Літаратурная сімволіка горада у сучаснай беларускай паэзіі
The article considers the symbolism of the «urban» text in modern Belarus poetry. The accent is put on an existing urban thopos within the borders of an urbanistic landscape.
Saved in:
| Published in: | Літературознавчі обрії. Праці молодих учених |
|---|---|
| Date: | 2010 |
| Main Author: | |
| Format: | Article |
| Language: | other |
| Published: |
Інститут літератури ім. Т.Г. Шевченка НАН України
2010
|
| Subjects: | |
| Online Access: | https://nasplib.isofts.kiev.ua/handle/123456789/30969 |
| Tags: |
Add Tag
No Tags, Be the first to tag this record!
|
| Journal Title: | Digital Library of Periodicals of National Academy of Sciences of Ukraine |
| Cite this: | Літаратурная сімволіка горада у сучаснай беларускай паэзіі / Н. Пазняк // Літературознавчі обрії. Праці молодих учених. — 2010. — Вип. 16. — С. 157-159. — Бібліогр.: 6 назв. — біл. |
Institution
Digital Library of Periodicals of National Academy of Sciences of Ukraine| _version_ | 1860216501370355712 |
|---|---|
| author | Пазняк, Н. |
| author_facet | Пазняк, Н. |
| citation_txt | Літаратурная сімволіка горада у сучаснай беларускай паэзіі / Н. Пазняк // Літературознавчі обрії. Праці молодих учених. — 2010. — Вип. 16. — С. 157-159. — Бібліогр.: 6 назв. — біл. |
| collection | DSpace DC |
| container_title | Літературознавчі обрії. Праці молодих учених |
| description | The article considers the symbolism of the «urban» text in modern Belarus poetry. The accent is put on an existing urban thopos within the borders of an urbanistic landscape.
|
| first_indexed | 2025-12-07T18:16:42Z |
| format | Article |
| fulltext |
Cлов’янські літератури
157
Наталля Пазняк (Гомель)
ЛІТАРАТУРНАЯ СІМВОЛІКА ГОРАДА
Ў СУЧАСНАЙ БЕЛАРУСКАЙ ПАЭЗІІ
Сімвал у літаратурным творы нараджае «…пэўны ланцуг сэнсаў» [6; 101], аднак вобразнае
прачытанне сімвалічнага значэння застаецца ўмоўна-індывідуальным знакам.
Большасць даследчыкаў звяртаюць асаблівую ўвагу на тое, што глабальны працэс
цывілізацыйнага развіцця падпарадковае жыццё сучаснага чалавека пэўным сацыяльным
нормам, якія ў сваю чаргу фарміруюць новы інфармацыйна-урбаністычны лад жыцця і спосаб
мыслення.
Амаль усе праблемы грамадства, і асобы ў прыватнасці, у межах беларускага літаратурнага
працэсу так ці інакш змяшчаюцца сёння ў культуралагічнае поле гарадской мастацкай
практыкі.
Змест любога літаратурнага твора ўяўляе сабой узаемасувязь часавых і прасторавых
адносінаў. Стасункі паміж дадзенымі паняццямі фарміруюцца ў пэўных гістарычных умовах і
прыводзяць да актуалізацыі пэўных жанраў і тэм.
Сучасная беларуская паэзія ўсё часцей звяртаецца да праблемы існавання асобы ў межах
сучаснай цывілізацыі, што ў сваю чаргу прыводзіць да з’яўлення ў літаратурных каарынатах
«гарадскога» тэксту, рэпрэзентацыі гарадскіх топасаў у творах.
Канструяванне тэкстаў, у якіх горад пачынае функцыянаваць як самадастатковы мастацкі
вобраз, што не абавязкова абумоўлівае існаванне чалавека, у сучаснай літаратуры звычайна
рэалізуецца пры дапамозе пабудовы пэўных прасторава-часавых мадэляў, дзе горад пачынае
набываць усе адзнакі пэўнай знакавай сістэмы.
