Сімволіка зерня і яго вытворных у вясельна-абрадавай паэзіі беларусаў
The article aims to analyse the most significant semantic components of the symbols of wheat and its derivatives in wedding rites and poetry. Special attention is given to comparative analysis between different cultures. The ritual use of bread and wheat has been associated with weddings throughout...
Gespeichert in:
| Datum: | 2005 |
|---|---|
| 1. Verfasser: | |
| Format: | Artikel |
| Sprache: | Ukrainian |
| Veröffentlicht: |
Iнститут мистецтвознавства, фольклористики та етнології iм. М.Т. Рильського НАН України
2005
|
| Schriftenreihe: | Народна творчість та етнографія |
| Schlagworte: | |
| Online Zugang: | https://nasplib.isofts.kiev.ua/handle/123456789/42995 |
| Tags: |
Tag hinzufügen
Keine Tags, Fügen Sie den ersten Tag hinzu!
|
| Назва журналу: | Digital Library of Periodicals of National Academy of Sciences of Ukraine |
| Zitieren: | Сімволіка зерня і яго вытворных у вясельна-абрадавай паэзіі беларусаў / В. Каспяровіч // Народна творчість та етнографія. — 2005. — №. 3. — С. 45-51. — Бібліогр.: 29 назв. — укр. |
Institution
Digital Library of Periodicals of National Academy of Sciences of Ukraine| id |
nasplib_isofts_kiev_ua-123456789-42995 |
|---|---|
| record_format |
dspace |
| spelling |
nasplib_isofts_kiev_ua-123456789-429952025-02-09T14:16:24Z Сімволіка зерня і яго вытворных у вясельна-абрадавай паэзіі беларусаў Exploring symbols of wheat and its derivatives in Belarusian wedding poetry Каспяровіч, В. Із зарубіжної етнології The article aims to analyse the most significant semantic components of the symbols of wheat and its derivatives in wedding rites and poetry. Special attention is given to comparative analysis between different cultures. The ritual use of bread and wheat has been associated with weddings throughout history. Since ancient times wheat and the wedding ritual bread have symbolised fertility and wealth, happiness and the everlasting union of the couple getting married, which is illustrated in many customs. Wheat and its derivatives are sometimes a symbol of the bride's virginity and some of them signal the end of the wedding. 2005 Article Сімволіка зерня і яго вытворных у вясельна-абрадавай паэзіі беларусаў / В. Каспяровіч // Народна творчість та етнографія. — 2005. — №. 3. — С. 45-51. — Бібліогр.: 29 назв. — укр. 0130-6936 https://nasplib.isofts.kiev.ua/handle/123456789/42995 uk Народна творчість та етнографія application/pdf Iнститут мистецтвознавства, фольклористики та етнології iм. М.Т. Рильського НАН України |
| institution |
Digital Library of Periodicals of National Academy of Sciences of Ukraine |
| collection |
DSpace DC |
| language |
Ukrainian |
| topic |
Із зарубіжної етнології Із зарубіжної етнології |
| spellingShingle |
Із зарубіжної етнології Із зарубіжної етнології Каспяровіч, В. Сімволіка зерня і яго вытворных у вясельна-абрадавай паэзіі беларусаў Народна творчість та етнографія |
| description |
The article aims to analyse the most significant semantic components of the symbols of wheat and its derivatives in wedding rites and poetry. Special attention is given to comparative analysis between different cultures. The ritual use of bread and wheat has been associated with weddings throughout history. Since ancient times wheat and the wedding ritual bread have symbolised fertility and wealth, happiness and the everlasting union of the couple getting married, which is illustrated in many customs. Wheat and its derivatives are sometimes a symbol of the bride's virginity and some of them signal the end of the wedding. |
| format |
Article |
| author |
Каспяровіч, В. |
| author_facet |
Каспяровіч, В. |
| author_sort |
Каспяровіч, В. |
| title |
Сімволіка зерня і яго вытворных у вясельна-абрадавай паэзіі беларусаў |
| title_short |
Сімволіка зерня і яго вытворных у вясельна-абрадавай паэзіі беларусаў |
| title_full |
Сімволіка зерня і яго вытворных у вясельна-абрадавай паэзіі беларусаў |
| title_fullStr |
Сімволіка зерня і яго вытворных у вясельна-абрадавай паэзіі беларусаў |
| title_full_unstemmed |
Сімволіка зерня і яго вытворных у вясельна-абрадавай паэзіі беларусаў |
| title_sort |
сімволіка зерня і яго вытворных у вясельна-абрадавай паэзіі беларусаў |
| publisher |
Iнститут мистецтвознавства, фольклористики та етнології iм. М.Т. Рильського НАН України |
| publishDate |
2005 |
| topic_facet |
Із зарубіжної етнології |
| url |
https://nasplib.isofts.kiev.ua/handle/123456789/42995 |
| citation_txt |
Сімволіка зерня і яго вытворных у вясельна-абрадавай паэзіі беларусаў / В. Каспяровіч // Народна творчість та етнографія. — 2005. — №. 3. — С. 45-51. — Бібліогр.: 29 назв. — укр. |
| series |
Народна творчість та етнографія |
| work_keys_str_mv |
AT kaspârovíčv símvolíkazernâíâgovytvornyhuvâselʹnaabradavajpaézííbelarusaŭ AT kaspârovíčv exploringsymbolsofwheatanditsderivativesinbelarusianweddingpoetry |
| first_indexed |
2025-11-26T18:26:49Z |
| last_indexed |
2025-11-26T18:26:49Z |
| _version_ |
1849878498343124992 |
| fulltext |
44445555
²²²² çççç çççç àààà ðððð óóóó áááá ³³³³ ææææ íííí îîîî ¿¿¿¿ åååå òòòò íííí îîîî ëëëë îîîî ãããã ³³³³ ¿¿¿¿
Беларускае вяселле ўяўляе своеасаблівы
шматгранны комплекс – непарыўнае спалу�
чэнне абрадавых дзеянняў і багатай самабыт�
най паэзіі, які арганічна ўключае абрадавыя
стравы. Ежа, харчаванне акрамя вельмі важ�
най утылітарнай функцыі набываюць на свяце
выразны знакавы, семіятычны, сакральны
сэнс. Сярод абрадавых страў на беларускім вя�
селлі цэнтральнае месца адводзіцца хлебу, які
мае цесную сувязь з абрадавым функцыяна�
ваннем зерня і яго вытворных.
