцтва культуры штрыхава-
най керамікі беларускага Панямоння шырока
распаўсюджваюцца разнастайныя металічныя
вырабы (егорейченко 2006, с. 79; митрофанов
1978, с. 42; мядзведзеў 1996, с. 51). такому
меркаванню не супярэчыць і наяўнасць у на-
сыпе кургана 17 фрагментаў ляпнога посуду.
выяўленне такой значнай колькасці роз-
начасовых артэфактаў у насыпах курганоў не
Табліца 4. курганны могільнік кастыкі, 1973 г. артэфакты, не звязаныя з пахавальнымі комплексамі
курган,
№ месца выяўлення ў насыпе апісанне артэфакта мал.
1 у паўднёва-ўсходнім сектары каменнае цясла —
3 у паўднёвай перамычцы Фрагмент глінянага праселка 20: 1
5 непадалёк ад цэнтра кургана глінянае праселка 20: 2
17 «У насыпе, пачынаючы з
самай яго вяршыні»
«Дастаткова шмат фрагментаў керамікі… Перава-
жалі фрагменты ляпных пасудзін, але сустракаліся і
кругавыя, у тым ліку познія»
—
17 у паўднёвай перамычцы глінянае праселка 20: 3
17 тое самае жалезнае шыла 20: 4
17 на аснаванні Фрагмент гінянага праселка —
17 тое самае жалезная ігла 20: 5
17 тое самае лязо нажа 20: 6
17 непадалёк ад краю насыпу Фрагмент тачыльнага бруска 20: 7
17 тое самае тое самае 20: 8
129ISSN 2227-4952. археологія і давня історія України, 2019, вип. 1 (30)
Плавінскі, М. а., Сцяпанава, М. і. раскопкі курганнага могільніка кастыкі ў вярхоўях віліі ў 1973 годзе
пакідае сумненняў у тым, што яны былі на-
сыпаныя з культурнага слою паселішча, які
ўтрымліваў розначасовыя матэрыялы. наяў-
насць раўчукоў вакол чатырох з сямі дасле-
даваных курганоў сведчыць аб тым, што яны
цалкам ці часткова насыпаліся з грунту, узя-
тага на месцы. гэта, у сваю чаргу, дазваляе
меркаваць, што на беразе віліі, дзе ў сярэдзі-
не хі—хіі стст. функцыянаваў курганны мо-
гільнік, да таго існавала адкрытае паселішча
кастыкі іі.
аб тым, што курганы могільніка кастыкі
насыпаныя з культурнага слою сведчыць і іх
стратыграфія. усе даследаваныя насыпы скла-
даліся з праслоек пяску розных адценняў —
чыстага жоўтага пяску і гумусаванага пяску
шэрага ці цёмна-шэрага колераў (мал. 5; 9: 1;
12: 1; 13: 1; 15: 1; 18: 1; 19: 1). у сувязі з гэтым
выклікае пэўнае здзіўленне, што фрагменты
ляпной і кругавой керамікі былі выяўлены
толькі ў моцна пашкоджаным насыпе кур-
гана 17. менавіта ў працэсе раскопак гэтага
насыпу я. г. звяруга выказаў меркаванне аб
тым, што частка фрагментаў керамікі магла
патрапіць сюды з культурнага слоя селішча,
якое знаходзілася паблізу ад яго (зверуго 1974,
с. 8—9; звяруга 2001, с. 175). але поўнай упэў-
ненасці ў гэтым у даследчыка ўсё ж, здаецца,
не было.
здзіўляе таксама і тое, што я. г. звяруга не
звяртае ўвагу на поўнае падабенства стратыг-
рафіі ўсіх сямі курганоў і на наяўнасць у на-
сыпах 1, 3 і 5 асобных артэфактаў, якія маглі
патрапіць сюды толькі разам з культурным
слоем.
на наш погляд, аналіз матэрыялаў, выяў-
леных падчас раскопак 1973 г. і не звязаныя з
пахавальнымі комплексамі, надзейна сведчы-
ць, што курганны могільнік кастыкі ўзнік на
месцы адкрытага паселішча, якое, мяркуючы
па выяўленых падчас раскопак 1973 г. матэ-
рыялах, магло існаваць ужо ў неаліце, у эпоху
бронзы ці ў раннім жалезным веку, але актыў-
на функцыянавала ў трэцяй чвэрці і тыс. н. э.
гэтаксама відавочна, што ўсе даследаваныя
курганы былі ўзведзены з ўзятага на месцы
культурнага слою.
ВЕРыФІКАЦыЯ ВыНІКАў АНАЛІЗУ
МАТэРыЯЛАў ДАсЛЕДАВАННЯў
1973 г.: РАсКОпКІ 2016 І 2018 гг.