Асваенне гарадской прасторы ў межах сучаснай паэзіі звязана са знешнім апісальным
фонам, пейзажнымі замалёўкамі і паступовым фарміраваннем пэўнага сімвалічнага поля, якое
вельмі часта характарызуецца сітуацыйным антаганізмам.
У вобразнай апазіцыі да лірычнага героя знаходзіцца горад у вершах Міхася Башуры.
Канцэптуальная іранічная гульня з чытачом у вершах Башуры адбываецца ў межах
урбаністычных топасаў, якім паэт надае прыкметы адмаўлення і штучнасці: «На небе
іржавым – / абшарпанае сонца, / на стылым асфальце – / агідна бясконца» [1; 11].
Не прымальны для паэта і працэс паглынання асобы масавай свядомасцю у межах сучаснай
цывілізацыі (паводле Х. Артэга-і-Гасэт). Паступовая урбанізацыя жыцця з’яўляецца адной з
прычын татальнай сацыялізацыі індывідуума: «У бетонным выскале шчэрыцца / брудна-шэрая
урбанізацыя… / Наступаюць за ею следам / Ненасытная капіталізацыя, / Дубінагаловая
абалванізацыя, / стоаблічная чалавека-утылізацыя» [1; 12].
Рэчыўнае асванне мастацкай прасторы адбываецца ў творах Віктара Жыбуля. Рэчы ў
вершах паэта ствараюць паэтычны свет, які грунтуецца на адсутнасці пэўнай часавай мадэлі,
аўтапсіхалагічным апісанні фактаў рэчаіснасці, алюзіўным наследванні ўзорам беларускай
лірыкі дваццатага стагоддзя.
У межах абстрактных паняццяў выяўляецца ў тэкстах паэта і пейзаж, які ўпарадкаваны
згодна з графічнымі эксперыментамі і тэрміналогіяй прыродазнаўчых навук.
Гарадская пастора для лірычнага суб’екта Жыбуля звязана з персаніфікацыяй пэўных
топасаў (вуліца, будынак, стадыён, тралейбус і інш), што існуюць як будзённая фактаграфія і
самадастатковы мастацкі вобраз, які падмяняе існаванне чалавека: «Сутыкнуліся лбамі гмахі /
пазіраюць адзін адному / у твар і з дзікім рогатам / высалопліваюць языкі / патузаных ветрам
штораў» [3; 63].
Шматаспектнай з’яўляецца рэцэпцыя горада ў творах Сяргея Прылуцкага.
Лакальны вобраз горада ў вершах Прылуцкага далучае да мадэрновага жыццяпісу і мае
выразныя сувязі з сучаснай украінскай літаратурай. Вельмі часта сэнсавае напаўненне твораў
паэта паўстае як трансляцыя, ужо ў назвах вершаў, некаторых тэкстаў Сяргея Жадана, Ірэны
Карпы і інш.
Літературознавчі обрії. Випуск 16
158
Прасторава-часавыя суадносіны ў тэкстах Прылуцкага звязаны з аднаго боку з
ўсведамленнем феномена урбанізму як з’явы рэгрэсіўнай, штодзённага пекла і «кашмара»:
«Сюды, у парк, падобны на паркан, у бар / шматлюдны, на вакзал, на плошчу, на бульвар; / ад
гэтых месцаў, болю, трызнення ўначы, / сумніваў, трывогі, маучаньня, бязвер’я, як ні крычы /
не ўратуе бліжні» [5; 50].
З другога – прастора і час прасякнуты сумам па паступовай страце ў межах гістарычнай
храналогіі былых арыенціраў, дзе горад (тоесны геаграфічнай радзіме) ва успрыманні паэта-
рамантыка, ужо не з’яўляецца цэнтрам культурнага развіцця, а ва ўмовах сучаснай цывілізацыі
ператвараецца ў шматаблічную пустэчу (Стансы для Старога Берасьця»).