Амаль што кожны крок маладых на вяселлі
звязаны з абрадавым ужываннем хлеба, з па�
пярэднім разлікам надзяліць маладых шчодрым
яго ўраджаем, што так неабходна для сялянска�
га сямейнага дабрабыту [25, с. 248]. Наогул, у
абрадах, звычаях, у песнях і іншых вусна�паэ�
тычных творах хлеб (жыта) – важнейшы воб�
раз і атрыбут, здольны забяспечыць шчасце і
дабрабыт чалавека [28, с. 131].
Хлеб абавязкова бралі ў сваты, хлебам і
абразом бласлаўлялі перад адпраўленнем у
царкву, з ім абыходзілі вясельны поезд, з хле�
бам сустракалі маладых.
У Гомельскай вобласці, калі малады не па�
дабаўся, то дзеўка аддавала назад хлеб, што
прыносілі сваты [10, с. 5]. У в. Журавінка
Дзяржынскага раёна, калі сваякі маладой еха�
лі ў двор маладога ў “выгляды” і ім там не спа�
дабалася, то яны адсылалі хлеб, з якім пры�
ходзілі сваты, а калі спадабалася, то разам
вызначалі дзень вяселля [2, Спр. 1. Л. 3.].
У в. Савічы Гомельскай вобласці з сабой у
сваты бралі гарэлку і хлеб, які маладая рэзала
у знак згоды на шлюб. Па таму, як яна рэзала
“пірог”, глядзелі, якім будзе сумеснае жыццё
маладых: “Як разрэжа сразу, ужэ добра жыць
будуці, і любіці яна яго, а калі рэжа, ды яш�
чэ трохі падумае, да ізноў і другі, і трэці, то
ўжэ кажуці, што пагана будуць жыці” [1,
с. 15].
У Салігорскім раёне на запоіны сваты жа�
ніха прыносілі гарэлку і хлеб, які пакідалі ў до�
ме маладой да вяселля [2, Спр. 10. Л. 3.].
На забеспячэнне шчаслівага жыцця ў па�
ры і дабрабыту, ахову ад варожых уплываў
накіравана блаславенне маладых і абыходжан�
не вакол вясельнага поезда з хлебам�соллю. У
Віцебскім павеце перад выездам да вянца
бацька маладой браў кавалак хлеба, маці па�
сыпала яго соллю, клалі яго на стол насуп�
раць нарачоных і казалі: “Бласлаўляем хле�
бам�соллю і добрым здароўем” [29, с. 315]. У
1980�х гг. у калгасе “Нёман” Стаўбцоўскага
раёна, як адпраўлялі маладых да шлюбу,
бацькі нявесты абыходзілі вясельны поезд
тры разы з хлебам�соллю і чаркамі гарэлкі.
Маці пасыпала кругом жыта, бацька, пры�
губліваючы за здароўе маладых, ліў рэшткі
гарэлкі ўверх [8, с. 580]. У сучасны перыяд па
сведчанню ўдзельнікаў вяселля ў горадзе
Мінску, калі адпраўлялі маладога па нявесту,
бацька жаніха абыходзіў машыну тройчы з
хлебам і соллю.
Як слушна заўважаў М. Сумцоў, у абра�
давым ужыванні хлеба соль мае дадатковае
значэнне. У старажытнасці соль ахвяравалі
багам. Як прадмет ахвяравання соль атрымала
значэнне ахоўнага сродка супраць чарадзейс�
тва. У далейшым гістарычным развіцці свайго
абрадавага ўжывання соль непарыўна з’ядна�
лася з хлебам ва ўсіх тых выпадках яго ўжы�
вання, калі хлеб сімвалізуе багацце [25,
с. 246]. З хлебам�соллю сустракаюць маладо�
га ў маладой, маладых са шлюбу, маладых у
хаце маладога, што сімвалізуе жаданне, каб
яны былі шчаслівымі і заможнымі.
Нельга не адзначыць полісемантычны ха�
рактар сімволікі хлеба ў абрадах сустрэчы ма�
ладога ў маладой. У рытуале прыезда маладо�
га па маладую, што з’яўляецца перажыткам
старажытнай формы шлюбу – выкрадання ня�
весты, у аснове семантыкі хлеба разам з пажа�
даннем дабрабыту знаходзіцца апазіцыя “ва�
рожасці – сваяцтва” (ўчыненне штучных
перашкод, імітацыя ваенных дзеянняў як сім�
вал варожасці; хлеб як знак таго, што тут не
ворагі, а свае). Абрадавыя дзеянні з хлебам
(перадача хлеба, малады цалуе хлеб) з’яўля�
юцца па сутнасці абрадамі ўключэння, што
яднаюць род жаніха і нявесты. Так, на Віцеб�
шчыне перад дружынай жаніха вароты ля хаты
ÊÀÑÏßÐÎÂ²× ÂÂîëüãàÊÀÑÏßÐÎÂ²× ÂÂîëüãà
ѲÌÂÎ˲ÊÀ ÇÅÐÍß ² ßÃÎ ÂÛÒÂÎÐÍÛÕ Ó ÂßÑÅËÜÍÀ-
ÀÁÐÀÄÀÂÀÉ ÏÀÝDz² ÁÅËÀÐÓÑÀ¡
44446666
ННААРРООДДННАА ТТВВООРРЧЧІІССТТЬЬ ТТАА ЕЕТТННООГГРРААФФІІЯЯ 33//22000055*ISSN 0130�6936 *
маладой звычайна зачынялі, а на просьбу і
спробу адчыніць іх адказвалі адмовай, пагро�
замі; ляскалі косамі, сярпамі, патэльнямі, стра�
лялі на вецер нават і ў тым выпадку, калі з
дружыны жаніха пачыналі перакідваць у двор
грошы і іншыя малыя рэчы. Але як толькі быў
перакінуты хлеб, вароты адразу ж адчынялі
[19, c. 64]. Такі ж звычай існаваў і на Палес�
сі, дзе жаніха з дружынаю “не пускалі дагэ�
туль, покі яны не перакінуць ці не дадуць це�
раз плот або цераз вароты пірог хлеба. Хлеба
вораг не дае, а затым бачаць, што тут не вораг,
і адчыняюць варота” [23, c. 203]. У м. Пагост
Салігорскага раёна дружына жаніха пад’язд�
жала з песнямі, крыкамі, шумам, робячы выг�
ляд, што яны прыехалі з ваяўнічымі намера�
мі. Спачатку іх ў двор не пускалі. Затым
бацька і маці выходзілі сустракаць маладога
хлебам�соллю, гарэлкай, мёдам. Малады пры�
губляў чарку, цалаваў хлеб.