з мэтай верыфікацыі высноваў, зробленых
у працэсе паўторнай апрацоўкі апрацоўкі ма-
тэрыялаў раскопак курганнага могільніка
кастыкі, даследаванні помніка былі адноўле-
ныя ў 2016 г. (мал. 4) (Pławinski 2017; Плавінс-
кі 2017а) і працягнутыя ў 2018 г.
у выніку раскопак кургана 4 было выяўлена,
што ён змяшчаў пахаванне па абрадзе інгума-
цыі на аснаванні. нажаль, ступень пашкоджа-
насці насыпу і парэшткаў трупапакладння не
дазваляюць выказваць пэўныя меркаванні аб
арыенціроўцы цела і асаблівасцях пахаваль-
нага абраду. разам з тым, захаваныя прад-
меты інвентару (мал. 21) даюць магчымасць
датаваць курган другой паловай хі — пачат-
кам хіі ст., што цалкам укладаецца ў храна-
лагічныя межы функцыянавання некропаля,
вызначаныя на падставе аналізу матэрыялаў
раскопак 1973 г.
у працэсе даследаванняў 2016 і 2018 гг.,
было вызначана, што пахавальныя насыпы
старажытнарускага часу ўзводзіліся на месцы
адкрытага паселішча, якое атрымала назву
кастыкі іі. вывучэнне культурнага слою па-
селішча выявіла, што яно існавала напрацягу
доўгага часу. у культурным слаі пад курганамі
і ў міжкурганнай прасторы, а таксама ў пера-
адкладзеным культурным слаі, з якога склада-
юцца насыпы, знойдзены матэрыялы позняга
неаліту і пачатку эпохі бронзы, посуд позняга
этапу культуры штрыхаванай керамікі і, дру-
гой чвэрці і тыс. н. э., а таксама рэчавы і кера-
мічны наборы, характэрныя для банцараўскай
культуры трэцяй чвэрці і тыс. н. э. раскопкі,
ажыццёўленыя ў 2018 г. пацвердзілі гэтыя вы-
сновы.
Мал. 21. курганны могільнік кастыкі, курган 4
(раскопкі 2016 г.), пахавальны інвентар: 1 — кру-
гавы гаршчок; 2 — скроневае колца; 3 — пярсцёнак
(мал. м. а. Плавінскага)
130 ISSN 2227-4952. археологія і давня історія України, 2019, вип. 1 (30)
Публікація археологічних матеріалів
такім чынам, комплексны аналіз матэры-
ялаў раскопак 1973 г. і аднаўленне даследа-
ванняў на новым метадычным узроўні ў 2016 і
2018 гг. дазволілі вызначыць, што археалагіч-
ны комплекс кастыкі складаецца са шматслой-
нага адкрытага паселішча кастыкі іі і курган-
нага могільніка сярэдзіны хі—хіі ст. кастыкі.
Прыведзеныя вынікі даследаванняў комп-
лекса археалагічных помнікаў кастыкі яскра-
ва сведчаць не толькі аб неабходнасці пад-
рабязнага вывучэння і дэталёвай публікаці
назапашаных археалагічных калекцый, але і
аб перспектыўнасці верыфікацыі высноваў па-
пярэдніх пакаленняў навукоўцаў шляхам пра-
вядзення новых палявых даследаванняў добра
вядомых у навуковай літаратуры помнікаў на
сучасным метадычным узроўні.
ЛІТАРАТУРА
егорейченко, а. а. 2006. Культуры штрихован-
ной керамики. минск: бгу.
енуков, в. в. 1990. Ранние этапы формирования
смоленско-полоцких кривичей (по археологическим
данным). москва: кгПу.
захаров, с. д., кузина, и. н. 2008. изделия из
стекла и каменные бусы. в: захаров, с. д. (ред.).
археология севернорусской деревни X—XIII веков.
Средневековые поселения и могильники на Кубенс-
ком озере. москва: наука, 2: материальная культу-
ра и хронология, c. 142-215.
зверуго, я. г. 1974. Отчет о полевых исследова-
ниях верхненеманского отряда Белорусской архео-
логической экспедиции в 1973 г. Фанд цна нан
беларусі, справа 449.
зверуго, я. г. 1989. Верхнее Понеманье в IX—
XIII вв. минск: наука и техника, 1989.
звяруга, я. г. 2001. даследаванні курганных мо-
гільнікаў у вярхоўях віліі. Матэрыялы па археало-
гіі Беларусі, 3, c. 173-186.
звяруга, я. г., 2005. Беларускае Павілле ў жалез-
ным веку і раннім сярэдневякоўі. мінск: інстытут
гісторыі нан беларусі. матэрыялы па археалогіі
беларусі, 10.
казей, в. у., Штыхаў, г. в., 2009. ізбішча. в: бяло-
ва, т. у. (ред.). археалогія Беларусі: энцыклапедыя.