Пэўная ідэалізацыя вобраза гістарычнага горада прасочваецца ў паэтычным цыкле
«Менскія / Мінскія санеты» Сержа Мінскевіча. На багатым цытатным фоне (ад «Крымскіх
санетаў» А. Міцкевіча да санетаў М. Багдановіча) горад паўстае «…як скарб, асьветлены
пірацкаю паходняй, / Чароўны горад-князь, мудрэц і багатыр» [6; 36]. У межах урбаністычнай
прасторы здзяйсняецца і экскурс у мінулае, які прыводзіць лірычнага героя Мінскевіча да
несуцяшальных вынікаў адносна спецыфікі выяўлення нацыяльнай культуры «…тут безьліч
водараў – дзе ж беларускі дух?» [4; 11].
Падлягаюць кадыфікацыі ў «гарадскіх» тэкстах С. Мінскевіча і адвечныя канцэптуальныя
асновы беларскага менталітэта.
Дваістасць успрымання гарадскіх рэалій у санетах звязана з матывам адчужанасці:
«Таксама, вось і я ў горадзе сваім / Як быццам прыхадзень, турыст і пілігрым. / Перада мной
ляжыць край родны, край знаёмы, / І разам з тым – чужы, нязносны, невядомы» [4; 27], які
адным са сваіх складнікаў мае (паводле І. Абдзіраловіча) філасофскі знак «раздарожжа»: «Не
раз быў зьнішчаны – ды адраджаўся Менеск, / Бы на крыжы дарог бусьлянку зладзіў Фэнікс,
Жыхарства горада ўзяў пад сваё крыло…» [4; 31].
Прасторава-часавую мадэль, дзе пераплятаюцца эпохі і ўплывы, уяўляюць сабой
большасць твораў Міхася Баярына. Вынішчэнне часавай прасторы як аб’ектыўнай з’явы,
спроба ўзнавіць хуткаплыннасць жыцця праз пейзажную дэталь больш нагадваюць пабудову
тэкстаў паводле прынцыпаў сімультанізму, дзе заўсёды пануе пэўны часавы хаос.
Праявы вольнай асацыятыўнасці ў вершах М. Баярына могуць быць разгледжаны ў
кантэксце сусветнага паэтычнага вопыту, які знаходзіцца ў суладнасці з паняццем
інтэртэкстуальнасці.
Творы паэта, дзе амаль заўсёды прысутнічае урбаністычны «відэарад» рэчаіснасці, які не
пакідае месца нацыянальнай аўтэнтычнасці, характэрная з’ява і для паэтычных ўзораў
французскай сюррэалістычнай школы (твораў П. Элюара, Р. Кено, Г. Апалінэра).
Горад і яго асяроддзе, як у тэкстах М. Баярына, так і ў тэкстах І. Бродскага і У. Уітмэна,
паўстае як адзін з галоўных элементаў структуры твора, куды змяшчаецца асноўная сэнсавая
нагрузка ў мастацкім «відэарадзе» вершаванага малюнка.
Урбаністычная прастора ў вершах М. Баярына з’яўляецца герметычнай. Знешняя
фрагментарная падзейнасць у творах паэта цесным чынам спалучаецца з перадачай пачуццяў
лірычнага суб’екта.
Сярод пачуццёвай палітры пераважаюць сум і туга, якія ўзнікаюць пасля ўсведамлення
няспраўджанасці ў межах сучаснай цывілізацыі адвечнага сялянскага шляху, паступовым
знікненні ранейшай іерархіі патрыярхальных каштоўнасцей: «Мае зеркі сочаць асфальт, /
Значыць мне ні араць ні жаць, / Ні хадзіць па каўзкой зямлі» [2; 34].