Часам сустрэча маладога змяшчае элемен�
ты, што з’яўляюцца перажыткам старажытнай
формы шлюбу – куплі�продажу нявесты. Так,
у сучасны перыяд у в. Волма Дзяржынскага
раёна маладога сустракаюць бацькі маладой з
хлебам�соллю, гарэлкай. “Малады павінен вы�
купіць хлеб�соль, ён дае падарункі бацькам і
ложыць грошы на чарку” [2, Спр. 11. Л. 31].
Сустрэча маладых і ўвядзенне іх у дом
бацькоў маладога ўяўляе сабой комплекс абра�
даў, мэтай якіх было далучэнне нявесты да но�
вай сям’і. У в. Гацукі Слуцкага раёна у маладо�
га маладых сустракалі маці з бацькам з
хлебам�соллю, мёдам, чаркамі гарэлкі. Мала�
дыя цалавалі хлеб�соль, што з’яўлялася сімва�
лам ўдзячнасці маладых за гасціннасць баць�
коў [Спр. 17. Л. 8.]. У беларусаў з в. Расуха
Чарнігаўскай губерні свёкар і свякруха вы�
ходзілі сустракаць маладых з хлебам. Тыя, са
свайго боку, так сама падавалі ім хлеб, кланя�
ліся бацькам [9, с. 362].
Хлеб з’яўляецца да таго ж сімвалам юры�
дычнага замацавання шлюбнага саюзу [25,
с. 247]. На Палессі на заручынах жаніха і ня�
весту заводзілі за стол, жаніх падаваў руку
сваёй нявесце, а дружка клаў іх рукі на хлеб. У
гэты час бацькі і госці выказвалі пажаданні
накшталт наступнага: “Дай же Боже спожива�
ты, щоб у пары состаретыса, быты здоровыми,
да богатыми, щоб одно другого шановаты, щоб
діток годоваты” [7, с. 15]. У некаторых месцах
Расіі жаніх і нявеста на вяселлі клалі рукі на
адзін хлеб. У славакаў на змовінах жаніх і ня�
веста падавалі адзін аднаму рукі цераз хлеб
[25, с. 247]. У палякаў на заручынах
(zarеciny) нарачоныя сядзелі за сталом насуп�
раць адзін аднаго, падавалі адзін аднаму рукі і
клалі іх на булку хлеба, закрытую хусткай. Гэ�
тай хусткай ці ручніком ім звязвалі рукі на хле�
бе [6, с. 15].
Хлеб у вясельных абрадах асэнсоўваецца
таксама як сімвал еднасці маладых. Лічылася,
што два хлябы, якія зліпліся паміж сабою пры
выпяканні, могуць уплываць на яднанне мала�
дых: кавалкі гэтых хлябоў (з месцаў іх зліпан�
ня) ім давалі з’есці ў час вяселля [13, с. 156].
Пры сустрэчы са шлюбу маладыя куса�
юць хлеб па чарзе, што з’яўляецца сімвалам іх
будучага сумеснага жыцця. Так, у в. Вялікае
Сяло Дзяржынскага раёна маладых сустрака�
лі з вянчання ў варотах пры ўваходе ў двор.
Папярэдне бацькі выносілі на мяжу варот
стол, засцілалі яго абрусам, клалі на стол на
века ад дзяжы круглы бохан хлеба, “свянцо�
ную соль”, ставілі бутэльку гарэлкі і дзве
чаркі. Бацька наліваў у чаркі маладым гарэлкі,
якую яны, трохі прыгубіўшы, вылівалі праз ле�
вае плячо за сябе. Маці брала хлеб і давала
ўкусіць з цэлага бохана “доньцы”, а потым
зяцю: так яна падносіла тры разы. Вельмі па�
добны звычай існуе на Гомельшчыне, дзе ма�
ладым падносяць хлеб�соль, і яны павінны
яго па разу адкусіць. Але ж семантыка дзеян�
ня на сучасным вяселлі атрымоўвае іншую ін�
тэрпрэтацыю (відаць, больш позняга паход�
жання): той з маладых, хто адкусіць або з’есць
найвялікшы кусок хлеба, будзе галавой у доме.
Змены ў семантыцы абрадавага дзеяння вера�
годна паказваюць на працэсы эгалітарызацыі
сям’і.
Архаічны характар мае ўяўленне аб тым,
што булка хлеба і кожны яго кавалак або
крошка маюць цесную сувязь з лёсам чалавека
[24, с. 384]. У в. Плашава Дзяржынскага ра�
ёна нявеста збірала шаферак у чужой хаце на
“вянок”. Яны частаваліся і, калі ўсё з’ядуць,
старшая шаферка збірала са стала крошкі і кі�
дала на вуліцу, каб усе дзеўкі выйшлі замуж
[2, Спр. 6, Л. 3].
У в. Путчына Дзяржынскага раёна мала�
дая, выязджаючы з варот бацькоўскага дому,
кідала назад невялічкі пірог, жадаючы выка�
44447777
²²²² çççç çççç àààà ðððð óóóó áááá ³³³³ ææææ íííí îîîî ¿¿¿¿ åååå òòòò íííí îîîî ëëëë îîîî ãããã ³³³³ ¿¿¿¿
заць гэтым, што яна назаўсёды захавае ўспа�
мін і родныя пачуцці да дому. Уязджаючы ў
вароты дома свайго мужа, яна таксама кідала
пірог, але ўжо наперад. Рабілася гэта дзеля та�
го, каб жыццё было добрым і шчаслівым [2,
Спр. 8, Л. 30�31].
Абавязковым момантам беларускага і ўво�
гуле ўсходнеславянскага вяселля было пячэнне
каравая, які, таксама як і хлеб, атаясамліваец�
ца з маладымі, іх сумесным лёсам і шчасцем.