мінск: беларуская энцыклапедыя, 1, c. 381-382.
каменецкая, е. в. 1976. керамика смоленска
хіі—хііі веков. Проблемы истории СССР, V, c. 40-
55.
кирпичников, а. н. 1966. Древнерусское оружие.
москва; ленинград: наука, 2: копья, сулицы, бое-
вые топоры, булавы, кистени IX—XIII вв. свод архе-
ологических источников, е 1—36.
колчин, б. а. 1959. железообрабатывающее про-
изводство новгорода великого. Материалы и иссле-
дования по археологии СССР, 65, c. 7-120.
колчин, б. а. 1982. хронология новгородских
древностей. в: колчин, б. а., янин, в. л. (ред.). нов-
городский сборник: 50 лет раскопок в новгороде.
москва: наука, c. 156-177.
левашева, в. П. 1967. височные кольца. Труды
ГИМ, 43: очерки по истории русской деревни х—
хііі вв., c. 7-54.
лесман, ю. м. 1990. хронология ювелирных из-
делий новгорода (X—XIV вв.). Материалы по архе-
ологии новгорода. 1988, c. 29-98.
лесман, ю. м. 2014. скандинавский компонент
древнерусской культуры. Stratum plus, 5, c. 43-93.
лопатин, н. в., Фурасьев, а. г. 2007. Северные
рубежи раннеславянского мира в III—V вв. москва:
иа ран. раннеславянский мир, 8.
малевская-малевич, м. в. 2005. Керамика за-
паднорусских городов х—хііі вв. санкт-Петербург:
нестор-история.
минасян, р. с. 1980. четыре группы ножей вос-
точной европы эпохи раннего средневековья (к воп-
росу о появлении славянских форм в лесной зоне).
археологический сборник Государственного Эрми-
тажа, 21, c. 68-74.
митрофанов, а. г. 1978. Железный век средней Бе-
лоруссии (VII—VI вв. до н. э. — VIII в. н. э.). минск:
наука и техника.
михайлова, е. р. 2014. Вещевой комплекс куль-
туры псковских длинных курганов: типология и
хронология. Saarbrücken: LAP.
мядзведзеў, а. м. 1996. аб храналогіі помнікаў
культуры штрыхаванй керамікі ў і—V стст. н. э. (па
матэрыялах Панямоння). З глыбі вякоў: наш край:
Гістарычна-культуралагічны зборнік, 1, c. 50-57.
Плавінскі, а. м., Плавінскі, м. а. 2002a. кур-
ганны могільнік навасёлкі мядзельскага раёна (1:
даследаванні 1961, 1962 гг.). Матэрыялы па археа-
логіі Беларусі, 5, c. 179-191.
Плавінскі, а. м., Плавінскі, м. а. 2002b. кера-
міка курганнага могільніка навасёлкі. Гісторыя і
археалогія Полацка і Полацкай зямлі. Матэрыялы
IV Міжнароднай навуковай канферэнцы, c. 194-
206.
Плавінскі, м. а. 2007. сякеры другой паловы
хі—хііі стст. з раскопак мінскага замчышча. Acta
Archaeologica Albaruthenica, Iі, с. 68-85.
Плавінскі, м. а. 2017a. асноўныя вынікі дасле-
даванняў археалагічнай экспедыцыі міжнароднага
дзяржаўнага экалагічнага інстытута імя а. д. саха-
рава беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Саха-
ровские чтения 2017 года: экологические проблемы
XXI века: материалы 17-й международной научной
конференции, 18—19 мая 2017 г., c. 28-29.
Плавінскі, м. а. 2017b. Курганны могільнік Па-
гошча ў кантэксце сінхронных старажытнасцяў
Браслаўскага Паазер’я. мінск: а. м. янушкевіч.
Плавінскі, м. а., дучыц, л. у., Плавінскі, а. м.,
Шадыра, в. і. 2014. Курганныя могільнікі заха-
ду Браслаўскага Паазер’я (матэрыялы раскопак
1978—2010 гадоў). мінск: галіяфы.
Плавінскі, м. а., сцяпанава, м. і. 2017. новы тып
жаночага пахавальнага галаўнога ўбору насельніц-
тва верхняга Павілля эпохі сярэднявечча. Беларус-
кі гістарычны часопіс, 1, c. 17-21.
Плавинский, н. а., степанова, м. и. 2017. ма-
териалы к реконстркуции женского погребального
головного убора населения верхнего Повилья XI в.
в: мусин, а. е., Щеглова, о. а. (ред.). В камне и в
бронзе. Сборник статей в честь анны Песковой.
санкт-Петербург: иимк ран, c. 433-444.
радиньш, а. 2001. Погребальный обряд и ин-
вентарь латгальских захоронений 10—13 веков.