Для лірычнага героя паступова страчваюцца і пэўныя часавыя каардынаты: «Лексыкон
наваколля страчвае слова час / На пытаньне «вы дзе?», атрымаеш адказ / «мы тут» і ня ўбачыш
нас / Мы ў краіне куды пасля нас хаваецца восень» [2; 56].
Губляецца і архетыповы «антычны» змест любога падарожжа, таму што ў межах
урбаністычнай прасторы апошняе паўстае як бессэнсоўны рух, шпацыр па замкнёным коле,
вяртае да сітуацыі метафізічнай смерці: «Дзіўны горад, цэнтр якога паўсюль, і адылі, нідзе /
Надышоў канец геаграфіі, падарожжа страцілі сэнс / Вып’ем, сябры, хаўтурнага і ня станем яго
хаваць / Назвы местаў пактрэбны людзям адно каб / у іх гуляць» [2, 68 ].
Горад, у мастацкім свеце аўтара, набывае выразны сімвалічны сэнс, трактуецца як цела,
якое паступова памірае, таму што яно (паводле К. Тураўскага) страціла повязь з душой, пад
Cлов’янські літератури
159
якой трэба разумець непадзельнасць існавання Чалавека і Прыроды, з якой сучасная
цывілізацыя знаходзіцца ў галоўным і невырашальным канфлікце: «Люстраваць сваім целам /
Аркады пад’ездаў, зрэб’е / Савана рыз дамоў, іх сорам – / Чырвань цаглянай раны, / Малочныя
жылы зморшчынаў, / Пухліны каменных венаў, / І не магчы рашчыніцца, / Увабрацца зямлёй,
расьці» [2; 61].
Прыродны і урбаністычны пачаткі ў лірычным свеце Баярына суіснуюць, але пануе апошні,
менавіта ён становіцца сэнсаўтваральным элементам, метафарычнай зонай, дзе перамагаюць
рэчыўныя фрагменты: «І круглыя шыбы гарышча / На мэталёвых парэнчах / Швадрон галубоў
што вераць / У мескую архітэктуру / З нагрувашчанай цэглы» [2; 49].
Існаванне «гарадскога» тэксту ў сучаснай беларускай паэзіі звязана з функцыяніраваннем
лакальнага вобраза горада, прысутнасцю розных прасторава-часавых мадэляў арганізацыі
твораў (ад канкрэтных геаграфічных і гістарычных каардынат да пэўнага напластавання эпох),
знешнім фактаграфічным апісаннем гарадскіх топасаў, двухполіснасцю (ад адмаўлення да
ідэалізацыі) успрымання сучасных цывілізацыйных працэсаў.
Літаратура:
1. Башура М. Паліванне на мух (са шланга) / М. Башура. – Менск. : Логвінаў, 2002. – 63 с.
2. Баярын М. Шалёны вертаградар (Вянок на магілу Ёзэфа Кнэхта) / М. Баярын. – Менск :
БГАКЦ, 1998. – 88 с.
3. Жыбуль В. Дыяфрагма. Збор вершаў / В. Жыбуль. – Мн. : Логвінаў, 2003. – 112 с.
4. Мінскевіч С. Менскія /Мінскія санэты / С. Мінскевіч. – Мн. : Логвінаў, 2002. – 64 с.
5. Прылуцкі С. Дзевяностыя forever: вершы / С. Прылуцкі. – Мн. : Медисонт, 2008. – 148 с. –
(Бібліятэчка часопісу «Дзеяслоў»)
6. Суслова Н. В. Новейший литературоведческий словарь справочник для ученика и учителя /
Н. В. Суслова, Т. Н. Усольцева. – Мозир : ООО «Белый Ветер», 2003. – 152 с.
Literary Symbolism of a City in Modern Belarus Poetry
The article considers the symbolism of the «urban» text in modern Belarus poetry. The
accent is put on an existing urban thopos within the borders of an urbanistic landscape.