Сам працэс прыгатавання вясельнага хлеба
(пераўтварэнне сырога цеста ў спечаны кара�
вай) звязаны з пераходам маладых у іншую са�
цыяльную групу [17, c. 44].
Каравай у глыбокай старажытнасці, на
думку даследчыкаў (М. Сумцоў, Я. Карскі),
прысвячалі сонцу, бо “ад сонца залежыць
жыццё, урадлівасць і ўвогуле плоднасць на
зямлі” [15, c. 357]. Каравай, як сонца і хлеб,
з’яўляецца ўвасабленнем шчасця, дабрабыту,
сімвалам жыцця.
Калі каравай удаваўся, лічылі – гэта на
шчасце. Асабліва радаваліся, калі каравай
вырастаў настолькі, што для таго, каб выцяг�
нуць яго з печы, трэба было вымаць некалькі
цаглін [8, c. 20]. Лічылі, што каравай ні ў якім
разе нельга пашкодзіць – лепш печ разбу�
рыць. У в. Рог Салігорскага раёна перад заме�
сам каравая тройчы хрысцілі цеста, каб не
трэснуў пры выпечцы, “бо па добра выпечана�
му караваю судзілі, якое будзе жыццё” [2,
Спр. 4, Л. 31]. У Нараўлянскім раёне “калі ка�
равай падышоў, то ставілі ў гарачую печ, якую
перахрысцяць тры разы і просяць Бога, каб
удаўся на славу” [1, с. 73]. У Ваўкавыскім па�
веце ў хмурны дзень каравай расчынялі ў тыя
хвіліны, калі сонца выгляне з�за хмары, бо ка�
лі рабіць наадварот, то маладых, паводле па�
вер’я, чакалі б у жыцці сумныя дні, поўныя
няшчасцяў і шматлікіх клопатаў [9, с. 138].
Каравай іншым разам сімвалізуе ўдзел абш�
чыны, міра, усяго рода. Сапраўды, каб печ ка�
равай, збіраецца амаль што ўся вёска. У в. Нас�
леднікі Дзяржынскага раёна лічылася, што чым
больш людзей удзельнічае ў каравайным абрад�
зе, чым больш гоману і весялосці, тым лепш
удаецца каравай, з якім звязваецца будучае ма�
ладых [2, Спр. 8, Л. 12�13]. У Расіі і Украіне,
калі каравай саджалі ў печ, за лапату трыма�
ліся ўсе прысутныя ў хаце [25, c. 248].
Каб забяспечыць маладым доўгае і шчас�
лівае жыццё ў пары, каравай павінны былі ра�
біць жанчыны, якія шчасліва жывуць у пары і
маюць дзяцей, а “не тыя, хто ўдава ці разлуч�
ніца”. Дзеля таго, каб маладым усяго было
густа, трэба было, лічылася, рабіць густое цес�
та [23, c. 199]. Каравай мясілі далонямі, а не
кулакамі, каб малады ніколі не падымаў рукі
на маладую; рабілі яго салодкім, часам без со�
лі, дабаўляючы невялікую колькасць гарэлкі,
што азначала салодкае і вясёлае жыццё буду�
чай пары [13, c. 82].
У в. Данілавічы Веткаўскага раёна, “калі ў
бацькі былі яшчэ незамужнія дочкі, лапатай,
якой ставілі каравай у печ, дакраналіся да іх га�
лоў. Ваду, у якой каравайніцы мылі рукі, вылі�
валі пад дрэвы, у хлеў, каб быў добры ўраджай
і ў хлеве было поўна жыўнасці” [10, c. 105].
Абавязкова тройчы прасілі блаславення
“каравай расчыніці”, “каравай мясіці”, “кара�
вай у печ пасадзіці”. У в. Путчына Дзяржын�
скага раёна хросная маці або старэйшая ў ха�
це жанчына перад тым як сыпаць у дзяжу
муку, прасіла тры разы блаславення наступ�
ным чынам: “Ёсць тут Бог, бацька, матка,
родныя і суседзі, блізкія і дальнія, мужы ста�
тэчныя, бабкі запечныя, дзеткі заплечныя,
благаславіце краснай панне каравай учыніць”.
Усе прысутныя адказвалі: “Бог блаславіць!”.
Як мясілі каравай, дзякавалі Богу, што “мы
каравай замясілі”: Хвала табе, Божа! // Што
мы дзела зрабілі // Каравай замясілі // Руч�
камі бяленькімі // Персцнямі залаценькі�
мі // Песнямі весяленькімі [2, Спр. 8, Л. 14].
У вясельных каравайных песнях звярта�
юцца да Бога і Прачыстай: “Прачыстая ма�
ці, // Прыйдзі к нашай хаце // Вяселле за�
чынаці, // Каравай рашчыняці” [11, c. 62] або
“Сам Бог каравай месіць, // Анёлы ваду но�
сяць, // Прачыстую просяць: // � Прачыстая
маці, // Хадзі нам памагаці // Каравай рас�
чыняці” [11, c. 98].
Пры падзеле каравая каравай бралі толькі
платочкам, голымі рукамі нельга было браць,
каб маладыя бедна не жылі [1, c. 21]. За атры�
маную частку каравая кожны з прысутных
чым�небудзь адорваў маладых. Звычайна ка�
равай нявесты дзялілі ў хаце яе бацькоў, а ка�
равай маладога – у яго бацькоў на другі дзень
вяселля. Але іншы раз імі абменьваліся, і ў гэ�
тым выпадку каравай маладога дзялілі ў нявес�
44448888
ННААРРООДДННАА ТТВВООРРЧЧІІССТТЬЬ ТТАА ЕЕТТННООГГРРААФФІІЯЯ 33//22000055*ISSN 0130�6936 *
ты перад яе ад’ездам да маладога, а яе кара�
вай – у хаце маладога напрыканцы вяселля. У
народным уяўленні, кожны чалавек можа мець
каравай толькі адзін раз на вяселлі, таму ка�
лі замуж выходзіла ўдава ці жаніўся ўдавец,
каравай не пяклі [13, c. 82]. У в. Путчына
Дзяржынскага раёна лічылі, што, калі хоць
маленькі кавалачак каравая пакласці ў насен�
нае збожжа, то атрымаеш багаты ўраджай [2,
Спр. 8, Л. 16].