Archaeologia Lituana, 2, c. 65-118.
седов, в. в. 1970. Славяне Верхнего Поднепровья
и Подвинья. москва: наука. материалы и исследо-
вания по археологии ссср, 163.
седова, м. в. 1981. Ювелирные изделия древнего
новгорода (х—XV вв.). москва: наука.
степанова, ю. в. 2010. височные кольца из древ-
нерусских сельских памятников верхневолжья.
Stratum plus, 5, c. 275-283.
131ISSN 2227-4952. археологія і давня історія України, 2019, вип. 1 (30)
Плавінскі, М. а., Сцяпанава, М. і. раскопкі курганнага могільніка кастыкі ў вярхоўях віліі ў 1973 годзе
столярова, к. к. 2015. золотостеклянные и се-
ребростеклянные бусы древней руси: технология и
хронология. Тверь, Тверская земля и сопредельные
территории в эпоху Средневековья, 8, c. 7-14.
Фехнер, м. в. 1959. к вопросу об экономических
связях древнерусской деревни. Труды ГИМ, 33:
очерки по истории русской деревни х—хііі вв.,
c. 149-124.
Шадыра, в. і. 1999. банцараўская культура. в:
Шадыра, в. і., вяргей, в. с. (ред.). археалогія Бела-
русі у 4 т. мінск: беларуская навука, 2: жалезны
век і ранняе сярэднявечча, с. 359-376.
Шадыра, в. і. 2006. Беларускае Падзвінне (і ты-
сячагоддзе н. э.). мінск: інстытут гісторыі нан бе-
ларусі.
Шмидт, е. а. 2012. Кривичи Смоленского Под-
непровья и Подвинья (в свете археологичечких дан-
ных). смоленск: свиток.
Штыхаў, г. в. 1992. Крывічы: Па матэрыялах
раскопак курганоў у Паўночнай Беларусі. мінск:
навука і тэхніка.
Штыхаў, г. в. 1997. курганы мінскага ўзвышша.
в: заслаўскія чытанні, 1995 г.: матэрыялы міжна-
роднай канферэнцыі. заслаўе: б. в., с. 67-73.
Штыхов, г. в. 1975. Древний Полоцк (IX—XIII вв.).
минск: наука и техника.
Штыхов, г. в. 1992. круговая керамика Полоцкой
земли х—хі вв. в сравнительном изучении. в: Плет-
нёва, с. а. (ред.). Древнерусская керамика. москва:
иа ран, с. 61-72.
Щапова, ю. л. 1956. стеклянные бусы древнего
новгорода. Материалы и исследования по археоло-
гии СССР, 55, c. 164-179.
Atgāzis, м. 1964. Latgaļu 9.—12. cirvji. Arheoloģija
un etnogrāfija, VI, p. 105-125.
Iwanowska, G. 2006. Cmentarzysko kurhanowe w
Żwirblach pod Wilnem. Wprowadzenie w problematykę.
Katalog. Warszawa: Państwowe Museum Archeologic-
zne w Warszawie.
Iwanowska, G., Kazakevičius, V. 2001. Kurhan 47 z
mieczem z cmentarzyska w Żwirblach (Žvirblai). Lietu-
vos archeologija, 21, s. 241-266.
Cehak-Hołubowiczowa, н. 1937. Meteriał i zagad-
nienia cmentarzyska kurhanowego koło wsi Nawry w
powiece Postawskim. Rocznik arheologiczny, 1, s. 5-
49.
Michelbertas, M. 2004. Pajusčio pilkapinas. Viln-
ius. Archaeologia Lituana. A serija, Lietuvos laidojimo
paminklai: monografijos, 1.
Pławinski, м. 2017. Badania cmentarzysk kur-
hanowych w Nawrach i Kostykach nad górną Wilią
w 2016 roku. Badania archeologiczne w Polsce
środkowowschodniej, zachodniej Białorusi i Ukrainie w
roku 2016: streszczenia referatów XXXIII konferencji,
s. 40-41.
Tyszkiewicz, K. 1871. Wilija i jej brzegi: pod
względem hydrograficznym, historycznym, archeologic-
znym i etnograficznym. Drezno: Deukiem i nakladem
J. I. Krazsewskiego.
REfEREnCEs
Yegoreychenko, A. A. 2006. Kul’tury shtrikhovannoy
keramiki. Minsk: BGU.
Yenukov, V. V. 1990. Ranniye etapy formirovaniya smo-
lensko-polotskikh krivichey (po arkheologicheskim dannym).
Moskva: KGPU.
Zakharov, S. D., Kuzina, I.N. 2008. Izdeliya iz stekla i
kamennyye busy. In: Zakharov, S. D. (ed.). Arkheologiya
severnorusskoy derevni X—XIII vekov. Srednevekovyye pose-
leniya i mogil’niki na Kubenskom ozere. Moskva: Nauka, 2:
Material’naya kul’tura i khronologiya, s. 142-215.