Ольга Вознюк (Львів)
ВІЗІЯ УКРАЇНЦЯ ЯК ІНШОГО
У ПОЛЬСЬКОМУ ЛІТЕРАТУРНОМУ ДИСКУРСІ
Міжнаціональний діалог реалізується на основі імагологічних образів, які присутні у кожній
нації, при цьому слід пам’ятати, що «імагологічний образ Іншого є феноменом культури, що
корелятивно репрезентує Іншого в певній культурі, образом, що ввійшов у простір тієї культури
тією чи іншою мірою зберігаючи автохтонний зміст і культуру» [5; 37]. На думку В. Орехова,
національні літератури «можуть не лише захищати та коректувати імідж свого етносу у
сприйнятті інших народів, але й створювати раціональні моделі взаємосприйняття та
співіснування націй» [6; 10]. Отже, сприйняття Іншого в культурному дискурсі нації
відображається у літературному тексті. Літературний текст стає джерелом імагологічних
досліджень, оскільки формує певний культурний код сприйняття як Іншого, так і Свого.
Дослідженням образу українця як Іншого у польському літературному дискурсі займалися
такі вчені як: Г. Грабович, Д. Наливайко, Я. Конєва; Д. Сосновска, О. Гнатюк, М. Яньон,
С. Уліаш та ін. Зосередимо нашу увагу на процесі зміни образу українця як Іншого у
польському літературному тексті.
Свідченням найдавніших українсько-польських контактів є «Повість минулих літ» та «Хроніка
Галла Аноніма» (1113–1116), «Київський літопис» (1118–1199) i «Галицько-Волинський літопис»
|
| id | nasplib_isofts_kiev_ua-123456789-30969 |
| institution | Digital Library of Periodicals of National Academy of Sciences of Ukraine |
| issn | XXXX-0091 |
| language | other |
| last_indexed | 2025-12-07T18:16:42Z |
| publishDate | 2010 |
| publisher | Інститут літератури ім. Т.Г. Шевченка НАН України |
| record_format | dspace |
| spelling | Пазняк, Н. 2012-02-18T19:27:26Z 2012-02-18T19:27:26Z 2010 Літаратурная сімволіка горада у сучаснай беларускай паэзіі / Н. Пазняк // Літературознавчі обрії. Праці молодих учених. — 2010. — Вип. 16. — С. 157-159. — Бібліогр.: 6 назв. — біл. XXXX-0091 https://nasplib.isofts.kiev.ua/handle/123456789/30969 The article considers the symbolism of the «urban» text in modern Belarus poetry. The accent is put on an existing urban thopos within the borders of an urbanistic landscape. other Інститут літератури ім. Т.Г. Шевченка НАН України Літературознавчі обрії. Праці молодих учених Слов'янські літератури Літаратурная сімволіка горада у сучаснай беларускай паэзіі Literary Symbolism of a City in Modern Belarus Poetry Article published earlier |
| spellingShingle | Літаратурная сімволіка горада у сучаснай беларускай паэзіі Пазняк, Н. Слов'янські літератури |
| title | Літаратурная сімволіка горада у сучаснай беларускай паэзіі |
| title_alt | Literary Symbolism of a City in Modern Belarus Poetry |
| title_full | Літаратурная сімволіка горада у сучаснай беларускай паэзіі |
| title_fullStr | Літаратурная сімволіка горада у сучаснай беларускай паэзіі |
| title_full_unstemmed | Літаратурная сімволіка горада у сучаснай беларускай паэзіі |
| title_short | Літаратурная сімволіка горада у сучаснай беларускай паэзіі |
| title_sort | літаратурная сімволіка горада у сучаснай беларускай паэзіі |
| topic | Слов'янські літератури |
| topic_facet | Слов'янські літератури |
| url | https://nasplib.isofts.kiev.ua/handle/123456789/30969 |
| work_keys_str_mv | AT paznâkn lítaraturnaâsímvolíkagoradausučasnaibelaruskaipaézíí AT paznâkn literarysymbolismofacityinmodernbelaruspoetry |