Лічылася, што каравай (таксама як і
хлеб) увасабляе долю (шчасце) чалавека. На
Віцебшчыне разам з караваем з застаўшагася
цеста пяклі “паскробышы”, якія называліся
“гусямі” і “долей”. Першыя даваліся маладым
перад пасцельным абрадам, каб яны з’елі іх
разам з засмажанай курыцай, “долю” ж мала�
дыя павінны трымаць за пазухай падчас вян�
чання і вясельнага застолля [19, c. 57].
Уяўленне аб караваі як сімвале жыцця пры�
вяло да з’яўлення некаторых жартоўных абра�
даў і звычаяў. Так, у в. Зелянковічы Глускага
раёна, калі прыязджаў малады, на дварэ каля
стала сустракаліся старшыя сваты – нявесцін і
жаніхоў. Кожны трымаў на ручніку каравай –
“паўмесяц”. Сваты здароўкаліся і потым, жар�
туючы, падымалі свае караваі.
� Мой каравай вышай!
� Мой каравай вышай!
Здаралася, што сваты ўзбіраліся з кара�
ваямі нават на плот. Лічылася, што калі яго
каравай вышэй, дык яго будзе верх у жыцці,
а калі яе – наадварот [8, с. 563�564].
Звычайным кампанентам ва ўсходнесла�
вянскіх і індаеўрапейскіх вясельных абрадах
з’яўляецца зерне, якое мае ўстойлівую семан�
тыку “урадлівасці”, “багацця”, “жыцця”,
“дабрабыту”. Шляхам кантактнай магіі зерне
забяспечвала дабрабыт, урадлівасць, багацце,
здароўе ўдзельнікам абраду і, апрача таго, за�
сцерагала (ахоўвала) ад магчынага негатыўна�
га знешняга ўплыву (чараў). Усё гэта рэалі�
зоўвалася ў абрадах абсыпання зернем, а
таксама насыпаннем зерня ў карманы адзення,
у абутак і г.д. [17, c. 38].
У беларусаў жаніха і нявесту абсыпаюць
часцей за ўсё жытам, аўсом, на сучасным вя�
селлі таксама цукеркамі. У балгар маладых,
выпраўляючы да вянца, абсыпаюць зернем і
мелкімі манеткамі [6, c. 149]. У Фландрыі
(паўночны рэгіён Бельгіі), згодна з традыцы�
яй, ўдзельнікі вяселля абсыпаюць маладых
рысам, калі яны выходзяць з царквы (у су�
часнай інтэрпрэтацыі пялёсткамі ружаў і ін�
шых кветак). У старажытных грэкаў маладых
у доме бацькоў маладога абсыпалі салодкімі
пладамі і цукеркамі, арэхамі і гранатавымі
зярняткамі [25, c. 176]. У старажытных інду�
саў маладых абсыпалі рысам [25, c. 176]. У
Брытаніі даўней існаваў звычай абсыпаць ня�
весту маленькімі пірагамі, а ў Шатландыі ла�
маць пірог над галавой нявесты. Гэтае абрада�
вае дзеянне таксама мела функцыю
прадуцыравання фертыльнасці.
Зерне несумненна з’яўляецца сімвалам
плоднасці і багацця, на што паказвае і стара�
даўні англійскі звычай: у часы Шэкспіра ў вя�
сельным поездзе везлі снапы жыта.
У беларусаў, таксама як і ў іншых ін�
даёўрапейскіх народаў, абрад абсыпання зер�
нем мае сімвалічнае значэнне прадуцыравання
шчасця, багацця і нараджэння дзяцей. Адным
з ускосных сведчанняў таго з’яўляецца нас�
тупнае беларускае вясельнае пажаданне:
“Колькі зярнятак у каласочку, столькі хай буд�
зе дачок і сыночкаў”.
У вясельным абрадзе абсыпанне жаніха і
нявесты, а часта і ўсіх удзельнікаў абраду ад�
бывалася кожны раз перад тым, як яны пакі�
далі дом жаніха або нявесты, перад ад�
праўленнем у царкву і як сустракаюць
маладых з царквы, перад домам маладога або
маладой, на ўмоўных межах�пераходах (у два�
ры, на парозе хаты, у сенцах і г. д), г. зн. у мо�
мант, калі ўдзельнікі абраду пакідалі “сваю тэ�
рыторыю” і вярталіся назад [17, c. 39]. Абрад
абсыпання звычайна выконвае маці.
У в. Скірмантава Дзяржынскага раёна,
выпраўляючы маладога па маладую, бацькі
абыходзілі вясельны поезд тры разы з іконаю
ў руках і пасыпалі жытам, часам таксама
аўсом, арэхамі [2, Спр. 9, Л. 3, 9]. У м. Па�
гост Салігорскага раёна, калі адпраўлялі мала�
дых да вянца, бацькі абыходзілі павозкі –
бацька з іконаю, а маці абсыпала жытам. У
в. Путчына Дзяржынскага раёна пры ад�
праўленні да вянца маці маладой у выверну�
тым кажусе брала ў прыпол аўса, у міску
вады, запальвала грамнічную свечку і абы�
ходзіла вясельны поезд, кропячы ўсіх вадой і
пасыпаючы аўсом, іншы раз даючы яго коням
[2, Спр. 8, Л. 26].
44449999
²²²² çççç çççç àààà ðððð óóóó áááá ³³³³ ææææ íííí îîîî ¿¿¿¿ åååå òòòò íííí îîîî ëëëë îîîî ãããã ³³³³ ¿¿¿¿
Сімвалічнае значэнне абсыпання зернем
вельмі поўна раскрываецца ў вясельнай песні,
дзе абсыпанне аўсом параўноўваецца з надзя�
леннем шчасцем�долей. У в. Маркава Малад�
зечанскага раёна пры адпраўленні да шлюбу
бацька маладой хрысціў дарогу перад канём,
абыходзіў тры разы воз і абсыпаў яго аўсом,
хмелем. Дзяўчаты спявалі:
“Я сваё дзіцятачка аўсом, хмелем абсыпаю,
Шчасце�долю пасылаю” [8, ñ. 479].