Zverugo, J. G. 1974. Otchet o polevykh issledovaniyakh
verkhnenemanskogo otryada Belorusskoy arkheologicheskoy
ekspeditsii v 1973 g. FAND CNA NAN Bielarusi, sprava 449.
Zverugo, J. G. 1989. Verkhneye Poneman’ye v IX—XIII vv.
Minsk: Nauka i tekhnika, 1989.
Zviaruha, J. H. 2001. Dasliedavanni kurhannych
mohiĺnikaŭ u viarchoŭjach Vilii. Materyjaly pa archiealohii
Bielarusi, 3, s. 173-186.
Zviaruha, J. H., 2005. Bielaruskaje Pavillie ŭ žalieznym
vieku i rannim siarednieviakoŭi. Minsk: Instytut historyi
NAN Bielarusi. Materyjaly pa archiealohii Bielarusi, 10.
Kaziej, V. U., Štychaŭ, H. V., 2009. Izbišča. In: Bialova,
T. U. (ed.). Archiealohija Bielarusi: encyklapiedyja. Minsk:
Bielaruskaja encyklapiedyja, 1, s. 381-382.
Kamenetskaya, Ye. V. 1976. Keramika Smolenska хіі—
хііі vekov. Problemy istorii SSSR, V, s. 40-55.
Kirpichnikov, A.N. 1966. Drevnerusskoye oruzhiye. Mosk-
va; Leningrad: Nauka, 2: Kop’ya, sulitsy, boyevyye topory,
bulavy, kisteni IX—XIII vv. Svod arkheologicheskikh istoch-
nikov, е 1—36.
Kolchin, B. A. 1959. Zhelezoobrabatyvayushcheye proiz-
vodstvo Novgoroda Velikogo. Materialy i issledovaniya po
arkheologii SSSR, 65, s. 7-120.
Kolchin, B. A. 1982. Khronologiya novgorodskikh drevnos-
tey. In: Kolchin, B. A., Yanin, V. L. (ed.). Novgorodskiy sbornik:
50 let raskopok v Novgorode. Moskva: Nauka, s. 156-177.
Levasheva, V. P. 1967. Visochnyye kol’tsa. Trudy GIM, 43:
Ocherki po istorii russkoy derevni х—хііі vv., s. 7-54.
Lesman, Y. M. 1990. Khronologiya yuvelirnykh izdeliy
Novgoroda (X—XIV vv.). Materialy po arkheologii Novgoroda.
1988, s. 29-98
Lesman, Y. M. 2014. Skandinavskiy komponent
drevnerusskoy kul’tury. Stratum plus, 5, s. 43-93.
Lopatin, N. V., Furas’yev, A. G. 2007. Severnyye rubezhi
ranneslavyanskogo mira v III—V vv. Moskva: IA RAN. Ran-
neslavyanskiy mir, 8.
Malevskaya-Malevich, M. V. 2005. Keramika zapad-
norusskikh gorodov х—хііі vv. Sankt-Peterburg: Nestor-Is-
toriya.
Minasyan, R. S. 1980. Chetyre gruppy nozhey Vostochnoy
Yevropy epokhi rannego srednevekov’ya (k voprosu o poyav-
lenii slavyanskikh form v lesnoy zone). Arkheologicheskiy
sbornik Gosudarstvennogo Ermitazha, 21, s. 68-74.
Mitrofanov, A. G. 1978. Zheleznyy vek sredney Belorussii
(VII—VI vv. do n. e. — VIII v. n. e.). Minsk: Nauka i tekhni-
ka.
Mikhaylova, е. R. 2014. Veshchevoy kompleks kul’tury psk-
ovskikh dlinnykh kurganov: tipologiya i khronologiya. Saar-
brücken: LAP.
Miadzviedzieŭ, A. M. 1996. Ab chranalohii pomnikaŭ
kuĺtury štrychavanj kieramiki ŭ I—V stst. n. e. (pa matery-
jalach Paniamonnia). Z hlybi viakoŭ: Naš kraj: Histaryčna-
kuĺturalahičny zbornik, 1, s. 50-57.
Plavinski, A. M., Plavinski, M. A. 2002a. Kurhanny
mohiĺnik Navasiolki Miadzieĺskaha rajona (1. Dasliedavan-
ni 1961, 1962 hh.). Materyjaly pa archiealohii Bielarusi, 5,
s. 179-191.
Plavinski, A. M., Plavinski, M. A. 2002b. Kieramika kur-
hannaha mohiĺnika Navasiolki. Historyja i archiealohija Pol-
acka i Polackaj ziamli. Materyjaly IV Mižnarodnaj navukovaj
kanfierency, s. 194-206.