На беларускім Палессі пасля вянца маці
нявесты сустракала маладых наступным чы�
нам: “Матка маладое у вывернутым поўсцю
наверх кажусе корміць маладых мёдам кожна�
га па тры разы, потым абсыпае іх збожжам і
вядзе ў хату. Робіць гэта матка дзеля таго, каб
яны былі багатыя ды заўжды мелі вялікі прып�
лод і ўраджай збожжа і каб іх жыццё было
салодкім” [23, c. 204].
У Віцебскай губерні пры ўваходзе “кінягі�
ні” ў дом бацькоў “князя” старшы сват вып�
лёскваў міску з аўсом і вадой ўверх перад са�
мой “кінягіней” дзеля таго, каб у гэтым доме
ёй жылося шчасліва [19, c. 65].
Наогул, абрадавае ўжыванне хлебнага
зерня на беларускім вяселлі з’яўляецца шыро�
кім і разнастайным. Так, у Віцебскай губерні
ў час “запоін” нявеста сыпала ў бутэльку не�
калькі зярняткаў жыта, каб быў добры ўрад�
жай [19, c. 55]. У пачатку ХХ ст. на Палессі
малады, як збіраўся да вянца, клаў у боты ка�
ласы жыта і сыпаў семя ільну – дзеля таго,
каб быў ураджай і ўсё добра пладзіла, а такса�
ма медзяныя або срэбраныя грошы – каб
жыццё было багатым [23, c. 200].
Зерне або хлеб, соль клалі ў дзяжу ў час
пасада. У Салігорскім раёне, як малады ехаў
да маладой або маладыя выязджалі да маладо�
га, то вёзлі з сабой кораб з жытам [2, Спр. 10,
Л. 7�12]. Часам з сабой у дарогу давалі свян�
цонае жыта. Рабілі гэта дзеля таго, каб не за�
чаравалі ў дарозе і каб жыццё было багатае
[2, Спр. 3, Л. 5]. У в. Міхнаўка Гомельскай
вобласці маладая, выходзячы з хаты, сыпала
жыта цераз галаву назад, а прыехаўшы к
свякрусе, сыпала жыта ўперад [10, с. 41]. Жы�
та ставілі пад ложак маладым, каб тыя жылі
багата і не мелі ні ў чым нястачы. Паўсюдна на
Беларусі маладая сыпала жыта па вуглах у ха�
це маладога, лічылася, для багатага і шчаслі�
вага жыцця. Напрыклад, у Мінскай губерні
напрыканцы ХІХ ст. маладая, уваходзячы ў
хату бацькоў маладога, рассыпала па хаце жыта,
абгортвала палатном хлеб і клала на стол, пак�
рывала абразы ручнікамі [8, c. 241]. Глыбокае
значэнне тут мае семантыка жыта. У народнай
этымалогіі слова “жыта” лічыцца роднасным са
словам “жыццё”.
Наогул, абрадавае ужыванне зерня рас�
паўсюджана на вяселлях усіх славянскіх,
больш таго, усіх індаеўрапейскіх народаў. Гэта
настолькі важны акт вясельнага рытуалу, што
без яго не ўяўляецца вяселле ва ўсходніх сла�
вян [25, с. 176]. Зерне (жыта) сімвалізуе
шчасце, багацце, шматлікае патомства. На
думку М. Сумцова, хлебнае зерне ў вясель�
ных абрадах iшло поплеч з печаным хлебам, не
злiваючыся з апошнiм па свайму сiмвалiчнаму
i рэлiгiйна�мiфiчнаму значэнню, а толькi дапа�
няючы i разам з тым складаючы нешта цэль�
нае, арганiчна звязанае з усёй паэзiяй i драмай
праслалення сiл прыроды: сонца, дажджу
[25, с. 181].
Адным з самых распаўсюджаных пачас�
тункаў у традыцыйным беларускім вясельным
абрадзе была каша, абрадавая значнасць якой
тлумачыцца яе сувяззю з жыватворнай магіч�
най сілай збожжа [4, с. 242].
У некаторых рэгіёнах Беларусі і Расіі іс�
наваў звычай карміць маладых кашай у першы
дзень вяселля. Часам іх частавалі кашай асоб�
на ад усіх гасцей, перад тым як адвесці спаць:
іх кармілі кашай з аднаго гаршка і адной лыж�
кай, што мела на мэце прадуцыраванне плод�
насці маладых [17, с. 40]. Абрад частавання
маладых кашай звычайна суправаджаўся біц�
цём гаршкоў, што сімвалічна пазначала пера�
ход да жаноцкасці, і спевамі, прыгаворамі эра�
тычнага зместу1.
На Беларусі і Расіі кашу часам падавалі
напрыканцы вясельнай бяседы як апошнюю
“разгонную” страву, што сімвалізавала закан�
чэнне застолля. У некаторых месцах Расіі яе
так і называлі “каша�разгонница” [17, с. 40].
1 Дарэчы, рытуальнае біццё посуду мае трывалыя асацыяцыі з
уяўленнямі аб шчасці. У якасці паралелі адзначым, што ў англі�
чан талерку з кавалкам шлюбнага пірага выкідвалі праз акно, калі
нявеста ўваходзіла ў дом сваіх бацькоў, вяртаючыся з царквы.
Калі талерка выпадкова не разбівалася, то гэта лічылі нешчаслі�
вым знакам. Калі ж разбівалася, што здаралася найчасцей за ўсё,
то гэта было знакам, што будучае сямейнае жыццё будзе шчаслі�
вым. На балгарскім вяселлі нявеста кідала за сабе цераз галаву та�
лерку (зусім новую, якую спецыяльна для гэтай мэты купляў жа�
ніх) з жытам, манеткамі і сырым яйкам. Надзвычай добрым
знакам лічылася, калі талерка разбівалася ўшчэнт.
55550000
ННААРРООДДННАА ТТВВООРРЧЧІІССТТЬЬ ТТАА ЕЕТТННООГГРРААФФІІЯЯ 33//22000055*ISSN 0130�6936 *
Каша ўжывалася ў жартоўных спаборніц�
твах маладых. У Вілейскім павеце ў канцы
ХІХ ст. на другі дзень вяселля маладым пада�
валі па чарцы гарэлкі, закуску і гарачую ячную
кашу. Маладыя спяшаліся абмазаць адзін адна�
го кашаю: “хто першы паспее гэта зрабіць, той
будзе верхаводзіць і ў жыцці” [9, с. 122].