Plavinski, M. A. 2007. Siakiery druhoj palovy хі—хііі stst.
z raskopak Minskaha zamčyšča. Acta Archaeologica Albaru-
thenica, II, s. 68-85.
Plavinski, M. A. 2017a. Asnoŭnyja vyniki dasliedavanniaŭ
archiealahičnaj ekspiedycyi Mižnarodnaha dziaržaŭnaha
ekalahičnaha instytuta imia A.D. Sacharava Bielaruska-
ha dziaržaŭnaha ŭniviersiteta. Sakharovskiye chteniya
2017 goda: ekologicheskiye problemy XXI veka: materialy
17-y mezhdunarodnoy nauchnoy konferentsii, 18—19 maya
2017 g., s. 28-29.
Plavinski, M. A. 2017b. Kurhanny mohiĺnik Pahošča ŭ
kantekscie sinchronnych staražytnasciaŭ Braslaŭskaha Paa-
zierja. Minsk: A. M. Januškievič.
Plavinski, M. A., Dučyc, L. U., Plavinski, A. M., Šadyra,
V. I. 2014. Kurhannyja mohiĺniki zachadu Braslaŭskaha
132 ISSN 2227-4952. археологія і давня історія України, 2019, вип. 1 (30)
Публікація археологічних матеріалів
Paazierja (materyjaly raskopak 1978—2010 hadoŭ). Minsk:
Halijafy.
Plavinski, M. A., Stsiapanava, M. I. 2017. Novy typ
žanočaha pachavaĺnaha halaŭnoha ŭboru nasieĺnictva Vierch-
niaha Pavillia epochi Siaredniaviečča. Bielaruski histaryčny
časopis, 1, s. 17-21.
Plavinski, N. A., Stepanova, M. I. 2017. Materialy k rekon-
strkutsii zhenskogo pogrebal’nogo golovnogo ubora naseleniya
Verkhnego Povil’ya XI v. In: Misun, A., Shcheglova, O. (eds.).
V kamne i v bronze. Sbornik statey v chest’ Anny Peskovoy.
Sankt-Peterburg: IIMK RAN, s. 433-444.
Radin’sh, A. 2001. Pogrebal’nyy obryad i inventar’
latgal’skikh zakhoroneniy 10—13 vekov. Archaeologia Litu-
ana, 2, s. 65-118.
Sedov, V. V. 1970. Slavyane Verkhnego Podneprov’ya i
Podvin’ya. Moskva: Nauka. Materialy i issledovaniya po
arkheologii SSSR, 163.
Sedova, M. V. 1981. Yuvelirnyye izdeliya drevnego Novgoro-
da (X—XV vv.). Moskva: Nauka.
Stepanova, Y. V. 2010. Visochnyye kol’tsa iz drevnerusskikh
sel’skikh pamyatnikov Verkhnevolzh’ya. Stratum plus, 5,
s. 275-283.
Stolyarova, K. K. 2015. Zolotosteklyannyye i serebro-
steklyannyye busy Drevney Rusi: tekhnologiya i khronologi-
ya. Tver’, Tverskaya zemlya i sopredel’nyye territorii v epokhu
Srednevekov’ya, 8, s. 7-14.
Fekhner, M. V. 1959. K voprosu ob ekonomicheskikh
svyazyakh drevnerusskoy derevni. Trudy Gosudarstvennogo
Istoricheskogo muzeya, 33: Ocherki po istorii russkoy derevni
X—XIII vv., s. 149-124.
Šadyra, V. I. 1999. Bancaraŭskaja kuĺtura. In: Šadyra,
V. I., Viarhiej, V. S. (eds.). Archiealohija Bielarusi: u 4 t.
Minsk: Bielaruskaja navuka, 2: Žaliezny viek i ranniaje
siaredniaviečča, s. 359-376.
Šadyra, V. I. 2006. Bielaruskaje Padzvinnie (I tysiačahoddzie
n. e.). Minsk: Instytut historyi NAN Bielarusi.
Shmidt, е. A. 2012. Krivichi Smolenskogo Podneprov’ya i
Podvin’ya (v svete arkheologichechkikh dannykh). Smolensk:
Svitok.
Štychaŭ, H. V. 1992. Kryvičy: Pa materyjalach raskopak
kurhanoŭ u Paŭnočnaj Bielarusi. Minsk: Navuka i technika.
Štychaŭ, H. V. 1997. Kurhany Minskaha ŭzvyšša.
Zaslaŭskija čytanni, 1995 h.: Materyjaly mižnarodnaj kanfi-
erencyi. Zaslaŭje: b. v., s. 67-73.
Shtykhov, G. V. 1975. Drevniy Polotsk (IX—XIII vv.).
Minsk: Nauka i tekhnika.