Каша на другі дзень вяселля сімвалізавала
прызнанне цнатлівасці маладой. На Палессі
на другі дзень вяселля ў выпадку цнатлівасці
нявесты варылі салодкую кашу, а ў адварот�
ным выпадку – несалодкую або салёную [26,
с. 203].
Вельмі падобнае семантычнае значэнне
мела абрадавае выкарыстанне бліноў. На Ма�
гілёўшчыне, калі нявеста аказвалася цнатлівай,
пяклі цэлыя бліны і падавалі гасцям на стол. У
адваротным выпадку, у блінах пракручвалі
дзіркі [27, с. 300�301].
Паўсюдна ў Расіі цешча частуе зяця блі�
намі напрыканцы вяселля. У час пачастунку
нявеста імкнецца вырваць у жаніха першы
блін, каб атрымаць уладу над мужам. Па спо�
сабу з’ядання бліна меркавалі аб цнатлівасці
маладой: у выпадку страты цнатлівасці да
шлюбу, жаніх ламаў блін, пракусваў сярэдзі�
ну, адкладваў ўзяты блін і больш не еў, да�
раваў цешчы дыравы блін і г. д. [24, с. 54].
Трэба дадаць, што абрадавае жыванне
хлебнага зерня i яго вытворных (каравая, хле�
ба, кашы, бліноў) ласцiва як асабiста вясел�
лю, так і варожбам. Больш таго, семантыка
зерня і яго вытворных выяўляецца тут надзвы�
чай ярка. Як мы ўжо адзначалі вышэй, хлеб у
народным уяленнi – увасабленне шчасця, даб�
рабыту i багацця, сiмвал жыцця. Аб гэтым
сведчыць наступная варажба. Якая�небудзь
маладзiца трымае пад шапкамi на стале цi на
лаве хлеб, iголку або якiя�небудзь iншыя ма�
лыя рэчы. Дзекi, якія варажылі, падыходзяць
па чарзе i бяруць адну шапку. Калi трапiцца
хлеб, то замужам будзе дастатак, калi ж, нап�
рыклад, iголка, то суджаны будзе кравец [23,
с. 141].
У сувязi з абрадавым ужываннем хлеба
знаходзiцца таксама абрадавае жыванне кашы
або куццi. Па свайму нутранаму сэнсу гэта
з’явы амаль тоесныя. Так, у Бабруйскiм паве�
це Беларусi на Каляды дзячыны i хлопцы з
куццёй i булкай пыталiся iмя першага спатка�
нага [3, с. 64]. Якое тыя скажуць iмя, так бу�
дуць зваць суджанага цi суджаную. На Бела�
рускiм Палессi лiчылi, што калi дзячына спа�
чатку сустрэне жанчыну, а хлопец –
мужчыну, то, пэна, “у той год не мае быць у
пары” [23, с. 140].
На Віцебшчыне на Каляды заўважалі, як
паводзяць сябе куры, клюючы пакладзеную ім
куццю: калі яны спакойныя, не б’юцца паміж
сабой, то ў дзяўчыны, якая варожыць, будзе
ціхі, спакойны муж; у адваротным жа выпад�
ку – задзірысты і буйны [19, с. 51].
Дзячына магла варажыць аб суджаным i
наступным чынам: узяць напарстак солi, на�
парстак вады i напарстак мукi i спячы круглы
блiн, з’есцi адну палову, а другую палажыць
нанач пад галаву. Хто прыснiцца, той будзе
мужам [29, с. 451].
Варажылi таксама на калоссi, зерні, на�
сенні ільну. На Палессi шчодры вечар перад
Новым годам дзекi i хлопцы гадалi, якая iм
будзе пара, якая iх сустрэне доля. Пасля вячэ�
ры дзекi выцягвалi з новай страхi саломiнкi.
Каму трапiцца дажэйшая саломiнка, той хутка
будзе пары. Калi саломiнка з коласам, то дзе�
ка пойдзе замуж за хлопца, а калi без коласа,
то за даца. Колас з зярняткамi сiмвалiзава
надзею, што суджаны будзе багаты, а пусты
колас азнача супрацьлеглае [23, с. 139]. У Ві�
цебскай Беларусі на св. Андрэя (13 cнежня),
як садзілася сонца, дзяўчына станавілася пася�
род гумна і, трымаючы над галавою горстку
насення ільну, тройчы вымаўляла: “Андрэю,
Андрэю! На цябе лён сею!”. Вяртаючыся ў ха�
ту, яна клала насенне пад падушку, каб у тую
ж ноч прысніўся суджаны [19, с. 53].
Такім чынам, зерне і яго вытворныя выка�
рыстоўваліся менавіта ў самых адказных,
пераходных момантах вяселля і характарыза�
валіся выразнымі полісемантызмам і поліфун�
кцыянальнасцю. Па�першае, яны атаясамлі�
валіся з дабрабытам, багаццем, плоднасцю,
мелі сімвалічнае значэнне прадуцыравання
шчасця, дзетанараджэння і добрай долі, звяз�
валіся з лёсам маладых, па�другое, служылі
сімвалам далучэння нявесты да новай сям’і,
з’яднання двух родаў, па�трэцяе, сімвалізава�
лі цнатлівасць нявесты і, нарэшце, асобныя з
іх імфармавалі аб пачатку і заканчэнні вясел�
ля.
55551111
²²²² çççç çççç àààà ðððð óóóó áááá ³³³³ ææææ íííí îîîî ¿¿¿¿ åååå òòòò íííí îîîî ëëëë îîîî ãããã ³³³³ ¿¿¿¿
Спіс літаратуры
1. Абрадавы фальклор Гомельскага Палесся /
Уклад. В. С. Новак. – Гомель, 1998. – 139 с.
2. Архіў Мінскага абласнога цэнтра народнай
творчасці. Ф. 2. Воп. 2.
3. Афанасьев А. Н. Поэтические воззрения сла�
вян на природу: В 3 т. – М.: Индрик, 1994�
1995. – Т. 1. – 1994. – 800 с.
4. Беларуская міфалогія: Энцыклапед. слоўн. /
С. Санько, Т. Валодзіна, У. Васілевіч і інш. – Мн.:
Беларусь, 2004. – 592 с.
5. Бернштам Т. А. Орнитоморфная символика
у восточных славян //Сов. этнография. – 1982. –
№ 1. – С. 22�34.
6. Брак у народов Центральной и Юго�Восточ�
ной Европы. – М.: Наука, 1988. – 238 с.
7. Булгаковский Д. Г. Пинчуки: Этнографичес�
кий сборник. – СПб.: В типографии В. Безобразо�
ва и комп., 1890. – 200 с.
8. Вяселле: Абрад. – Мн.: Навука і тэхніка,
1978. – 640 с.
9. Вяселле: Абрад. – 2�е выд. – Мн.: Бел. на�
вука, 2004. – 683 с.
10. Вяселле на Гомельшчыне: фальклорна�этнаг�
рафічны зборнік. – Мн.: ЛМФ “Нёман”, 2003. –
472 с.
11. Вяселле: Песні: У 6 кн. / Склад. Л. А. Ма�
лаш. – Мн.: Навука і тэхніка, 1981. – Кн. 2. –
831 с.
12. З вечнага: Зборнік фальклорна�этнаграфіч�
ных матэрыялаў Случчыны / Уклад. Р. В. Родчан�
ка. – Мн., 1990. – 62 с.
13. Каваль У. І. Народныя ўяўленні, павер’і і
прыкметы: Даведнік па ўсходнеславянскай міфало�
гіі. – Гомель: Беларускае Агенцтва навукова�тэх�
нічнай і дзелавой інфармацыі, 1995. – 180 с.
14. Каваль У. І. Чым адгукаецца слова: Фразе�
алогія ў павер’ях, абрадах і звычаях. – Мн.: Нар.
асвета, 1994. – 48 с.
15. Карскі Я. Х. Беларусы. – Мн., 2001. –
640 с.
16. Крачковский Юл. Ф. Быт западно�русско�
го селянина. – М.: В Университетской типографии,
1874. – 212 с.
17. Лаврентьева Л. С. Символические функции
еды в обрядах // Фольклор и этнография. Проб�
лемы реконструкции фактов традиционной культу�
ры: Сб. научн. трудов. – Л.: Наука, 1990. –
С. 37�47.
18. Лiрыка беларускага вяселля / Укладанне i
рэдакцыя Н. С. Гiлевiча. Мн.: Выш. школа,
1979. – 656 с.
19. Никифоровский Н. Я. Простонародные
приметы и поверья, суеверные обряды и обычаи,
легендарные сказания о лицах и местах Витебской
Белоруссии. – Витебск: Губерн. Типо�Литография,
1897. – 307 с.
20. Потебня А. А. Мысль и язык. – К.: Син�
то, 1993. – 192 с.
21. Раговіч У. І. Песенны фальклор Палесся. У
3 т. – Мн.: Выд�ва “Чатыры чвэрці”. – Т. 2: Вя�
селле. – 592 с.
22. Романов Е. Р. Белорусский сборник. –
Вильна: Тип. А. Г. Сыркина, 1912. – Вып. 8. –
600 с.
23. Сержпутоўскі А. К. Прымхі і забабоны бе�
ларусаў�палешукоў. – Мн., 1998. – 301 с.
24. Славянская мифология: Энциклопедический
словарь. – М.: Эллис Лак, 1995. – 416 с.
25. Сумцов Н. Ф. Символика славянских обря�
дов: Избранные труды. – М., 1996. – 296 с.
26. Толстая С. М. Символика девственности в
Полесском свадебном обряде // Секс и эротика в
русской традиционной культуре: Сб. статей. – М.:
Ладомир, 1996. – С. 192�206.
27. Традыцыйная мастацкая культура беларусаў.
У 6 т. / Т. Б. Варфаламеева, В. І. Басько,
М. А. Козенка і інш. – Мн.: Беларуская навука,
2001. – Т. 1: Магілёўскае Падняпроў’е. – 797 с.
28. Фядосік А. С. Вясельная паэзія // Сямей�
на�абрадавая паэзія. Народны тэатр / А. С. Фядо�
сік, А. С. Емяльянаў, У. М. Сысоў і інш. – Мн.:
Бел. навука, 2001. – С. 106�272.
29. Шейн П. В. Белорусские народные песни, с
относящимися к ним обрядами, обычаями и суевери�
ями. – СПб.: Тип�ия Майкова, 1874. – 566 с.
Текст статті подається в авторській редакції
TThhee aarrttiiccllee aaiimmss ttoo aannaallyyssee tthhee mmoosstt ssiiggnniiffiiccaanntt sseemmaannttiicc ccoommppoonneennttss ooff tthhee ssyymmbboollss ooff wwhheeaatt aanndd iittss ddeerriivvaa-
ttiivveess iinn wweeddddiinngg rriitteess aanndd ppooeettrryy.. SSppeecciiaall aatttteennttiioonn iiss ggiivveenn ttoo ccoommppaarraattiivvee aannaallyyssiiss bbeettwweeeenn ddiiffffeerreenntt ccuullttuurreess.. TThhee
rriittuuaall uussee ooff bbrreeaadd aanndd wwhheeaatt hhaass bbeeeenn aassssoocciiaatteedd wwiitthh wweeddddiinnggss tthhrroouugghhoouutt hhiissttoorryy.. SSiinnccee aanncciieenntt ttiimmeess wwhheeaatt aanndd
tthhee wweeddddiinngg rriittuuaall bbrreeaadd hhaavvee ssyymmbboolliisseedd ffeerrttiilliittyy aanndd wweeaalltthh,, hhaappppiinneessss aanndd tthhee eevveerrllaassttiinngg uunniioonn ooff tthhee ccoouuppllee ggeett-
ttiinngg mmaarrrriieedd,, wwhhiicchh iiss iilllluussttrraatteedd iinn mmaannyy ccuussttoommss.. WWhheeaatt aanndd iittss ddeerriivvaattiivveess aarree ssoommeettiimmeess aa ssyymmbbooll ooff tthhee bbrriiddee''ss
vviirrggiinniittyy aanndd ssoommee ooff tthheemm ssiiggnnaall tthhee eenndd ooff tthhee wweeddddiinngg..
|