Shtykhov, G. V. 1992. Krugovaya keramika Polotskoy
zemli х—хі vv. v sravnitel’nom izuchenii. In: Pletnova, S. A.
(ed.). Drevnerusskaya keramika. Moskva: IA RAN, s. 61-72.
Shchapova, Yu. L. 1956. Steklyannyye busy Drevnego
Novgoroda. Materialy i issledovaniya po arkheologii SSSR,
55, s. 164-179.
Atgāzis, м. 1964. Latgaļu 9.—12. cirvji. Arheoloģija un
etnogrāfija, VI, p. 105-125.
Iwanowska, G. 2006. Cmentarzysko kurhanowe w
Żwirblach pod Wilnem. Wprowadzenie w problematykę.
Katalog. Warszawa: Państwowe Museum Archeologiczne w
Warszawie.
Iwanowska, G., Kazakevičius, V. 2001. Kurhan 47 z miec-
zem z cmentarzyska w Żwirblach (Žvirblai). Lietuvos arche-
ologija, 21, s. 241-266.
Cehak-Hołubowiczowa, н. 1937. Meteriał i zagadnienia
cmentarzyska kurhanowego koło wsi Nawry w powiece
Postawskim. Rocznik arheologiczny, 1, s. 5-49.
Michelbertas, M. 2004. Pajusčio pilkapinas. Vilnius. Ar-
chaeologia Lituana. A serija, Lietuvos laidojimo paminklai:
monografijos, 1.
Pławinski, м. 2017. Badania cmentarzysk kurhanowych
w Nawrach i Kostykach nad górną Wilią w 2016 roku. Bada-
nia archeologiczne w Polsce środkowowschodniej, zachodniej
Białorusi i Ukrainie w roku 2016: streszczenia referatów
XXXIII konferencji, s. 40-41.
Tyszkiewicz, K. 1871. Wilija i jej brzegi: pod względem hy-
drograficznym, historycznym, archeologicznym i etnograficz-
nym. Drezno: Deukiem i nakladem J. I. Krazsewskiego.
M. A. Plavinski, M. I. Stsiapanava
Excavations of KastyKi
Barrow cEmEtEry in thE
viliya uppEr rEachEs in 1973
The complex of archaeological monuments near the
village Kastyki of the Viliejka district of the Minsk re-
gion consists of an Old Rus’ barrow cemetery and an
open settlement, which functioned from the late Neo-
lithic period to the third quarter of the 1st millennium
AD.
The complex of archaeological sites under the ques-
tion is located in the eastern part of the village Kastyki
in the upper reaches of the Vilija, on its right bank,
2.5 km from the confluence of the Servač River into
Vilija River. For the first time, studies at Kastyki were
carried out by K. Tyszkiewicz in 1856, when he exca-
vated here one partially destroyed mound, contain-
ing neither traces of burial nor burial goods. In 1973,
J. Zviaruha conducted a study of the barrow cemetery
in Kastyki and excavated here 7 burial mounds.
This article is devoted to the publication of materials
from the Kastyki barrow cemetery, which took place in
1973 under the direction of J. Zviaruha. The focus is on
rethinking the results of the 1973 excavations in the
light of new research conducted in 2016 and 2018.
The analysis of materials from the excavation of the
burial mound, carried out in 1973, suggests that the
necropolis functioned during the middle of the 11th—
12th centuries. It belonged to a group of residents of the
Polatsk land, who made burials according to the rites
of inhumation on the basis of burial mounds, with their
heads directed to the west. This, in turn, suggests that
the members of the Old Rus’ community, which left the
necropolis in Kastyki, had a certain understanding of
the Christian burial rites.
Keywords: barrow cemetery, Polatsk land, Old
Rus’ period, burial complexes
Одержано 9.10.2018
пЛАВІНсКІ Миколай Олександрович, кандидат
історичних наук, доцент, завідувач кафедри, біло-
руський державний університет, вул. далгабродська
23, мінск, 22070, білорусь, plavinsky_arc@mail.ru.
plavinsKi mikalai a., Phd, assistant professor,
Head of Department, Belarusian State University,
23 Dolgobrodskaya Street, Minsk, 220070, Belarus,
plavinsky_arc@mail.ru.
сЦЯпАНАВА Марія Ігорівна, викладач, біло-
руський державний університет, вул. далгабродс-
кая 23, мінск, 22070, білорусь, mary1067@tut.by.
stsiapanava maryia i., lecturer, Belarusian State
University, 23 Dolgobrodskaya Street, Minsk, 220070,
Belarus, mary1067@tut.by.
|
| id | nasplib_isofts_kiev_ua-123456789-162995 |
| institution | Digital Library of Periodicals of National Academy of Sciences of Ukraine |
| issn | 2227-4952 |
| language | Belarusian |
| last_indexed | 2025-11-24T15:20:07Z |
| publishDate | 2019 |
| publisher | Інститут археології НАН України |
| record_format | dspace |
| spelling | Плавінскі, М.А. Сцяпанава, М.І. 2020-01-20T16:02:48Z 2020-01-20T16:02:48Z 2019 Раскопкі курганнага могільніка Кастыкі ў вярхоўях Віліі ў 1973 годзе / М.А. Плавінскі, М.І. Сцяпанава // Археологія і давня історія України: Зб. наук. пр. — К.: ІА НАН України, 2019. — Вип. 1 (30). — С. 109-132. — Бібліогр.: 50 назв. — біл. 2227-4952 2227-4952 https://nasplib.isofts.kiev.ua/handle/123456789/162995 904.5(476.1)”653” Комплекс археалагічных помнікаў ля вёскі Кастыкі Вілейскага раёна Мінскай вобласці скла- децца з курганнага могільніка старжытнарускага часу і адкрытага паселішча, якое функцыянавала ад позняга неаліту да трэцяй чвэрці І тыс. н. э. Дадзены артыкул прысвечаны публікацыі матэры- ялаў раскопак курганнага могільніка Кастыкі, якія адбыліся ў 1973 г. Асноўная ўвага надаецца пераасэ- нсаванню матэрыялаў раскопак 1973 г. у святле новых даследванняў, праведзеных у 2016 і 2018 гг. The complex of archaeological monuments near the village Kastyki of the Viliejka district of the Minsk region consists of an Old Rus’ barrow cemetery and an open settlement, which functioned from the late Neolithic period to the third quarter of the 1st millennium AD. The complex of archaeological sites under the question is located in the eastern part of the village Kastyki in the upper reaches of the Vilija, on its right bank, 2.5 km from the confluence of the Servač River into Vilija River. For the first time, studies at Kastyki were carried out by K. Tyszkiewicz in 1856, when he excavated here one partially destroyed mound, containing neither traces of burial nor burial goods. In 1973, J. Zviaruha conducted a study of the barrow cemetery in Kastyki and excavated here 7 burial mounds. This article is devoted to the publication of materials from the Kastyki barrow cemetery, which took place in 1973 under the direction of J. Zviaruha. The focus is on rethinking the results of the 1973 excavations in the light of new research conducted in 2016 and 2018. The analysis of materials from the excavation of the burial mound, carried out in 1973, suggests that the necropolis functioned during the middle of the 11th—12th centuries. It belonged to a group of residents of the Polatsk land, who made burials according to the rites of inhumation on the basis of burial mounds, with their heads directed to the west. This, in turn, suggests that the members of the Old Rus’ community, which left the necropolis in Kastyki, had a certain understanding of the Christian burial rites. be Інститут археології НАН України Археологія і давня історія України Публікація археологічних матеріалів Раскопкі курганнага могільніка Кастыкі ў вярхоўях Віліі ў 1973 годзе Excavations of Kastyki Barrow Cemetery in the Viliya Upper Reaches in 1973 Article published earlier |
| spellingShingle | Раскопкі курганнага могільніка Кастыкі ў вярхоўях Віліі ў 1973 годзе Плавінскі, М.А. Сцяпанава, М.І. Публікація археологічних матеріалів |
| title | Раскопкі курганнага могільніка Кастыкі ў вярхоўях Віліі ў 1973 годзе |
| title_alt | Excavations of Kastyki Barrow Cemetery in the Viliya Upper Reaches in 1973 |
| title_full | Раскопкі курганнага могільніка Кастыкі ў вярхоўях Віліі ў 1973 годзе |
| title_fullStr | Раскопкі курганнага могільніка Кастыкі ў вярхоўях Віліі ў 1973 годзе |
| title_full_unstemmed | Раскопкі курганнага могільніка Кастыкі ў вярхоўях Віліі ў 1973 годзе |
| title_short | Раскопкі курганнага могільніка Кастыкі ў вярхоўях Віліі ў 1973 годзе |
| title_sort | раскопкі курганнага могільніка кастыкі ў вярхоўях віліі ў 1973 годзе |
| topic | Публікація археологічних матеріалів |
| topic_facet | Публікація археологічних матеріалів |
| url | https://nasplib.isofts.kiev.ua/handle/123456789/162995 |
| work_keys_str_mv | AT plavínskíma raskopkíkurgannagamogílʹníkakastykíuvârhouâhvílííu1973godze AT scâpanavamí raskopkíkurgannagamogílʹníkakastykíuvârhouâhvílííu1973godze AT plavínskíma excavationsofkastykibarrowcemeteryintheviliyaupperreachesin1973 AT scâpanavamí excavationsofkastykibarrowcemeteryintheviliyaupperreachesin1973 |